Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Радавод для ВК.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.56 Mб
Скачать

Другі крок – пошукі на спецыялізаваных інтэрнэт-сайтах.

http://www.obd-memorial.ru

Наша вайсковае ўсё!

Гэта сайт, дзе змешчаны лічбавыя копіі дакументаў па ўліку забітых ў гады ВАВ.

Ён месціць значна больш інфармацыі, чым можа здавацца на першы погляд.

Вы ўводзіце прозвішча продка, знаходзіце яго ў спісе. Што далей?

  • Прагледзьце скан дакумента, а не толькі тэкставую інфармацыю! Калі ваш сваяк загінуў, то апошнім слупком дакумента будзе інфармацыя, куды і каму даслалі “пахаронку”. Калі дагэтуль вам было вядома толькі, што прабабуля была “баба Валя”, то тут вы ўпершыню можаце пабачыць, што была яна Валянціна Андрэеўна…

  • Прагледзьце суседнія старонкі дакумента. Пры папярэднім праглядзе вам відаць толькі адну старонку. А можа быць адсканіраваны, напрыклад, адваротны бок аркуша.

  • Прагледзьце (пажадана разам са старэйшым пакаленнем) дадзеныя пра іншых носьбітаў вашага прозвішча (калі вы, вядома, не Кавалёў ці Іваноў…) Зноў жа, могуць запусціцца тыя самыя невядомыя механізмы памяці, якія дазволяць узгадаць па прозвішчы траюрадных ды чацвераюрадных…

  • Запцусціце пошук па назве вёскі, без прозвішча. Прагляд спіса аднавяскоўцаў таксама можа прынесці карысць. Гэты пункт асабліва важны, калі вы ведаеце, што сваяк загінуў, але не знайшлі яго прозвішча ў спісах. Яго маглі запісаць з памылкаю, маглі дрэнна разабраць почырк, і ўсе дакументы на дзеда ў Інтэрнэце ёсць, але запісаны ён як Петчук, а не Пінчук.

Я карыстаюся гэтым сайтам яшчэ з адной мэтаю. Калі чалавек носіць рэдкае прозвішча, а яго бацька прыехаў невядома адкуль (“аднекуль з Беларусі, амаль з мяжы з Польшчай”), то па ОБД зручна правяраць арэал распаўсюджання прозвішча. Да ВАВ людзі не былі настолькі раскіданыя, ператасаваныя ад Навасібірска да Брэста, таму калі сайт дазволіць вылучыць 10 чалавек, і 8 з іх з адной мясцовасці, то з вялікай верагоднасцю тут і трэба пачынаць пошук каранёў. Не факт, што яны знойдуцца. Самі разумееце, метад не дужа дакладны. Але лепш такая зачэпка, чым ніякай.

Дадаткова карыстайцеся кнігамі “Памяць” патрэбных раёнаў.

http://lists.memo.ru/

База дадзеных рэпресій сталінскіх часоў.

Прынцыпы тыя самыя: шукайце па прозвішчах, па мясцовасці і г.д.

Да расказаў продкаў пра бязвінныя рэпресіі варта ставіцца крытычна. Мне даводзілася чуць расказ аднаго прафесійнага генеолага пра праверку бязвіннасці. У адным выпадку “рэпрэсіраваная” бабуля была бухгалтаркай у адной канторы, прыхапіла з касы грошы і купіла сабе шыкоўнае футра… У другім выпадку такі “палітычны” банальна забіў двух аднавяскоўцаў. А ў расказах сям’і зблыталіся паняцці “судзімы злачынца” і “рэпрэсаваны”. Хаця часам знаходзяцца і сапраўды трагічныя гісторыі, як рэпресіі за тое, што чалавек недастаткова захапляльна адазваўся пра новы помнік Сталіну: “Сам як цэбар, а галава як рашка”…

http://podvignaroda.ru/

Дадзеныя аб узнагародах. Калі хтосьці з продкаў меў медаль ці ордэн, тут можна адшукаць падрабязнасці.

