- •Паняцце “гістарыяграфія”, яго трансфармацыя, гістарыяграфія і гісторыя. Конспект
- •Прадмет гістарыяграфіі. Конспект
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні ў вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду капіталізму (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Е.Р. Раманаў.
- •Погляды на айчынную гісторыю беларускіх, народнікаў. К. Каліноўскі.
- •Таварыства гісторыкаў-марксістаў.
- •Летапіс і летапісны звод.
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні ў вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду феадалізму (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Кіеўскае, Полацкае, Смаленскае, Галіцка-Валынскае летапісанне. Гістарычныя ўяўленні перыяду.
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні у вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Хроніка. Хронікі Вялікага княства Літоўскага.
- •Паўночна-заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства.
- •А. П. Сапуноў.
- •6. Гістарычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў мемуарнай літаратуры xvіі – xviіі ст. Помнікам эпісталярнай літаратуры лічацца Пісьмы ф.Кміты-Чарнабыльскага.
- •Індывідуальныя абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі (2000-я гады).
- •В.Ф. Ратч. «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае».
- •Грамадская і навуковая дзейнасць з.Я. Даленгі-Хадакоўскага.
- •Інстытут беларускай культуры. Пераўтварэнне ібк ў Беларускую акадэмію навук.
- •М.В. Доўнар-Запольскі і станаўленне беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. 3 том. Стар. 272-273.
- •Я.В. Турчыновіч. «Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен».
- •Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
- •І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •Вышэйшыя камуністычныя навучальныя ўстановы (куб, вксгш, кіж, кунмз).
- •В.Ю. Ластоўскі. «Кароткая гісторыя Беларусі».
- •«Рамантычная» школа і. Лялевеля.
- •Камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і гісторыі Камуністычнай партыі.
- •Віленская археаграфічная камісія.
- •У.М. Ігнатоўскі. «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі».
- •Архіўны фонд у хіх − пач. Хх стст. Віленскі і Віцебскі цэнтральныя архівы.
- •Падрыхтоўка высокакваліфікаваных гісторыкаў у бсср (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •К. Гаворскі і “Вестник Западной России”.
- •Інстытут гісторыі партыі і рэвалюцыйнага руху (Кастрычніцкай рэвалюцыі) пры цк кп(б)б у 1930-х гадах.
Е.Р. Раманаў.
У 70 –80-х гадах XIX ст. у галіне археалогіі і гістарычнага краязнаўства Беларусі пачынаюць з'яўляцца праблемныя і факталагічныя артыкулы новага пакалення вучоных, найперш Е.Р.Раманава, А.П.Сапунова, а таксама I.Ф.Завішы, Р.Г.Ігнацьева, М.М.Турбіна і інш.
З 17 гадоў Еўдакім Раманавіч Раманаў (1855 – 1922 гг.) захапіўся краязнаўствам. Яго зацікавіла прырода помнікаў археалогіі. Даследчык шмат вандраваў па Беларусі, каб сабраць пра іх звесткі, пачынаў класіфікаваць помнікі старажытнасці паводле іх даўняй прыналежнасці.
Раманаў вывучаў курганы. Ён прапанаваў свой метад раскопак: здыманне пластоў зямлі да палавіны насыпу, а пасля з паўночнага і паўднёвага бакоў на адлегласці аднаго аршына (0,7112 м) пракопвалі траншэі да мацерыка. Стоячы ў гэтых траншэях, рабочыя слаямі здымалі зямлю з астатняй часткі кургана да поўнага выяўлення астанкаў. Гэты спосаб не зусім адпавядае сучаснаму, але гэта была «раманаўская» навінка ў методыцы археалагічных даследаванняў, больш прагрэсіўная за раней вядомыя.
Раманаў адным з першых у Беларусі ўзяўся за стварэнне археалагічнай карты Магілёўскай губерні. На жаль, яна не была выдадзена, і яе рукапіс аказаўся ў Львоўскім гістарычным архіве. Раманаў стварыў аналагічныя карты Гродзенскай і Віцебскай губерняў. За сваё жыццё даследчык сабраў звесткі больш як пра 1 тыс. помнікаў археалогіі на тэрыторыі Беларусі.
У 1902 г. па ініцыятыве гэтага вучонага ў Магілёве было створана Таварыства па вывучэнні Беларускага краю і пры гэтым жа таварыстве быў арганізаваны гісторыка-этнаграфічны музей. Раманаў марыў пра мясцовы універсітэт.
БІЛЕТ 7
Погляды на айчынную гісторыю беларускіх, народнікаў. К. Каліноўскі.
Погляды К.Каліноўскага і беларускіх народнікаў на мінулае беларускага народа. Справе абуджэння беларускага народа прысвяціў сваё жыццё Кастусь Каліноўскі.
