Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сцэнарый.dсвята купалле 2017.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
4.67 Mб
Скачать

Юнак і дзяўчына ў беларускіх нацыянальных строях нясуць сімвалічную выяву Купалля – кола, намаляванае на белай тканіне; юнакі трымаюць запаленыя паходні альбо шост, на версе якога ўмацавана палаючае кола; хлопчыкі і дзяўчынкі нясуць “май” – сухія ствалы маладых бярозак, якія засталіся ад сёмухі; разам з усімі едзе запрэжаны конь; на возе знаходзіцца ўсялякае старызна, розныя непатрэбныя рэчы, сабраныя з усяго населенага пункта; ўсё шэсце суправаджаюць музыкі, дзяўчаты з вяночкамі, прысутныя.

Усе ідуць да месца правядзення свята – сцэнічнае узвышша – і становяцца ў загадзя вызначаных месцах. У цэнтры Купаліш і Купалінка.

Купалінка: Добры вечар, зямліца родная,

Пачынаецца свята народнае.

Купаліш: На Яна Купалу з хаты

Выйшлі малойцы, дзяўчаты,

Выйшлі падлеткі і дзеткі,

Дзяды, маладзіцы, кабеткі,

Ой колькі народу багата

Сабрала купальскае свята!

Купалінка: Сёння будуць музыкі іграці,

Сёння будуць дзеўкі гуляці,

Малодачкі спяваці,

Старыя бабы сядзеці

Ды на тое дзіва глядзеці.

Купаліш: Хай вяселле звініць ў наваколлі,

Шануючы спадчыну-матчыну.

На сцэну выходзяць дзяўчаты ў вяночках.

1 Дзяўчына:

А на Купалу рана сонца іграла.

На добрыя гады (усе паўтараюць)

На цёплыя росы (усе паўтараюць)

На хлябы-ўраджаі (усе паўтараюць).

Дзяўчаты спяваюць песню.

2 Дзяўчына:

На гары Купала гарэла,

Ды на ім хлопцаў згалела.

Ды гарэла Купала ясненька,

На Купалле дзяўчат паўненька.

Ды гарэла Купала, гарэла,

Да на тым Купаллі хлопцаў згалела.

3 дзяўчына: І праўда, дзяўчаткі, дзе ж нашы хлопцы? Трэба іх паклікаць, сумна без іх.

Разам: Хлопцы, хадзіце да нас Купалле святкаваць!

Уваходзяць хлопцы, вітаюцца. Пачынаюць гульню-дыялог “Што Іван робіць”

Дзяўчаты: Купала на Івана! Што Іван робіць?

Хлопцы: Косы клепіць.

Дзяўчаты:Купала на Івана! Нашто яму косы?

Хлопцы: Сена касіць.

Дзяўчаты: Нашто яму сена?

Хлопцы: Кароў карміць.

Дзяўчаты: Нашто яму каровы?

Хлопцы: Малако збіраць.

Дзяўчаты: Нашто яму малако?

Хлопцы: Дзетак карміць.

Дзяўчаты: Нашто яму дзеці?

Хлопцы: Краскі ірваць.

Дзяўчаты: Нашто яму краскі?

Х лопцы: Свіней карміць.

Дзяўчаты: Нашто яму свінні?

Хлопцы: Горы рыць.

Дзяўчаты: Што ў тых гарах?

Хлопцы: Жалезная ступа.

Дзяўчаты: Што ў той ступе?

Хлопцы: Палівана міска.

Дзяўчаты: Што ў той місцы?

Хлопцы: Макава зерне.

Дзяўчаты: Дзе тое зерне?

Хлопцы: Куры склявалі.

Дзяўчаты: Дзе тыя куры?

Хлопцы: На мора паляцелі.

Дзяўчаты: Дзе тое мора?

Хлопцы: Краскамі зарасло.

Дзяўчаты: Дзе тыя краскі?

Хлопцы: Дзеўкі парвалі.

Дзяўчаты: А дзе тыя дзеўкі?

Хлопцы: Замуж пайшлі.

Пасля гульні дзяўчаты звяртаюцца да хлопцаў.

1 дзяўчына: Хлопчыкі, добра что вы прыйшлі! Мы вас чакалі! Мы без вас сумавалі.

2 дзяўчына: Хадзіце з намі танцаваць!

Усе танцуюць “Ночка цёмна” і уходзяць. Купалачка прыбягае да возера, як бы моліцца, гледзячы на месячык.

