- •Паняцце “гістарыяграфія”, яго трансфармацыя, гістарыяграфія і гісторыя. Конспект
- •Прадмет гістарыяграфіі. Конспект
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні ў вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду капіталізму (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Е.Р. Раманаў.
- •Погляды на айчынную гісторыю беларускіх, народнікаў. К. Каліноўскі.
- •Таварыства гісторыкаў-марксістаў.
- •Летапіс і летапісны звод.
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні ў вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду феадалізму (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Кіеўскае, Полацкае, Смаленскае, Галіцка-Валынскае летапісанне. Гістарычныя ўяўленні перыяду.
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні у вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Хроніка. Хронікі Вялікага княства Літоўскага.
- •Паўночна-заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства.
- •А. П. Сапуноў.
- •6. Гістарычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў мемуарнай літаратуры xvіі – xviіі ст. Помнікам эпісталярнай літаратуры лічацца Пісьмы ф.Кміты-Чарнабыльскага.
- •Індывідуальныя абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі (2000-я гады).
- •В.Ф. Ратч. «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае».
- •Грамадская і навуковая дзейнасць з.Я. Даленгі-Хадакоўскага.
- •Інстытут беларускай культуры. Пераўтварэнне ібк ў Беларускую акадэмію навук.
- •М.В. Доўнар-Запольскі і станаўленне беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. 3 том. Стар. 272-273.
- •Я.В. Турчыновіч. «Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен».
- •Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
- •І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •Вышэйшыя камуністычныя навучальныя ўстановы (куб, вксгш, кіж, кунмз).
- •В.Ю. Ластоўскі. «Кароткая гісторыя Беларусі».
- •«Рамантычная» школа і. Лялевеля.
- •Камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і гісторыі Камуністычнай партыі.
- •Віленская археаграфічная камісія.
- •У.М. Ігнатоўскі. «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі».
- •Архіўны фонд у хіх − пач. Хх стст. Віленскі і Віцебскі цэнтральныя архівы.
- •Падрыхтоўка высокакваліфікаваных гісторыкаў у бсср (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •К. Гаворскі і “Вестник Западной России”.
- •Інстытут гісторыі партыі і рэвалюцыйнага руху (Кастрычніцкай рэвалюцыі) пры цк кп(б)б у 1930-х гадах.
У.М. Ігнатоўскі. «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі».
У. Ігнатоўскі нарадзіўся 18 красавіка 1881 году. Ён, беларускі гісторык, адыграў значную ролю ў правядзенні палітыкі беларусізацыі, у вырашэнні праблемы ўзбуйнення БССР, спрыяў вяртанню беларускай эміграцыі на радзіму. Акадэмік Нац. акадэміі навук Бел., акадэмік Усеўкр. акадэміі навук. У свой час займаў пасады народнага камісара земляробства (1920 г.), народнага камісара асветы (1920 – 1926 гг.), старшыні Інстытута бел. культуры (1926-1928 гг.). Займаў пасады ў цэнтр. выканаўчых камітэтах СССР і БССР. Усевалада Макаравіча называюць адным з “айцоў” БССР. Навуковыя працы У. Ігнатоўскага склалі падмурак нацыянальнай канцэпцыі гісторыі беларускага народу. Яго канцэпцыя найбольш поўна выкладзеная ў кнізе «Кароткі нарыс гісторыі Бел.» (1-е выд. 1919, 5-е выд. 1991), якая доўгі час была падручнікам.
У гэтай працы, аўтар прадставіў нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі, перыядызацыя якой грунтавалася на дзяржаўніцкім крытэрыі. Аўтар вызначыў пяць перыядаў: полацкі (ІХ – ХІІ стст.), літоўска-беларускі (ХІІІ – першая палова ХVІ ст.), польскі (другая палова ХVІ – канец ХVІІІ ст.), расійскі (канец ХVІІІ – пачатак ХХ ст.), Беларусь пасля звяржэння царызму. Відавочна, што большая частка тэксту адносіцца да эпохі феадалізму.
Ва «Уводзінах» аўтар падкрэсліў, што БССР не ўключае ўсёй тэрыторыі этнаграфічнай Беларусі. Ён падзяляў думку Доўнар-Запольскага аб расавай чысціні беларусаў – лічыў, што рускія і ўкраінцы доўгі час жылі «пад турка-мангольскім прыгнётам» і не здолелізахаваць этнічнай чысціні, а беларусы «не спазналі ўплыву мангольскай расы».
У сваёй гістарычнай канцэпцыі У.М.Ігнатоўскі зыходзіў з самастойнасці і незалежнасці Полацкага княства, якое на роўных вяло барацьбу з Кіевам за «ўплыў на Ноўгарад і першынство ва ўсходнеславянскім свеце». Асобная ўвага надавалася дзейнасці Усяслава Брачыславіча і ўплыву хрысціянства (Прадслава, Кірыла Ту-раўскі, Аўраамій Смаленскі). Гісторык упершыню выкарыстаў тэрмін «літоўска-беларуская дзяржава». Ён лічыў, што Полацкае княства перадала ВКЛ свае парадкі, дзяржаўныя ўстановы, мову і культуру. Таму тэрмін «рускі» раўназначны слову «беларускі».
Пасля Люблінскай уніі 1569 г. Літва і Беларусь былі інкарпараваны Польшчай і страцілі сваю палітычную і культурную незалежнасць. Польскія мова, культура, сацыяльны і палітычны лад, каталіцкая царква занялі пануючае становішча. Ігнатоўскі памылкова лічыў Рэч Паспалітую адзінай і непадзельнай дзяржавай.
Гісторыку належыць права першай распрацоўкі новага сюжэту ў гісторыі Беларусі – ролі казацтва. Аўтар бачыў у казацкім руху ХVІІ ст. шырокае антыфеадальнае паўстанне казакоў і мужыкоў. Гэтая пазіцыя была ў далейшым распрацавана В.К.Шчарбаковым, І.Ф.Лочмелем, Л.С.Абецэдарскім.
Тры падзелы Рэчы Паспалітай сталі вынікам унутранага разлажэння дзяржавы: сацыяльных антаганізмаў, палітычнай анархіі, нацыянальных і рэлігійных спрэчак. Затым адбылася інкарпарацыя Беларусі Расіяй.
Канспектыўна, на некалькіх старонках, даследчык раскрыў чацвёрты перыяд айчыннай гісторыі. На думку У.М.Ігнатоўскага, эканамічны і палітычны стан «гнілога вялікага арганізму» прадвызначыў русіфікацыю, асабліва пасля паўстання 1830 – 1831 гг. Беларускі нацыянальны рух за адраджэнне мовы, культуры, самасвядомасці і дзяржаўнасці, адпаведна, мае сацыяльныя карані і палітычна абгрунтаваны. Аўтар адзначыў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. вырашыла сацыяльнае пытанне і сутыкнулася з пытаннем нацыянальным. Таму партыя бальшавікоў вымушана была абвясціць БССР.
БІЛЕТ 26
