Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Распрацоўк_ ўрокаў ў 3 класе.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
246.78 Кб
Скачать
  1. Падагульненне вывучанага.

  • Назавіце літары, якімі адрозніваецца алфавіт беларускай і рускай моў.

  • Знайдзіце лішняе слова:Міша, Федзя, Уладыслаў, Сярожа, хлопчык, Пеця.

  1. Рэфлексія.

Я ўспомніў…

Мне спадабалася…

Трэба папрацаваць над…

  1. Дамашняе заданне: практ.6.

Урок 2.

Тэма: “Галосныя гукі пасля мяккіх зычных. Іх абазначэнне на пісьме”.

Мэты:паўтарыць асаблівасці ўжывання галосных о, э, а ў беларускай мове; фарміраваць правапісныя ўменні; пашыраць лексічны запас слоў; узбагачаць і развіваць вуснае маўленне.

Абсталяванне: падручнік, арфаграфічныя слоўнікі, дыдактычны матэрыял.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.

Моўная размінка. Гульня “Дапоўні сказ”.

Настаўнік прапануе выцягнуць з “чароўнага куфэрка” выказванні, запісаныя на паперы.

Я буду шчаслівая, калі вы будзеце дапамагаць на ўроку.

…успомню вывучаны раней матэрыял;

…даведаюся на ўроку аб нечым новым;

…усё будзе зразумелым;

…будуць цікавыя заданні;

…дапамагу свайму сябру;

…змагу дапамагчы настаўніку.

  1. Праверка дамашняга задання.

Узаемаправерка выкананага практ.6.

Работа ў парах.

  • Дадзены літары алфавіта. Дзеці вызначаюць літары, якія прапушчаны. З іх

складаюць слова і запісваюць у сшыткі.

А,Б,В,Г,Д,Е,Ё,Ж,З,І,Й,К,Л,Н,П,Р,У,Ф,Х,Ц,Ч,Ш,Ы, Ь,Э,Ю,Я

мост-

Затым праводзяць гукалітарны аналіз атрыманага слова.

  • Дапоўніць сказы словамі з правага слупка і запісаць іх у сшыткі .

Наша краіна – __________. Мінск

Сталіца Беларусі –горад _________. Нарач

Самае вялікае возера Беларусі - ________. Беларусь

  1. Арфаграфічная размінка.

  • Сярод картак знайсці адрозненні правапісу беларускай мовы ад рускай,

прывесці свае прыклады.

е о

ДЗ і Ў І ДЖ а ШЧ ‘

я у

  • Пад густой ялінкай вожык

аб каменьчык вострыць ножык.

Захацеў ён зрэзаць шышку

і парадаваць ёй мышку.

Вучні чытаюць верш В.Шніпа, выконваюць заданні:

  • Назваць словы, у якіх пачулі адметнае беларускае гучанне.

  • Запісаць па памяці першы сказ. Паставіць націск у кожным слове. Растлумачыць напісанне галосных.

  1. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.

Паведамленне тэмы і мэт урока.

Работа па падручніку.

Вучні працуюць на 1 стар. форзаца “Паўтараем”.

Практ.7 і 8 дзеці выконваюць вусна.

Гульня “Эстафета”. Уставіць прапушчаныя літары.

Воўк –в..ўчыха, в..чаня, в..ўчок

кот – к..шка, к..цяня, к..цік дрэва – др..ўца, др..ўляны, др..ўніна

рэчка – р..ка, р..чны, р..чулка вожык – в..жыкі, в..жычыха, в..жаня

стрэл –стр.лок, стр..ляніна мост –м..сток, м..сты.