Купалачка: Ой, месячык, месячык,

Не заходзь ты раненька

І разводзь Купалейка.

І дай, Божа, пагодку

У гэту ночку вясёлую.

Будуць малойцы вогнішча класці,

Будуць музыкі іграці,

Будуць маладзіцы спяваці,

Будуць дзяўчаты вянкі кідаці,

На малойчыкаў гадаці,

Сваю долю ўзнаваці,

Кветку папараць шукаці.

Чуваць крыкі і свіст хлопцаў. Купалачка знікае ў цемры, з’яўляецца некалькі хлапцоў.

Сымонка (звяртаючыся да хлопцаў):Вы не ўгледзелі, што за дзяўчына прабегла?

Цімох: Бач ты, раней нас ўправілася.

Пракоп (з хітрынкай): Няйначай як Купалачка.

Сымонка: Не жартуй, Пракоп! (ставячы нагу на пень) Хлопцы! Вось тут ля пня, паблізу возера на ўзгорку і будзем распальваць вогнішча.

Цімох: Ды лепшага месца і не трэба.

Сымонка: Хутчэй, хлопцы, нясіце ігліцу сухую, голле. Цімох, Пракоп, за суччам бяжыце, трэба вялікі лоўж класці.

Пракоп: Да сасонніка, хлопцы, там сучча шмат.

Цімох: Кладзіце вогнішча вялікае

Паліце ведзьму лятучую,

Каб яна на поллі не лятала,

Каб яна заломаў не ламала,

Каб яна на хлявок не хадзіла,

Каб яна каровак не даіла.

Здалёк чуваць, як жаночы голас заспяваў народную песню “Пойдзем, пойдзем лугам”. Да яго далучаецца яшчэ некалькі галасоў, гучыць песня. З’яўляюцца дзяўчаты, становяцца ў карагод і робяць пад песню пластычныя рухі, якія ствараюць ўражанне таямнічасці, паказваюць як расцвітае папараць-кветка. Затым з крыкамі падбягаюць хлопцы. Гучыць гармонік. Хлопцы з дзяўчатамі танцуюць ў парах, асабліва вылучаецца Сымонка з Купалачкай. Адна з кабет выходзіць у круг і спявае, прытанцоўваючы:

Як належа, ў гармонь рэжа

Наш музыка, наш Аўлас.

З а ім следам, як за дзедам,

Б’е у бубен Апанас.

Бабуля (звяртаючыся да музыкі Апанаса):

Ты мой дзед, ты мой дзед,

А я твая бабка.

Кармі мяне калачамі,

Каб я была гладка.

Музыка-Апанас (б’ючы у бубен):

Ох, ты бабка мая,

Ты нядужанькая,

Пакарміў бы цябе я,

Ды папружанькай.

Дзяўчына (прытанцоўваючы з малым хлопцам):

Мой мілёначак харош,

Хоць за пазуху палож.

Палажыла б за душу,

Ды баюся – задушу.

Выходзяць Купаліш і Купалінка.

Купаліш: Раскладайце паленне Купалля агні!

Не за тым, каб ўскрэсла мінуўшчына.

А каб лепей ўбачыць наступныя дні,

Да вытоку душой дакрануўшыся!

Купалінка: У адзінстве чалавека і прыроды,

Здаецца, таямніца гэтай ночы

Аб гэтым і рака, і лес шапочуць,

І зорачак далёкіх карагоды.

Гучыць музыка. Юнак у беларускім нацыянальным адзенні, несучы ў руках паходню, запаленую ад “Ярылавага агню”, робіць рытуальны абход канструкцыі вогнішча. Затым ён падносіць палаючую паходню да кастра.

Купалінка: Сягоння й Купала, заўтра Ян,

Да зайграй, сонейка, зайграй нам.

Каб зялёныя лугі шумелі,

Каб сырая зямля стагнала.

Купаліш: Каб сырая зямля стагнала,

Да й ад дзявоцкага гуляння,

Да й ад дзявоцкага гуляння,

Да й ад жаночага спявання.

Гучыць музыка. Вакол купальскага вогнішча пачынаюцца спевы.

Купалінка: Разгарайся, купальскі касцёр,

Нашы песні ляцяць аж да зор!

Купаліш: А цяпер ўвесь народ

Запрашае карагод!

Гучыць музыка, ўдзельнікі свята ствараюць ля вогнішча некалькі кругоў і водзяць карагод.

