- •Паняцце “гістарыяграфія”, яго трансфармацыя, гістарыяграфія і гісторыя. Конспект
- •Прадмет гістарыяграфіі. Конспект
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні ў вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду капіталізму (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Е.Р. Раманаў.
- •Погляды на айчынную гісторыю беларускіх, народнікаў. К. Каліноўскі.
- •Таварыства гісторыкаў-марксістаў.
- •Летапіс і летапісны звод.
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні ў вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду феадалізму (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Кіеўскае, Полацкае, Смаленскае, Галіцка-Валынскае летапісанне. Гістарычныя ўяўленні перыяду.
- •Асноўныя накірункі і сацыяльна значныя здзяйсненні у вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •Хроніка. Хронікі Вялікага княства Літоўскага.
- •Паўночна-заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства.
- •А. П. Сапуноў.
- •6. Гістарычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў мемуарнай літаратуры xvіі – xviіі ст. Помнікам эпісталярнай літаратуры лічацца Пісьмы ф.Кміты-Чарнабыльскага.
- •Індывідуальныя абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі (2000-я гады).
- •В.Ф. Ратч. «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае».
- •Грамадская і навуковая дзейнасць з.Я. Даленгі-Хадакоўскага.
- •Інстытут беларускай культуры. Пераўтварэнне ібк ў Беларускую акадэмію навук.
- •М.В. Доўнар-Запольскі і станаўленне беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. 3 том. Стар. 272-273.
- •Я.В. Турчыновіч. «Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен».
- •Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
- •І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •Вышэйшыя камуністычныя навучальныя ўстановы (куб, вксгш, кіж, кунмз).
- •В.Ю. Ластоўскі. «Кароткая гісторыя Беларусі».
- •«Рамантычная» школа і. Лялевеля.
- •Камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і гісторыі Камуністычнай партыі.
- •Віленская археаграфічная камісія.
- •У.М. Ігнатоўскі. «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі».
- •Архіўны фонд у хіх − пач. Хх стст. Віленскі і Віцебскі цэнтральныя архівы.
- •Падрыхтоўка высокакваліфікаваных гісторыкаў у бсср (1920-я − сярэдзіна 1940-х гадоў).
- •К. Гаворскі і “Вестник Западной России”.
- •Інстытут гісторыі партыі і рэвалюцыйнага руху (Кастрычніцкай рэвалюцыі) пры цк кп(б)б у 1930-х гадах.
Грамадская і навуковая дзейнасць з.Я. Даленгі-Хадакоўскага.
Заснавальнікам навуковай археалогіі ў Беларусі лічыцца Адам Чарноцкі (Зарыян Даленга-Хадакоўскі).
Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі (1784 – 1825 гг.) нарадзіўся ў фальварку Падгайная на Лагойшчыне ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў слуцкім каталіцкім вучылішчы і Крамянецкім юрыдычным ліцэі. Працаваў хатнім настаўнікам, прыватным адвакатам, упраўляючым маёнтка графа Ю.Несялоўскага. За падтрымку Напалеона лішыўся шляхецтва, быў разжалаваны ў салдаты. Уцёк з планам Бабруйскай крэпасці ў Варшаву. Пасля 1812 г. узяў псеўданім – Даленга-Хадакоўскі.
Вучоны падтрымліваў сувязі з «Таварыствам аматараў навук» у Варшаве, дасылаў туды свае нататкі па розных праблемах старажытнай гісторыі, этнаграфіі і фальклору. Амаль адначаосва ён прапанаваў свае паслугі пецярбургскаму «Вольнаму таварыству аматараў расійскай славеснасці». У 1819 г., калі кіраўніком таварыства стаў дзекабрыст Фёдар Мікалаевіч Глінка, Даленга-Хадакоўскі ўвайшоў у яго склад.
У час падарожжаў па Беларусі і Украіне даследчык адчуў цяжкасці ў зборы навуковага матэрыялу з-за адсутнасці адпаведных дакументаў. Таму ў снежні 1818 г. З. Даленга-Хадакоўскі упершыню на Беларусі атрымаў ад Віленскага універсітэта дазвол (адкрыты ліст) на правядзенне раскопак. Даследаваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Тураве, Бабруйскім павеце, каля Брэста, Гомеля, Магілёва, рабіў запісы фальклору, абрадаў, мясцовых дыялектаў.
У найбольш значнай працы «Пра славяншчыну да хрысціянства» (1818 г.) упершыню зрабіў спробу паказаць старажытнаславянскі побыт, культуру і народную творчасць у дахрысціянскі перыяд. Таксама крытыкаваў некаторыя палажэнні М.М. Карамзіна і ўдакладняў факты з гісторыі Беларусі ў кнізе «Даследаванні адносна рускай гісторыі» (1819 г.).