Погляды Каліноўскага па беларускаму пытанню былі наступнымі: 1) адрозніваў сваю радзіму – Літву-Беларусь – ад Польшчы і Расіі і выступаў за ўтварэнне самастойнай Літоўска-Беларускай рэспублікі; 2) прапагандаваў у «Мужыцкай праўдзе» рэвалюцыйна-дэмакратычныя шляхі вырашэння аграрнага і агульнапалітычнага пытанняў; 3) паказываў істотнае пагаршэнне становішча беларускага сялянства пасля далучэння да Расійскай імперыі; 4) даваў негатыўную ацэнку далучэнню уніятаў да праваслаўя. К.Каліноўскі ацэньваў унію як нацыянальную веру беларускага народа.
У канцы 70 – першай палове 80-х гг. ХІХ ст. істотную ролю ў беларускім нацыянальным руху, распрацоўцы нацыянальнай канцэпцыі гісторыі адыгралі народнікі. У нацыянальным пытанні народнікі зыходзілі з агульных для рэвалюцыйнага народніцтва высноў, закладзеных у 50 – 60-я гг. ХІХ ст. А.І.Герцэнам. У сувязі з абвастрэннем «польскага пытання» ён адстойваў ідэю самавызначэння украінскага і беларускага народаў.
Удзел ураджэнцаў беларускіх губерняў у агульнарасійскім народніцкім руху паклала пачатак афармленню беларускай нацыянальнай ідэалогіі. Адозва «Да беларускай моладзі» (1881 г.) заяўляла пра законныя правы беларускага народа на самастойнае і раўнапраўнае становішча ў «агульнай славянскай сям’і». У 1882 г. выйшла гектаграфіраваная брашура «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» Данілы Баравіка. Аўтар папракаў беларускую інтэлігенцыю ў няведанні ўласнага народа і заклікаў яе пайсці па прыкладу ўкраінскай, польскай і рускай інтэлігенцыі ў гэтай справе. Даніла Баравік адзначыў інэртнасць беларускай інтэлігенцыі, яе адставанне ад украінскай у справе нацыянальнага «абуджэння», цяжкае становішча беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці ў выніку польскага ўплыва. У брашуры раскрыта барацьба праваслаўных брацтваў супраць езуітаў, укараненне ўніі сярод народа. Аўтар палічыў ліквідацыю ўніяцкай царквы ў 1839 г. «абразай народнай душы», даў адмоўную ацэнку палітыцы русіфікацыі, праводзімай расійскім урадам. Выхад з гэтага становішча мог быць толькі ў абуджэнні ў народа нацыянальнай самасвядомасці.
Шэраг народніцкіх арганізацый (Гомель, Орша, семінарская народавольская група ў Мінску) лічылі нацыянальнае пытанне другасным перад задачай сялянскай рэвалюцыі. З іх асяродку выйшла «Пасланне да землякоў-беларусаў» Шчырага Беларуса (1884 г.), у якім вызначалася першачарговая задача народнікаў – вывучаць «народныя хваляванні і бунты, сацыяльную структуру і сацыяльныя адносіны».
Члены Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групы «Гоман» у 1884 г. выдалі два нумары гектаграфічнага часопіса «Гоман», дзе ўпершыню абвяшчалася існаванне самастойнага беларускага этнасу як «асобнай галіны славянскага племені» і давалася тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага тэзіса. Невядомыя аўтары адзначылі спецыфічныя кліматычныя, прыродна-геаграфічныя ўмовы і асаблівасці беларусаў, у т. л. адметную мову, якія адрознівалі Беларусь ад Расіі, Польшчы і Украіны. Яны канстатавалі, што беларускі народ адчувае сваю арганічную еднасць і адрознівае свае інтарэсы ад інтарэсаў «польскіх і вялікарасійскіх», пратэставалі супраць русіфікацыі і паланізацыі беларусаў, выкрывалі рэакцыйнасць поглядаў на беларускі народ «як на нейкі матэрыял для ўсемагчымых эксперыментаў, а не як на жывую народнасць, здольную самастойна распараджацца сабою».
Прадстаўнікі Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групы адстойвалі права Беларусі на федэратыўную самастойнасць у сям’і іншых народаў Расіі на прынцыпе свабоднага пагаднення з імі. Становішча Беларусі ў Расійскай імперыі яны ацэньвалі як каланіяльнае, а палітыку царызму як рэжым выключных законаў, які адкрываў поўны прастор для свавольства мясцовай адміністрацыі. Часопіс «Гоман» паказываў імкненне беларускіх сялян атрымаць зямлю і волю, падцвярджаў гэта паведамленнямі аб іх выступленнях супраць памешчыкаў і ўлад.
