Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Распрацоўк_ ўрокаў ў 3 класе.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
246.78 Кб
Скачать
  1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой на работу.

  2. Праверка дамашняга задання.

2 вучні працуюць па індывідуальных картках.

1вучань выпраўляе памылкі ў выдзеленых словах.

Апрануўся лес вясной у зелянь. Шумяць вакол зялёныя лесы. Цецерук- лясная птушка.

2 – закрэслівае лішнія літары, якія стаяць у дужках.

Сл(е,я)за, св(е,я)тло, ц(е,я)пло, в(е,я)дро, зв(е,я)раня, сц(е,я)жынка.

Астатнія вучні запісваюць у сшыткі словы-адказы па малюнках з тэмы “Лес”.

  • Хто працуе ў лесе? (ляснік, ляснічы)

  • Які бывае лес? (бярозавы гай, ельнік, бор, пушча, дуброва)

  • Якія кусты і дрэвы растуць у лесе? (яліна, хвоя, арэшнік, ядловец)

Адказваюць на пытанне:калі літары е, ё пераходзяць у я?

  1. Чыстапісанне.

  • Выкарыстанне займальнага матэрыялу

Літару, якую будзем пісаць, вызначыце, калі адкажаце: “З якой літары пачынаецца слова?”

  • Які казачны герой сядзеў на печы? (Ямеля)

  • Пасля якога слова вы скажаце “не”? У агародзе садзяць моркву, агуркі, яблыкі, буракі. (Яблыкі)

Касцяніцы – гэта птушкі ці ягады? (Ягады).

Ямеля яблыкі ягады

Я яя яг ям

  1. Арфаграфічная размінка. Вучні чытаюць запісаны на дошцы верш С.Панізніка, устаўляюць прапушчаныя літары, тлумачаць іх правапіс.

Бе..ла таропка

дробненькая кро..ка.

А за ёю цэлы ска..

бе.. да вас.

А за ім ра..кі,

за ра..камі – кні..ка.

…………………….

Кро..ка – гэта сіла!

  1. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.

ж

б

з

ш

п

с

д

т

  • Якія літары размясціліся ў дадзеных квадратах?

  • Які парных гукаў не хапае?

Работа па падручніку.

Практ.22 вучні выконваюць з каменціраваннем.

Вывад чытаюць у практ.21.

  • Як правільна пісаць парныя звонкія і глухія зычныя літары?

Змяніць словы па ўзоры і запісаць:

Адзін – многа: мароз - ____, сцяг - ____, голуб - ____, гараж - _____.

Вялікі – маленькі: дуб - _____, мост - _____, жолуд - _____.

Гульня “Не памыліся”.

Вучні падбіраюць праверачныя словы, устаўляюць патрэбныя літары.

Дзед, шышка, скрыпка, пірог, колас, стог, лыжка, рыбка, пілот.

Пісьмо па памяці. Практ.24

Тлумачэнне слоў: краскі – кветкі, на ўзвыш – высока, баяць – казаць.

Падабраць праверачныя словы да слоў, у якіх прапушчаныя літары.

Самастойная работа. Выкананне задання да практ.25.

  1. Падагульненне вывучанага.

Што трэба зрабіць, каб не памыліцца ў напісанні літары пры абазначэнні парнага зычнага гука?

  • Якія літары перамагаюць?

г з д п б ж х

крух марос лёт суб хлеп сцешка лёгкі

  • Стварэнне праблемнай сітуацыі.

Чаму “спрачаюцца” зычныя? Вучням даецца заданне прыдумаць казачныя сітуацыі.

Грыб ці грып казка ці каска рот ці род

  1. Рэфлексія.

Што на ўроку было цяжкім і незразумелым?

Які від працы вам запомніўся больш за ўсё?

  1. Дамашняе заданне: практ.27.

Урок 5.

Тэма: “Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных нв пісьме. Развіццё вуснага маўлення: выразы, з якіх можна пачынаць размову”.

Мэты: паўтарыць спосабы вызначэння мяккасці зычных на пісьме; фарміраваць уменне абазначаць мяккасць зычных на пісьме; узбагачаць маўленне вучняў выразамі, з якіх можна пачынаць размову.

Абсталяванне: падручнік, перакладныя слоўнікі, дыдактычны матэрыял