- •Паняцце “гістарыяграфія”, яго трансфармацыя, гістарыяграфія і гісторыя. Конспект
- •Прадмет гістарыяграфіі. Конспект
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні ў вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду капіталізму (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Е.Р. Раманаў.
- •Погляды на айчынную гісторыю беларускіх, народнікаў. К. Каліноўскі.
- •Таварыства гісторыкаў-марксістаў.
- •Летапіс і летапісны звод.
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні ў вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду феадалізму (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Кіеўскае, Полацкае, Смаленскае, Галіцка-Валынскае летапісанне. Гістарычныя ўяўленні перыяду.
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні у вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Хроніка. Хронікі Вялікага княства Літоўскага.
- •Паўночна-заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства.
- •А. П. Сапуноў.
- •6. Гістарычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў мемуарнай літаратуры xvіі – xviіі ст. Помнікам эпісталярнай літаратуры лічацца Пісьмы ф.Кміты-Чарнабыльскага.
- •Індывідуальныя абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі (2000-я гады).
- •В.Ф. Ратч. «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае».
- •Грамадская і навуковая дзейнасць з.Я. Даленгі-Хадакоўскага.
- •Інстытут беларускай культуры. Пераўтварэнне ібк ў Беларускую акадэмію навук.
- •М.В. Доўнар-Запольскі і станаўленне беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. 3 том. Стар. 272-273.
- •Я.В. Турчыновіч. «Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен».
- •Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
- •І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •Вышэйшыя камуністычныя навучальныя ўстановы (куб, вксгш, кіж, кунмз).
- •В.Ю. Ластоўскі. «Кароткая гісторыя Беларусі».
- •«Рамантычная» школа і. Лялевеля.
- •Камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і гісторыі Камуністычнай партыі.
- •Віленская археаграфічная камісія.
- •У.М. Ігнатоўскі. «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі».
- •Архіўны фонд у хіх − пач. Хх стст. Віленскі і Віцебскі цэнтральныя архівы.
- •Падрыхтоўка высокакваліфікаваных гісторыкаў у бсср (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •К. Гаворскі і “Вестник Западной России”.
- •Інстытут гісторыі партыі і рэвалюцыйнага руху (Кастрычніцкай рэвалюцыі) пры цк кп(б)б у 1930-х гадах.
Я.В. Турчыновіч. «Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен».
Асобую цікавасць выклікае кніга ураджэнца Магілёўскай губерні, прадстаўніка пецярбургскай юрыдычнай школы Восіпа Вікенцьевіча Турчыновіча (1824 - ?) «Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен», якая была выдадзена ў 1857 г. у Пецярбургу.
Турчыновіч першым у беларускай гістарыяграфіі паспрабаваў разглядзець гісторыю Беларусі як самастойны прадмет даследавання. Ён паставіў перад сабой мэту ахарактарызаваць Беларусь і даказаць, што яна мае ўласную гісторыю. У рэчышчы дваранскай гістарыяграфіі аўтар разглядзеў толькі ваенна-палітычныя і рэлігійныя падзеі з мінулага Беларусі і Літвы – апісаў дзеянні князёў і каралёў. Твор кампілятыўны. Аўтар звёў у адным творы звесткі з прац М.Догеля, А.Нарушэвіча, Т.Чацкага, І.Лялевеля, В.Тацішчава і інш. Тым не менш, кніга Турчыновіча стала важным этапам у развіцці айчыннай гістарыяграфіі. Яна трактавала гісторыю беларусі не як частку Расіі, ВКЛ ці Рэчы Паспалітай, а як гісторыю краіны і народа, маючых гістарычную спецыфіку і асаблівасці.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Пачатак падрыхтоўкі кадраў гісторыкаў у БССР звязаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, пастанаўленне аб арганізацый якога было прынята 25 лютага 1919 г. Арганізацыйныя работы, аднак, зацягнуліся ў сувязі з часовай акупацыяй Мінска польскімі войскамі. Афіцыйнае адкрыццё БДУ адбылося 30 кастрычніка 1921 г. г. Дарэчы, першая лекцыя, якую прачытаў ва універсітэце гісторык Дзмітрый Пятровіч Канчалоўскі, называлася «Пра сусветную гісторыю», а першым рэктарам стаў У.І.Пічэта.
Першапачаткова падрыхтоўка гістарычных кадраў ажыццяўлялася на грамадска-педагагічным аддзяленні факультэта грамадскіх навук (першы дэкан У.М.Ігнатоўскі). Сама ідэя падобных факультэтаў была прапанавана старшынёй Камісіі ВНУ пры Наркамаце асветы РСФСР М.М.Пакроўскім. Выкладанне там вялося з пазіцыяў марксізму-ленінізму, а сярод педагагічных работнікаў і студэнтаў пераважалі камуністы.
У 1922 г. грамадска-педагагічнае аддзяленне было рэарганізавана ў сацыяльна-гістарычнае і ўвайшло ў склад педагагічнага факультэта універсітэта. На яго сацыяльна-гістарычным аддзяленні (1 – 2 курсы) у 1922/1923 навучальным годзе займаліся 357 студэнтаў ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў. Кафедры ў той час існавалі ўмоўна. Часам яны складаліся з аднаго прафесара. Але тэрмін «гісторыя» гучаў у назвах кафедраў: гісторыі заходнееўрапейскай літаратуры, усеагульнай гісторыі, гісторыі рэлігіі і Старажытнага Ўсходу, гісторыі Беларусі, рускай гісторыі і інш. Пад уплывам беларусізацыі 65 % навучальных курсаў выкладалася на беларускай мове, 20 % – на рускай, 15 % – на яўрэйскай. Усе экзамены і залікісдаваліся на беларускай мове.
