- •Паняцце “гістарыяграфія”, яго трансфармацыя, гістарыяграфія і гісторыя. Конспект
- •Прадмет гістарыяграфіі. Конспект
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні ў вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду капіталізму (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Е.Р. Раманаў.
- •Погляды на айчынную гісторыю беларускіх, народнікаў. К. Каліноўскі.
- •Таварыства гісторыкаў-марксістаў.
- •Летапіс і летапісны звод.
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні ў вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду феадалізму (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Кіеўскае, Полацкае, Смаленскае, Галіцка-Валынскае летапісанне. Гістарычныя ўяўленні перыяду.
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні у вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Хроніка. Хронікі Вялікага княства Літоўскага.
- •Паўночна-заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства.
- •А. П. Сапуноў.
- •6. Гістарычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў мемуарнай літаратуры xvіі – xviіі ст. Помнікам эпісталярнай літаратуры лічацца Пісьмы ф.Кміты-Чарнабыльскага.
- •Індывідуальныя абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі (2000-я гады).
- •В.Ф. Ратч. «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае».
- •Грамадская і навуковая дзейнасць з.Я. Даленгі-Хадакоўскага.
- •Інстытут беларускай культуры. Пераўтварэнне ібк ў Беларускую акадэмію навук.
- •М.В. Доўнар-Запольскі і станаўленне беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. 3 том. Стар. 272-273.
- •Я.В. Турчыновіч. «Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен».
- •Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
- •І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •Вышэйшыя камуністычныя навучальныя ўстановы (куб, вксгш, кіж, кунмз).
- •В.Ю. Ластоўскі. «Кароткая гісторыя Беларусі».
- •«Рамантычная» школа і. Лялевеля.
- •Камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і гісторыі Камуністычнай партыі.
- •Віленская археаграфічная камісія.
- •У.М. Ігнатоўскі. «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі».
- •Архіўны фонд у хіх − пач. Хх стст. Віленскі і Віцебскі цэнтральныя архівы.
- •Падрыхтоўка высокакваліфікаваных гісторыкаў у бсср (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •К. Гаворскі і “Вестник Западной России”.
- •Інстытут гісторыі партыі і рэвалюцыйнага руху (Кастрычніцкай рэвалюцыі) пры цк кп(б)б у 1930-х гадах.
В.Ю. Ластоўскі. «Кароткая гісторыя Беларусі».
У 1910 г. выйшла першая сінтэтычная праца па айчыннай гісторыі, напісаная з пазіцыяў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі, «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага. Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (1883 – 1938 гг.) – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, этнограф, публіцыст, пісьменнік, літаратуразнаўца, які нарадзіўся ў Віленскай губерні. Ён з’яўляўся акадэмікам АН БССР (1928 г.). З 1902 г. член ППС на Літве, у 1906 – 1908 гг. член БСГ. Сакратар «Нашай Нівы» (1909 – 1914 гг.). Біяграфія В.Ластоўскага – тыповы шлях станаўлення беларускай інтэлігенцыі мяжы ХІХ – ХХ стст. Ён не меў сярэдняй і вышэйшай адукацыі, але шляхам самаадукацыі кампенсаваў гэты недахоп.
У прадмове да кнігі Ластоўскі растлумачыў, чаму ён узяўся за гэтую працу. На яго думку, «гісторыя – гэта фундамэнт, на каторым будуецца жыцьцё народу». Праца адметная тым, што ўпершыню наша гісторыя падаецца не як гісторыя «ўсходніх крэсаў» Рэчы Паспалітай або Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, а як гісторыя адметнай і самадастатковай Беларусі. Аўтарам былі выкарыстаны даследаванні этнаграфічнага, гістарычнага і статыстычнага характару расійскіх, польскіх і беларускіх навукоўцаў, у тым ліку М.В.Каяловіча, Я.Ф.Карскага і М.В.Доўнар-Запольскага, апублікаваныя зборнікі дакументаў. За ўзор даследчык узяў невялікія па аб’ёме нацыянальныя гісторыі Польшчы і Украіны. Ластоўскі стварыў нацыянальную кампіляцыю гісторыі, змест якой вынікаў з палітычных патрэбаў і грунтаваўся на даследаваных гістарычных фактах.