Ён склаў чатырохтомны «Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўрочышчаў» (1844 г.). Па звестках Г.А.Каханоўскага, у ім налічваецца каля 200 пунктаў на тэрыторыі Беларусі.
Даленга-Хадакоўскі лічыцца заснавальнікам гістарычнай геаграфіі ў Беларусі. Ён першым пачаў складаць «Славянскую геаграфію». Таксама даследчык першым узяўся за вывучэнне старажытных шляхоў зносін. Са спасылкай на гістарычныя крыніцы прасачыў на беларускіх землях перавалачныя дарогі з Кіева ў Полацк, Прыпяцкі водны шлях.
Даленга-Хадакоўскі ў працах «Праект вучонага падарожжа па Расіі для вытлумачэння старажытнай славянскай гісторыі» (1820 г.), «Гістарычная сістэма Хадакоўскага» (1838 г.) абгрунтаваў археалагічную тэорыю гарадзішчаў, вызначыў прынцыпы збору фальклору і дыялектнай лексікі, паказаў тэрыторыю пашырэння беларускай мовы, упершыню ў славістыкі прадэманстраваў ролю тапанімікі ў гістарычных даследаваннях. Л.А.Малаш-Аксамітава назвала даследчыка «першым беларускім мовазнаўцам, фалькларыстам, археолагам і этнографам». Фальклорны архіў З. Даленгі-Хадакоўскага паралельна са зборам серба Вука Караджыча – першы і самы багаты збор фальклору славянскіх народаў па колькасці запісаў і па велічыні ахопленай тэрыторыі.
Інстытут беларускай культуры. Пераўтварэнне ібк ў Беларускую акадэмію навук.
Вядучай навуковай установай акадэмічнага профілю ў 20-я гг. ХХ ст. з’яўляўся Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), створаны ў лістападзе-студзені 1921 г. на базе навукова-тэрміналагічнай камісіі. Яго першым старшынёй быў выбраны С.М.Некрашэвіч, а затым У.М.Ігнатоўскі.
Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1881 – 1931 гг.) нарадзіўся ў в. Такары Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Пасля заканчэння Тартускага універсітэта (1911 г.) працаваў у Віленскай прыватнай жаночай гімназіі, затым у Мінскім настаўніцкім інстытуце. Прымаў актыўны ўдзел у палітычных падзеях 1917 – 1919 гг. на тэрыторыі Беларусі. Займаў шэраг адказных пасад ва ўрадзе БССР (наркам земляробства, наркам асветы). З 1926 г. старшыня, а затым прэзідэнт Інбелкульта. Першы прэзідэнт АН БССР і першы дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР. У 20-я гг. напісаў больш за 20 навуковых прац.
Спачатку ў Інбелкульте было две секцыі: гуманітарная і прыроды. Але асноўныя даследаванні з-за недахопу матэрыяльных сродкаў вяліся па гуманітарным навукам. Працавалі секцыі і камісіі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы, дыялекталагічная, бібліяграфічная, літаратурна-мастацкая, культурна-гістарычная і інш.
У сакавіку 1924 г. былі арганізаваны новыя секцыі па этнаграфіі і геаграфіі, мастацтву, праву, педагогіке, медыка-ветэрынарная, сацыяльна-эканамічная. Ужо ў пачатку 1926 г. у Інбелкульте секцый стала 8, у тым ліку сацыяльна-гістарычная пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты.
На хвалі беларусізацыі ў Інбелкульте з 1924 г. пачалі дзейнічаць польскі і яўрэйскі нацыянальныя аддзелы, а пазней літоўская і латышская кафедры. Аддзелы складаліся з сектараў, сярод якіх абавязкова быў гістарычны.
Таксама ў Інбелкульте з кастрычніка 1925 г. як навуковае таварыства дзейнічала гісторыка-археалагічная камісія на чале з М.В.Доўнар-Запольскім. Яна займалася вывучэннем гістарычных крыніц. У прыватнасці, быў падрыхтаваны другі том «Беларускага архіва», выдаваліся «Працы і матэрыялы па гісторыі і археалогіі Беларусі», «Запіскі аддзела гуманітарных навук». Буйным мерапрыемствам стала правядзенне ў Мінску ў студзені 1926 г. Першага з’езда даследчыкаў археалогіі і археаграфіі Беларусі.
Спецыяльная камісія інстытута (Я.Л.Дыла, З.Ф.Жылуновіч, М.А.Ляўкоў, В.Ф.Шаранговіч і інш.) вывучала праблемы гісторыі рэвалюцыйнай барацьбы. Яна выдала зборнік «Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 года» (1927 г.). Таксама яе члены прымалі ўдзел у стварэнні кінафільма «Кастусь Каліноўскі». А вось сацыяльна-гістарычная секцыя выпусціла ў 1925 г. зборнік артыкулаў «Чатырохсотлецце беларускага друку».