Дзякуючы намаганням прафесара Пічэты ва універсітэцкай адукацыі пачэснае месца занялі такія дысцыпліны, як гісторыя Беларусі, гісторыя народнай гаспадаркі БССР, гісторыя рускага і беларускага права. У цэнтры гэтай працы стаялі М.В.Доўнар-Запольскі, У.М.Ігнатоўскі, Ф.Ф.Турук, Д.А.Дудкоў, К.І.Кернажыцкі,
В.Д.Дружчыц, М.М.Шчакаціхін, пра якіх з удзячнасцю ўспаміналі першыя студэнты сацыяльна-гістарычнага аддзялення педагагічнага факультэта.
Для ўмацавання выкладчыцкіх кадраў у БДУ Наркамат асветы РСФСР накіраваў туды групу вучоных-гісторыкаў – У.М.Дз’якава, Д.А.Жарынава, М.М.Нікольскага, У.М.Перцава, А.А.Савіча. Таксама СНК РСФСР у 1921 г. прыняў спецыяльны дэкрэт аб адкліканні з установаў РСФСР ўраджэнцаў Беларусі.
7 ліпеня 1931 г. на базе педагагічнага факультэта БДУ была створана самастойная навучальная ўстанова – Вышэйшы педагагічны інстытут. Ён складаўся з трох факультэтаў, у тым ліку сацыяльна-эканамічнага. У ім на пачатак 1931/1932 навучальнага года вучыліся 160 студэнтаў. Факультэт складаўся з гістарычнага і эканамічнага аддзяленняў. У 1933 г. на сацыяльна-эканамічным факультэце была створана кафедра гісторыі СССР і БССР пад кіраў- ніцтвам акадэміка В.К.Шчарбакова.
16 мая 1934 г. выйшла пастанова СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР». На яе падставе сацыяльна-эканамічны факультэт быў падзелены на гістарычны і геаграфічны факультэты. Першы набор на гістарычны факультэт у 1934/1935 навучальным годзе складаў 175 чалавек, з іх на гістарычнае аддзяленне – 100 студэнтаў. Дэканам быў прызначаны акадэмік В.К.Шчарбакоў. На факультэце былі арганізаваны кафедры гісторыі ВКП(б), гісторыі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, гісторыі СССР і БССР, новай і найноўшай гісторыі. Працавалі 18 выкладчыкаў. Кафедра гісторыі СССР і БССР вылучылася з кафедры ўсеагульнай гісторыі ў 1936 г. На ёй працавалі А.П.П’янкоў, Д.А.Дудкоў, Ц.С.Гарбуноў. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у 1940 г. была створана першая універсітэцкая праграма курсу «Гісторыя Беларусі», выкладчыкі прынялі ўдзел у падрыхтоўцы дапаможніка «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах». У 1939 г. на гістфаку адбылася абарона першай кандыдацкай дысертацыі.
З другой паловы 20-х гг. асноўнай формай падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі становіцца аспірантура. 6 жніўня 1927 г. СНК БССР зацвердзіў «Палажэнне аб навуковых работніках вышэйшых навучальных установаў і навуковых установаў БССР». На падставе гэтага дакумента была адчынена аспірантура ў БДУ і Інбелкульте, а з 1930 г. – у Інстытуте гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. У ліку першых аспірантаў БДУ былі вучні У.І.Пічэты – А.Бурдзейка, Ф.Забела, К.Кернажыцкі. У аспірантуру маглі паступаць асобы, якія мелі вышэйшую гістарычную адукацыю. У адпаведнасці з палажэннем аб арганізацыі аспірантуры не менш чым палову аспірантаў павінны былі складаць выхадцы з рабочых і сялян ва ўзросце да 37 гадоў. Першапачаткова паступаючыя прадстаўлялі рэферат па гісторыі і праходзілі субяседаванне па асноўных грамадскіх дысцыплінах (дыялектычнаму матэрыялізму, палітычнай эканоміі, ленінізму, гісторыі класавай барацьбы, гісторыі партыі). Пазней былі ўведзены ўступныя экзамены па грамадскіх навуках і гісторыі. Тэрмін навучання для аспірантаў складаў тры гады. У першы год навучання вывучалі дыялектычны і гістарычны матэрыялізм, ленінізм і гісторыю ВКП(б). Другі год адводзіўся на вывучэнне гісторыі КП(б)Б і рэвалюцыйнага руху ў Беларусі. Трэці год аспіранты самастойна распрацоўвалі навуковую гістарычную праблему і прымалі ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці. Ужо з другога курсу ўсе аспіранты абавязкова павінны былі займацца выкладчыцкай дзейнасцю.
Для атрымання вучоных ступеняў кандыдата і доктара навук уводзілася публічная абарона дысертацыяў. Аднак ступень доктара навук магла прысуджацца і без абароны вучоным, вядомым сваім укладам у развіццё навукі. Таксама ступень доктара навук аўтама- тычна прысвойвалася акадэмікам саюзных і рэспубліканскіх Акадэміяў навук. У сакавіку 1937 г. у БДУ быў створаны Вучоны савет па аба- роне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацыяў па гістарычных навуках. Яго праца садзейнічала росту нацыянальных навуковых кадраў.
БІЛЕТ 21
