Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Распрацоўк_ ўрокаў ў 3 класе.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
246.78 Кб
Скачать

Урок 1.

Тэма:“Гукі і літары”

Мэты:паўтарыць характарыстыкі гукаў, якімі адрозніваюцца руская і беларуская мовы; практыкаваць у вызначэнні паслядоўнасці гукаў у слове, напісанні вялікай літары ў словах; узнавіць веды пра алфавіт; пашырыць слоўнікавы запас.

Абсталяванне:падручнік, тлумачальныя слоўнікі, дыдактычны, раздатачны матэрыял.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага настрою на працу.

Вучні чытаюць верш, запісаны на дошцы.

За парты зноў паклікаў нас

Званок – жаўрук вясёлы.

Дзень добры, родны светлы клас!

Дзень добры, маці-школа!

  • З чым параўноўваецца ў вершы званок?

  • Як называе аўтар школу?

Настаўнік знаёміць школьнікаў са структурай падручніка, нагадвае, як ім карыстацца, звяртае ўвагу на ўмоўныя абазначэнні.

  1. Чыстапісанне.

На двух радках вучні прапісваюць літары , іх спалучэнні і сказы.

дз зд дзень здароўе

Добры дзень! Добрага здароўя!

  • Якімі гукамі адрозніваюцца руская і беларуская мовы?

Гульня. Літары ў назвах школьных прылад пераблыталі свае месцы. Расставіць літары ў правільным парадку і запісаць словы ў два слупкі.

к, а, с, т, ы, ш а, м, г, к, у

а, л, в, к, о,а е, н, л, а, п

г, н, і, а, к к, ч, у, р, а

У словах першага слупка падкрэсліць літары, якія абазначаюць зычныя гукі, а ў словах другога – літары, якія абазначаюць галосныя гукі.

Дапоўніць сказ пра школьныя рэчы.

Я паклаў(ла) у ранец падручнікі, _______, _______, ________ і _______.

  1. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.

Работа па падручніку.

Практ.1 вучні выконваюць вусна.

Затым школьнікі адгадваюць загадку.

Паставіў ён рады салдат,

нібы павёў іх на парад.

Салдаты ўсе –адна сям’я,

імёны іх - ад “А да Я”. (Алфавіт)

  • З кім параўноўваюцца літары алфавіта?

  • Назавіце ўсе літары ў алфавітным парадку.

  • Колькі літар у беларускім алфавіце?

  • Для чаго трэба ведаць алфавіт?

Гульня “Адгадай слова”

Першая літара гэтага слова стаіць у алфавіце за літарай л, другая – перад літарай й, трэцяя – паміж п і с. (мір)

Гукалітарны аналіз слова мір вучні праводзяць вусна.

Практ.2 школьнікі выконваюць пад кіраўніцтвам настаўніка.

  • Якімі літарамі адрозніваюцца беларуская і руская мовы?

Работа па групах.

  • 1група выконвае практ.3.

  • 2 група – практ.4.

  • 3 група адгадвае загадкі на картках, запісвае словы парамі, падкрэслівае літары, якім гэтыя словы адрозніваюцца.

  1. З м расту я на градзе.З р я поўзаю ў вадзе. (мак –рак)

  2. Сінее ў полі, спее летам, пасля тканінай стане гэта. Дадай да слова зычны

злева – і ўжо раскідзістае дрэва. (лён–клён)

Затым вучні кожнай групы робяць паведамленні аб выкананых заданнях.

Успомнім! З вялікай літары пішуцца: імёны, .., ..,назвы.., .., .., мянушкі ..

Дзеці чытаюць верш, запісаны на дошцы.

Мая Айчына – поле, нівы, над Нёманам зялёны гай, прыгожы Брэст і Мінск шумлівы –

ўся Беларусь ад краю ў край.

Адказы на пытанні:

  • Што абазначаюць гэтыя словы? Чаму яны запісаны з вялікай літары?

  • Падабраць да слова Айчына блізкія па значэнні словы (Бацькаўшчына, Радзіма)

Настаўнік праводзіць гутарку пра павагу да Радзімы, да роднай зямлі.

Затым вучні запісваюць верш у сшыткі, падкрэсліваюць вялікую літару ў выдзеленых словах.

Самастойная работа

  • Дапісаць сказы.

Я жыву ў________.

Мой дом на вуліцы _______.

  • Практ.5 прапануецца для самастойнай работы з самаправеркай.

(Дружок, Журавіна, Зорачка, Лысушка, Маліна, Стрэлачка).

Слоўнікавая работа

Вучням прапануецца расшыфраваць слова ПWЕWЙWЗWАWЖW(пейзаж) і знайсці тлумачэнне па слоўніку або прачытаць у падручніку на стар.6.