У 1928 г. секцыі Інбелкульта былі пераўтвораны ў кафедры. Да гістарычных адносіліся кафедры: гісторыі Беларусі, гісторыі беларускага права, археалогіі і этнаграфіі, усеагульнай гісторыі. Таксама дзейнічалі археаграфічная камісія, камісіі па гісторыі гарадоў, гісторыі народнай адукацыі, па вывучэнню Заходняй Беларусі і інш.
Тым самым Інбелкульт паклаў пачатак планаваму вывучэнню гісторыі Беларусі як самастойнага накірунку гістарычнай навукі.
15 кастрычніка 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР (БАН). Праўда, не ўсе даследчыкі згодны з ўжываннем тэрміна «рэарганізацыя». Па сутнасці гэта была новая навуковая ўстанова, якая структурна адпавядала сістэме навуковых устаноў СССР. Акадэмік М.М.Пакроўскі вітаў утварэнне АН БССР. Ён лічыў, што гэтай падзеяй «можна прадэманстраваць пыхліваму польскаму ўраду, што яму не варта даручаць пісаць кнігі па гісторыі Беларусі польскім аўтарам, і што тут маецца высокага ўзроўню навука».
БІЛЕТ 19
Полацкая акадэмія. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 5. Стар. 531.
Полацкая акадэмія — гэта вышэйшая на-вучальная ўстанова з усімі правамі універciтэта, створаная на аснове Полацкага езуіцкага калегiюма. Урачыстае адкрыцце акадэмii адбылося 10 чэрвеня 1812 года, але ў сувязі з паходам Напалеона заняткі ў ей пачаліся толькі 8 студзеня 1813 года.
Акадэмія мела тры факультэты: тэалагічны, філасофii, вольных навук і старажытных і сучасных моваў. Тут пад кіраўніцтвам сарака прафесараў займаліся блізу шасцісот студэнтаў. Адукацыя была грунтоўная i рознабаковая. Ейны ўзровень быў намнога вышэйшы, чым у навучальных установах Расеi, таму нярэдка адтуль прыязджалi вучыцца ў Полацак. На філалагiчным факультэце, напрыклад, выкладалi лацінскую, грэцкую, старажытна-яўрэйскую, польскую, расейскую, французскую, нямецкую, iталійскую, арабскую i ярыйскую мовы i створаныя на iх літаратуры. 40 000 тамоў налiчвала акадэмiчная бібліятэка. Папаўняліся экспазіцыі адчыненага яшчэ ў 1787 годзе музея i карціннай галерэі.
У друкарнi, ці, дакладней, у выдавецтве, што дзейнічала пры акадэмii, выйшлі падручнікі замежных моваў, матэматыкі, паэтыкі i рыторыкі, друкаваліся навуковыя трактаты, капендары i літаратурныя зборнікi. У Полацку пабачылі свет «Слоўнік старажытнасцяў» i «Лацiнска-польскi лексікон», былі перавыдадзены творы Фэдра Цыцэрона, Тыбула, Нэпота, ды iншых антычных i новых аўтараў. Выходзіў iлюстраваны літаратурна-навуковы часопіс «Месячнік По-лацкі», аўтарамі якога былі пераважна студэнты i выкладчыкі.
3 аудыторый акадэміі пачалі свой шлях гiсторык, археолаг i этнограф Канстанцін Тышкевіч, астраном i філосаф Якуб Накцыяновіч, пісьменнік Юзаф Масальскi. У полацкай альма-матэр вучыўся мастак Валянцін Ваньковіч. Дыплом гэтай установы атрымаў аўтар славутага «Шляхціча Завальнi», адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскi. Пералiк вядомых iменау мог быць шматкроць даўжэйшы, ды нажаль Полацак быў унiверсiтэцкім горадам усяго восем гадоў.
Дэмакратычныя навучальныя ўстановы зрабіліся на захопленых Расеяй землях магутнай духоўнай апазіцыяй каланізатарам. Полацкую прафесуру абвінавацілі ў выхаванні антыўрадавых настрояў i ў 1820 годзе з царскай канцылярыі выйшаў указ «Полоцкую академию и подведомственные ей училища упразднить».
У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Беларуci не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Царскія ўлады зачынялі iх, баючыся росту нацыянальна-вызвольнага руху. Вiленскi універсiтэт, Горы-Горацкi земляробчы iнстытут... У 1820 годзе, пасля смерці генерала Ордэна езуітаў Тадэвуша Бжазоўскага, езуіты былі высланы з Расійскай імперыі, а Полацкая акадэмія ліквідавана.
