Купальскія гульні.
”Назаві кветку”
Паміж дрэвамі нацягваюць вяроўку, якая падзяляе дзве каманды. Гуляючыя кідаюць праз вяроўку вянок. Хто падхапіў вянок, павінен назваць кветку і куніць вянок назад. Калі ігрок адной з каманд не называе ці паўторыць ужо названую кветку, ён выбывае з гульні. Перамагае каманда, у якой застаецца больш удзельнікаў, ці, калі спаборніцтва ідзе да пераможнага канца, - адзін удзельнік.
“Перацягванне ў квадраце”
Для гульні патрэбна тоўстая вяроўка 10-метровай даўжыні, канцы якой звязаны. Чацвёра ігракоў бяруцца за вяроўку і ўтвараюць квадрат. На адлегласці 3 м ад кожнага ўдзельніка ў зямлю ўторкваюць галінку дрэва. Па сігналу вядучага ўдзельнікі пачынаюць цягнуць вяроўку кожны ў свій бок, каб дацягнуцца да сваёй галінкі і ўзяць яе. Перамае той, хто раней схопіці галінку. Пасля гэтага да вяроўкі падыходзіць новая чацвёрка ўдзельнікаў і гульня паўтараецца. “Перацягванне ў квадраце” варта правесці 5 разоў: чатыры туры выяўляюць фіналістаў, а пяты – абсалютнага пераможцу гульні, які ўзагароджваецца прызам – вянком або букетам кветак.
“У пупы”
Для гульні патрэбны кійкі даўжынёй каля 1 м і цурачка даўжынёй 10 см і таўшчынёй 8см, якую ставяць на зямлю і называюць “пуп”. Ігракі адыходзяць ад яго прыблізна на 10 м і, кідаючы свае кійкі, стараюцца збіць “пуп”. Хто першы прамахнецца – становіцца “пастухом” і павінен стаяць каля “пупа” і ставіць яго на месца..
К оротковичский сельский дом культуры
Календарно обрядового цикла
2017 г.