http://www.nobility.by

Сайт беларускай шляхты. Будзе карысны тым, хто меў шляхетных продкаў, але сайт не такі поўны, як спецыялізаваныя сайта асобных прозвішчаў. У некаторых браузерах “злятае” кадзіроўка сайта, у Фаерфоксе дакладна працуе, у Хроме глючыць.

http://forum.vgd.ru/

Сайт ВГД сам па сабе вельмі змястоўны, але найбольш прывабная яго частка – гэта форум. На сённешні момант гэта самае буйнае інтэрнэт-згуртаванне людзей, якія цікавяцца сваім родам. Тут ёсць і парады пачынаючым, і тэмы па асобных прозвішчах, і дзённікі ўдзельнікаў рознай ступені карыснасці, і тэматычныя раздзелы па пошуках па пэўным рэгіёне, часе, родзе заняткаў і г.д. Калі вы цікавіцеся ці будзеце займацца радаводам, то, паверце, усе шляхі будуць весці на ВГД.

http://www.archives.gov.by/

Інфармацыйны рэсурс органаў архіўнай справы і справаводства і сістэмы дзяржаўных архіўных устаноў РБ “Архівы Беларусі”. На жаль, такі ж складаны, як яго апісанне. Вельмі карысны выток інфармацыі. Вельмі! Але на ім ледзь знойдзеш патрэбнае, бо навігацыя аніякая.

Калі вы 30 хвілін блукалі па спасылках і нічога не знайшлі, забіце ваша пытанне ў яндэкс-пошук – і заходзьце на тую старонку сайта, якую Яндэкс вам знайшоў. Напрыклад, на сайце ёсць спіс фондаў аднаго з гродзенскіх архіваў, але я дасёння не магу знайсці, як туды трапляць па спасылках, так і знаходжу праз пошук.

А вось спіс метрычных кніг і рэвізскіх казак знайсці рэальна. Каб жыццё мёдам не здавалася, заўважу толькі, што спіс на сайце не поўны…

Пра магчымасці архіўнага пошуку раскажу далей, да гэтага яшчэ пара этапаў.

https://familysearch.org/

Сайт мармонаў, на які шматлікія беларускія шукальнікі хіба што не моляцца. Каб вы разумелі масштаб бедства, скан адной старонкі з дакументаў у НГАБе каштуе са 2 рублі. Калі ты вырашыў шыкануць і адсканаваць перапіс насельніцтва сваёй невялікай вёскі на 30 двароў, гэта стане табе прыкладна ў 60 рублёў (больш за паўмільёна старымі).

А пранырлівыя мармоны выкупілі лічбавыя копіі чаго можна і чаго нельга і змясцілі ў сябе на сайце. Месцамі таксама за грошы, але 12 даляраў за мікрафільм – усё адно танней, чым мець стасункі з беларускім архівам…

Дык вось, на гэтым сусветным сайце ёсць і колькі дакументаў пра Беларусь 19 стагоддзя. Шукаць трэба вельмі ўважліва, падыходзіць з розных бакоў да геаграфіі, бо пошук па прозвішчах пакуль немагчымы. Я свій першы дакумент шукала больш за паўгадзіны і каб не ведала, што ён там дакладна ёсць, - кінула б раней… Але трэба шукаць.

На форуме ВГД можна пашукаць тэму пра мармонаў, там ёсць спіс дакументаў, якія фарумчане ўжо знайшлі і спампавалі, а потым выклалі на свой яндэкс-дыск.

Што тычыцца этапу пошукаў у інтэрнэце, то не цурайцеся прамога пошуку па прозвішчы ў пошукавых сістэмах. Магчыма, нехта з вашых аднафамільцаў ужо даўно выклаў у інтэрнэт падрабязны радавод. Магчыма, аднамыснікі шукаюць інфармацыю, і вы зможаце аб’яднаць намаганні.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]