Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БІЛЕТЫ ДА ЭКЗАМЕНУ ІІІ.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
592.38 Кб
Скачать
  1. Вышэйшыя камуністычныя навучальныя ўстановы (куб, вксгш, кіж, кунмз).

Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. I. Леніна (КУБ) В октябре 1925 года в Минске на базе Центральной совпартшколы был основан Коммунистический университет Белоруссии имени В. И. Ленина (КУБ), который в сентябре 1932 г. был реорганизовано в Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу (ВКСГШ).

Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава (КІЖ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску ў 1932—1941 гг.

Заснаваны ў 1932 на базе газетнага аддзялення Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі імя В. І. Леніна. На 1 ліпеня 1934 г. у ім навучалася 189 чалавек. У гэтым жа годзе быў праведзены першы выпуск 37 будучых работнікаў раённага і палітаддзельскага друку[1]. Імя С. М. Кірава прысвоена ў 1935.

Камуністычны інстытут журналістыкі стаў адзінай ў краіне навучальнай ўстановай, якая рыхтавала журналістаў для раённых, абласных і рэспубліканскіх газет[2]. Прымаліся асобы з працоўным стажам не менш за 3 гады і 2 гады кіраўнічай партыйнай ці грамадскай працы. Тэрмін навучання складаў 3 года. Пры інстытуце працавала аднагадовая вячэрняя школа журналістаў камсамольска-маладзёжных газет, з 1934 сектар завочнага навучання газетных кадраў. У 1940 рэарганізаваны ў Беларускі інстытут журналістыкі і ў 1941 г. спыніў сваю дзейнасць.

Коммунистический университет национальных меньшинств Запада имени Мархлевского (КУНМЗ) — учебное заведение Коминтерна, работавшее в 1922—1936 годах.

Создан по декрету СНК РСФСР от 28 ноября 1921 и подписанный Лениным в Москве при Наркомпросе для подготовки будущих революционеров и политических работников из представителей национальностей Запада СССР, на базе Литовско-еврейско-латышской, Немецкой, Польской, Румынской высших партийных школ, которые составили соответствующие секторы КУНМЗ. Позднее были организованы секторы: белорусский, болгарский, итальянский, молдавский и югославский.

14 октября 1925 г. - сентябрь 1932 г. Деятельность Коммунистического университета Белоруссии им. В.И. Ленина.

сентябрь 1932 г. - 1941 г. Деятельность Коммунистического института журналистики им. С.М. Кирова.

октябрь 1932 г. - 1939 г. Деятельность Высшей коммунистической сельскохозяйственной школы им. В.И. Ленина.

БІЛЕТ 22

  1. Віленскія музей старажытнасцяў і Археалагічная камісія.

У 1842 браты Тышкевічы адкрылі ў Лагойску ў сваім двухпавярховым палацы першы ў Беларусі музей старажытнасцяў. Яны не толькі адвялі пад яго тры асобныя пакоі, але і стварылі арыгінальную экспазіцыю. Галоўным экскурсаводам быў іх сівы, але вельмі жвавы бацька, Пій Тышкевіч, які пражыў 102 гады. У аснову музея была пакладзена хатняя мастацкая галерэя і археалагічныя знаходкі, выяўленыя імі ў час археалагічных экспедыцый. У музеі захоўвалася багатая нумізматычная калекцыя (1140 медалёў і манет), бібліятэка і архіў (3000 тамоў, з якіх 500 самых старажытных помнікаў кнігадрукавання, рукапісы, старадаўнія геаграфічныя карты, граматы). Музей таксама меў унікальную калекцыю ручнікоў, сурвэтак, якія ткаліся на фабрыцы льняных і баваўняных вырабаў, заснаванай Канстанцінам Тышкевічам у 1837 у Лагойску. Але Яўстафій Тышкевіч быў незадаволены тым, што Лагойскі музей наведваюцца мала наведвальнікаў. Лагойск быў невялікім мястэчкам, усяго з дзвюма тысячамі жыхароў. І Яўстафій задумаў стварыць на базе ўласнага музея публічны музей у Вільні або ў Менску. У 1852 браты Тышкевічы пішуць ліст у Пецярбург з просьбай дазволіць ім адкрыць публічны музей. Нарэшце быў атрыманы дазвол на стварэнне Віленскага музея старажытнасцяў. У аснову яго легла частка экспанатаў Лагойскай калекцыі: археалагічная калекцыя з 2 тыс. экспанатаў, карціны, антыкварыят, абразы, крыжы, 3 тыс. кніг. Нумізматыку, геральдыку, кнігі перадаў В. Сыракомля. Асабістыя творы, рукапісы, рэдкія гістарычныя рэчы ахвяравалі А. Кіркор, І. Ходзька, Т. Норбут, І. Крашэўскі, М. Бялінскі. Віленскі музей старажытнасцяў быў адкрыты 1 студзеня 1856 года ў памяшканні бібліятэкі Віленскага універсітэта.

Пры музеі была створана Віленская археалагічная камісія. Яе мэтай было ажыццяўленне раскопак на тэрыторыі Беларусі і Літвы, каб затым гэтыя матэрыялы паступалі ў музей і станавіліся аб'ектам навуковага даследавання. Мэтамі ж самога музея было калекцыянаванне старадаўніх кніг, актаў, рукапісаў, манет, медалёў, зброі, статуй і іншых прадметаў, якія адносіліся да гісторыі Заходняга края Расіі, садзейнічанне захаванню помнікаў старажытнасці, забеспячэнне магчымасці карыстацца імі для вывучэння краю не толькі ў гістарычных, але і ў гандлёвых, прамысловых, сельскагаспадарчых і стратэгічных адносінах. У музеі былі таксама прадметы з старажытных замкаў, зброя XIX ст., Слуцкія паясы. Складзены ў 1858 году А. Кіркорам каталог уключаў больш за 10 тыс. адзінак захавання. Папулярнасць Віленскага музея старажытнасцяў хутка расла, аб чым сведчыла павелічэнне колькасці наведвальнікаў. Навуковая дзейнасць музея атрымала даволі шырокі рэзананс. Пра яе чулі ў Маскве, Кіеве, Кракаве, Адэсе. Навуковая грамадскасць прызнала заслугі Яўстафія Тышкевіча: у 1859 г. яго абралі ганаровым членам Пецярбургскай Акадэміі навук. Такім чынам, 50-60 гг. XIX ст. былі перыядам ўздыму дзейнасці Віленскага музея старажытнасцей. Але, на жаль, праіснаваў музей толькі 10 гадоў. Прычынай разгрому Віленскага музея старажытнасцяў стала паўстанне Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гг. Экспанаты канфіскоўвалі і адпраўлялі ў Маскву, перадавалі Румянцаўскае музею.