Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БІЛЕТЫ ДА ЭКЗАМЕНУ ІІІ.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
592.38 Кб
Скачать
  1. Кіеўскае, Полацкае, Смаленскае, Галіцка-Валынскае летапісанне. Гістарычныя ўяўленні перыяду.

Найбольшую цікавасць выклікае Кіеўскі летапіс, які быў складзены ў Выдубіцкім манастыры на падставе мясцовых летапісаў і асобных пагадовых запісаў. У адрозненне ад «Аповесці мінулых гадоў» ён прысвечаны пераважна мясцовым падзеям (гісторыі Кіева) з 1118 г. да 1200 г. мае больш свецкі характар. Летапісец асуджае княжацкія ўсобіцы, апісывае барацьбу ўсходніх славян з полаўцамі. Пад 1159 г. у творы размешчаны расказ аб падзеях у Полацкай зямлі, у прыватнасці, аб дзейнасці веча Полацка і Друцка, узаемаадносінах веча і князёў. Таксама аўтар акцентуе ўвагу на Тураве, Пінску, Бярэсці. На думку С.М.Салаўёва, У.Ц.Пашуты, Л.В.Аляксеева ў Кіеўскім летапісе ёсць урыўкі з Полацкага летапіса.

Полацкі летапіс. летапіс, існаванне якога гіпатэтычна дапускаецца радам гісторыкаў, але які не захаваўся. Мог быць складзены ў Полацку ў 12 ст. На думку прыхільнікаў гіпотэзы, на карысць існавання такога летапісу сведчыць апавяданне ў Кіеўскім летапісе (пад 1159) пра вяртанне на полацкі сталец, раней выгнанага палачанамі кн. Рагвалода-Васіля Барысавіча. Апавяданне складзенае відавочцам, з яркімі дэталямі. Другім доказам з'яўляецца фрагмент (пад 1180) з Іпацьеўскага спісу пра паход кіеўскіх, чарнігаўскіх і полацкіх князёў сумесна з наўгародцамі пад Друцк, залежны ад смаленскіх князёў (тымчасова смаленскім кн. быў Давыда Расціславіча). Пра мясцовы, полацкі запіс сведчыць дэталізацыя — дакладная дата падзеі, падрабязны пералік князёў. Пра існаванне летапісання ў Полацку наогул паведамляў В. М. Тацішчаў (пачатак XVIII ст.), які ў сваёй працы «Гісторыя Расійская» узгадваў пра спіс, які належаў пецярбургскаму архітэктару П. М. Яропкіну, і дзесяць разоў спасылаўся на змест спісу, які, аднак, не дайшоў да нашых дзён — загінуў падчас пажараў у Маскве ў 1812 г.

Аб існаванні летапісання ў Полацку нам таксама засведчыў рускі гісторык XVIII ст. В.М.Тацішчаў. У сваёй працы «Гісторыя Расійская» ён упамінаў аб спісе, які належаў пецярбургскаму архітэктару П.Яропкіну. Дзесяць разоў Тацішчаў спасылаўся на змест гэтага летапіса, але да нашых дзён рукапіс не дайшоў.

Тацішчаў размясціў аповесць пра Святохну – твор зусім невядомы ў інш. усходнеславянскіх крыніцах. Полацкі князь Барыс Давыдавіч ажаніўся другі раз на Святохне – дачцы паморскага князя Казіміра. Разам з ёй у Полацк прыбыла шмат памаран. У Святохны нарадзіўся сын Войцэх, якога бацька назваў Уладзімірам. Каб зрабіць свайго сына адзіным спадкаемцам полацкага прастола, Святохна вырашыла пазбавіцца ад сыноў Барыса ад першага шлюбу – Васількі і Вячкі. Яна здолела з дапамогай інтрыг выслаць старэйшых сыноў полацкага князя і іх прыхільнікаў, затым задумала атруціць Васільку. Той звярнуўся да палачан з заклікам абароны ад іншаземцаў-памаран. Веча раскрыла злачынствы Святохны, якая пасадзілі ў турму.

Тацішчаў датаваў гэту падзею 1217 г., а польскі гісторык Я.Паверскі – 1197 – 1201 гадамі. Беларускі даследчык старажытнарускага летапісання В.А.Чамярыцкі даказаў, што аповесць пра Святохну – гэта фальсіфікат XVIII ст., бо яшчэ ў ХІХ ст. М.Лыжын выказаў думку, што гэты твор з’яўляецца своеасаблівым памфлетам на Бірона і нямецкае засілле ў Расіі. Чамярыцкі адзначыў беднасць мовы і стылю, неадпаведнасць сінтаксісу і лексікі твора ХІІІ ст., заўважыў, што факталогія твора не супадае з гістарычнымі крыніцамі.

Паданне аб Усяславічах, зафіксаванае ў Лаўрэнцьеўскім спісе пад 1128 г., магчыма, было створана ў Полацкай зямлі і адтуль трапіла ў Кіеў. На думку беларускага даследчыка Ю.А.Зайца, яно з’яўляецца пераказам тэксту гістарычнай песні, пашыранай на тэрыторыі Полаччыны ў канцы ХІ – пачатку ХІІ ст.