Праца падзелена на пяць перыядаў:
1) ад старажытных часоў да ўцёкаў полацкіх князёў у Літву (1129 г.);
2) ад вяртання полацкіх князёў да смерці Вітаўта (1132 – 1430 гг.);
3) ад смерці Вітаўта да Люблінскай уніі (1430 – 1569 гг.);
4) ад Люблінскай уніі да падзелаў Польшчы;
5) Беларусь пад расійскім панаваннем.
Даследчыкі лічаць «Кароткую гісторыю Беларусі» «рамантызаванай» гісторыяй. Ластоўскі зыходзіў з пазіцыі бяскласавасці гістарычнага працэсу і спрадвечнай дэмакратычнасці беларускага грамадства. Гісторыя Беларусі ім ўспрымалася як гісторыя самаразвіцця грамадскай самасвядомасці, а гэта было звязана з рэлігійнасцю. Даследчык ідэалізаваў грамадскія структуры ХV – ХVІ стст., перабольшваў ролю інтэлігенцыі ў фармаванні нацыі. Відавочна і пэўная мадэрнізацыя гістарычнага працэсу – пошук беларускай дзяржаўнасці ў старажытнарускі перыяд.
Для пачатковага перыяду беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі ў цэлым характэрны шэраг памылковых гістарычных палажэнняў. Нельга пагадзіцца з тэзісам Доўнар-Запольскага і Ластоўскага, што Полацкае княства ў ІХ – ХІІ стст. было «зыходным пунктам беларускай дзяржаўнасці». Аўтары адмаўлялі прызванне нарманаў-варагаў на тэрыторыю Беларусі. Таксама Доўнар-Запольскі выказаў думку аб этнічнай «чысціні» крывічоў, якія не спазналі фінскага ўплыву.
Спрэчным з’яўляеццам тэзіс аб «дэмакратычным ладзе» Полацкага княства: быццам бы крывічы, дрыгавічы, радзімічы жылі ва ўзаемнай згодзе са сваімі князямі. У якасці доказу Ластоўскі прыводзіць прыклад шанавання Усяслава Брачыславіча мясцовым насельніцтвам, але не раскрывае летапіснае паведамленне аб «пралітай ім крыві».
Першыя нацыянальныя гісторыкі з сімпатыяй ставіліся да Міндоўга. Ластоўскі лічыў, што Рынгольт разам с сынам Міндоўгам былі выхадцамі з «Літоўска-Крывічанскага» княства са сталіцай у Навагародку. Гэта вызначалася этнічным складам мясцовых жыхароў – «ліцвінамі-крывічамі». ВКЛ успрымалася як «Руска-Літоўскае», дзе беларускі этнас меў спрыяльныя ўмовы для развіцця. Але беларуская самастойная гісторыя скончылася са смерцю Вітаўта. Асновай гістарычнай канцэпцыі Літвы стала тэорыя «залатога веку культуры»: 1517 – 1569 гг. (ад выдання ў Празе кніг Бібліі Ф.Скарынай да Люблінскай уніі). Можна канстатаваць той факт, што беларуская нацыянальная гістарыяграфічная канцэпцыя зарадзілася як канцэпцыя заняпаду беларускага этнасу. Пачынаючы з ХVІІ ст., мінулае Беларусі падавалася як нацыянальная дэзінтэграцыя, спыненне паступовага развіцця і ўмацаванне чужародных для беларусаў элементаў грамадскага развіцця. Быў створаны вобраз народа-пакутніка.
Войны на тэрыторыі Беларусі ў ХVІІ – пачатку ХVІІІ стст. разглядаліся з негатыўных пазіцыяў, бо пасягалі на самастойнасць беларускага этнаса. Паланізацыя і русіфікацыя прывялі да стварэння вобраза ворага (Польшча, Расія), а гэта сведчыла аб моцнай палітызацыі айчыннай гісторыі.
БІЛЕТ 23