Галіцка-Валынскі летапіс змяшчае ўнікальныя звесткі па гісторыі Наваградка, Бярэсця, Гародні, Ваўкавыска і інш. заходнебеларускіх гарадоў, пра асобныя помнікі беларускай культуры (Лаўрышаўскі манастыр, Камянецкая вежа), пра жыццё і дзейнасць князёў ВКЛ Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня. Гісторыкі У.Ц. Пашута і М.І. Ермаловіч выказалі гіпотэзу, што інфармацыя аб літоўскіх князях запазычана з Наваградскага летапіса, магчыма складзенага ў Лаўрышаўскім манастыры. Фактычна гэта адзіны помнік, які шырока асвятляе пачатковы этап і працэс утварэння ВКЛ. Падзеі пададзены з пазіцыі галіцка-валынскіх князёў, якія прэтэндавалі на Панямонне. Часам яны тэндэнцыйныя, але ў цэлым адпавядаюць гістарычнай праўдзе.

Галіцка-Валынскі летапіс - летапіс XIII стагоддзя, прысвечаная гісторыі Галіцыі і Валыні. Захавалася ў Іпацьцеўскай летапісным даймаць. Ахоплівае падзеі 1201-1291 гадоў. Лічыцца галоўнай крыніцай па гісторыі Галіцка-Валынскага княства.

Спачатку летапіс складалася з асобных гістарычных аповесцяў. Толькі пры стварэнні агульнай зводу была занесеная храналогія. Па змесце і моўна-стылістычнымі асаблівасцямі Галіцка-Валынскі летапіс дзеліцца на дзве часткі:

1) Галіцкая летапіс (1201-1261), складзеная ў Галіцыі, у аснову якога пакладзена летапісанне часоў князя Данііла Раманавіча Галіцкага;

2) Валынскі летапіс (1262-1291), складзеная на Валыні, дзе больш адлюстровываюцца падзеі на валынскіх землях у княжанне Васілька Раманавіча і яго сына Уладзіміра.

Невядомыя аўтары Галіцка-Валынскай летапісе (магчыма, дружыннікі) былі ідэйнымі выразнікамі інтарэсаў тых сацыяльных сіл, на якія абапіралася княжая ўлада ў барацьбе супраць буйнога баярства. Асноўны тэкст летапісу пранізвае ідэя адзінства Русі, абарона яе ад знешніх ворагаў. Значнае месца ў Галіцка-Валынскай летапісе займае гісторыя культуры Галіцка-Валынскага княства. Ад папярэдніх старажытнарускіх летапісаў Галіцка-Валынскі летапіс адрозніваецца амаль поўнай адсутнасцю царкоўнай тэматыкі.

Першы пісьмовы ўспамін пра Міндоўга датуецца 1219 годам, калі ў Галіцка-Валынскім летапісе ён называецца адным са старэйшых або малодшых князёў у Літве, якія падпісвалі пагадненьне з Уладзімера-Валынскім княствам. Летапіс — каштоўная крыніца звестак па гісторыі Беларусі. Змяшчае унікальныя звесткі пра Новагародак, Берасце,інш. гарады, пра асобныя помнікі бел. культуры (заснаванне Лаўрышаўскага манастыра, будаўніцтва Камянецкай вежы), пра жыццё i дзейнасць вял. князёў ВКЛ Міндоўга, Войшалка, Трайдзеня, звесткі пра якіх, як мяркуюць некат. даследчыкі, запазычаны з Новагародскага летапісу.

Г.-В. л. — адзіны помнік, у якім даволі шырока асветлены пачатковы этап паліт. аб'яднання бел.-літ. зямель у адзіную дзяржаву, працэс утварэння ВКЛ, паказана складанасць гэтага прагрэсіўнага гіст. працэсу. Падзеі ў летапісе пададзены з пункту погляду інтарэсаў галіцка-валынскіх князёў, месцамі тэндэнцыйна, але звесткі ў цэлым адпавядаюць гіст. сапраўднасці. Летапіс быў шырока вядомы на бел. землях, паслужыў крыніцай i ўзорам для бел.-літ. хронік 16 ст. Асобныя яго сюжэты выкарыстаў аўтар «Хронікі Вялікага княства Літоўскага i Жамойцкага», звесткі пра Міндоўга і Войшалка былі перакладзены на стара-бел. мову i ўключаны ў Хроніку Быхаўца. Гэты летапіс садзейнічаўт таксама пераадоленню традыцыйнай пагадовай формы выкладання падзей у бел.-літ. агульна-дзярж. летапісанні i станоўча паўплываў на развіццё бел. гіст. прозы i гістарыя-графіі позняга сярэдневякоўя i эпохі Адраджэння.

Смаленскі летапіс. Пры аналізе агульнарус. летапісаў XIV-XVI ст. быў выяўлены значны пласт смаленскіх вестак. У літ-ры неаднаразова выказвалася здагадка аб існаванні летапісання у Смаленску ў XII ст. Дрэнная захаванасць помнікаў смаленскага летапісання звязана з паліт. гіст. Смаленска і Смален. зямлі, у розны час якія ўваходзілі ў склад розных дзяржаўных утварэнняў. Летапіс вядомы па ўрыўках, якія часткова захаваліся ў рус. і бел. летапісных скляпеннях XV-XVI стст. Смаленская летапіс складзеная ў традыцыйнай форме як сход дзелавых погодовых запісаў і гістарычнага апавядання, размешчаных у храналагічнай паслядоўнасці. Яна з'яўляецца адным з крыніц рускіх летапісаў XV ст.