Купалачка ўцякае ад Сымонкі, хаваючыся то за адным кругам, то за другім. Сымонку ўдаецца ўсё ж такі злавіць яе.

Сымонка (абдымае і цалуе Купалачку): Ага! Ужо больш з маіх рук не вырвешся.

Купалачка: Можа б ты пайшоў Сымонка,

На Купалле ў пушчу-багну:

Для мяне і ўсяго народа

Адшукаў бы кветку чараў.

Сымонка: Я той год хадзіў, шукаў

Кветку шчасця скрозь і ўсюды,

Але ўсё ж не напаткаў,

Анідзе такога цуду.

І ад жаху ледзь не стаў

Я сам нямым.

І дрыжучы яшчэ ад страху,

Нагавіцы доўга мыў. (Абодва смяюцца)

Купалачка: чула я, хто кветку знойдзе,

Возьме тую кветку ў рукі,

Шчасце з’явіцца ў народзе,

Будуць людзі жыць без мукі.

З ёй даведвюцца людзі,

Скарбы дзе ў зямлі схаваны.

Сымонка(ўзрушана):

Я пайду, юнак Сымонка,

На Купалле ў пушчу-багну.

Для цябе і для ўсяго народа

Адшукаць я кветку прагну.

Сымонка падбягае да вогнішча і бярэ палаючую галавешку. Купалачка выплятае з касы вышываную цясёмку і завязвае яе Сымонку на галаву.

Купалачка: Няхай, гэта вышыванка напомніць табе пра мяне.

Сымонка цалуе Купалачку і знікае ў пушчы.

Купалачка: Вяртайся хутчэй, Сымонка!

Вакальны каллектыў спявае песню “Купалінка”

Купалінка: А што гэта мы ўсё спяваем ды карагоды водзім? Трэба пажартаваць ды ў гульні згуляць!

Праводзяцца гульні.

Купалінка: Па старадаўняй купальскай традыцыі запрашаем хлопцаў і дзяўчат на парныя скокі цераз агонь.

Купаліш: Станьце па парах і моцна трымайцеся за рукі. Калі ў час скокаў цераз агонь вашы рукі не разыдуцца, то гэта добрая прыкмета: вяселле ў гэтым жа годзе павінна адбыцца!

Парныя скокі суправаджаюцца народнай інструментальнай музыкай.

Купалінка:

Р аспалілі мы Купаллейка,

Хлопчыкам на іграннейка,

Дзевачкам на гуляннейка,

Купаліш:

Да нябёс ляціць агонь,

І пяе, грыміць гармонь,

Бубен б’е, скрыпачка грае,

Усіх на танцы запрашае!

Пачынаецца танцавальная праграмма. Удзельнікі водзяць карагод і спяваюць прыпеўкі. Пасля танцаў пачынаецца абрад “Праводзіны русалак”.

Купалінка: На Беларусі ў адзін з дзён зялёных святак і аж да Купалля, да Пятра бавіліся русалкі. Як гавораць народныя паданні, русалкі – вадзяныя німфы, жылі ў рачных зарасніках і раз у год выходзілі з вады. У тыя дні збіралўся люд па гаях, прылеглых да жытніх загонаў, дзяўчаты вілі вянкі з бярозавых галінак, праводзілі русалку ў поле, каб аберагала хлябы-ўраджаі. Кажуць паданні, калыхаліся русалкі на галінках, гучным смехам вабячы да сябе кожнага, каго ўбачаць, каб яго потым заказытаць.

Купаліш: Усю сёмуху, аж да Купалля, аж да Пятра было забаронена людзям пляскаць у далоні, купацца ў рэчках. Бо гэта было велікоднае свята русалак, якое належала святкаваць разам з імі, каб не наклікаць на сябе іх гневу.

Купалінка: Мноства легендаў збераглося ў народзе аб русалках, якія сёння завітаюць да нас на свята.

Недзе за межамі пляцоўкі гучыць русальная песня. На фоне гэтай песні да месца святкавання Купалля набліжаецца шэсце “русалак”. Дзяўчаты з распушчанымі валасамі, пераплеценымі рознакаляровымі стужкамі, павольна ідуць на пляцоўку. Апрануты русалкі ў доўгія, белыя сукенкі, на шыі у ніх вісяць маністы, на галовах – вяночкі з кветак, жытнёвых каласоў, галінак бярозы, у руках яны трымаюць зялёныя галінкі. На чале шэсця – самая прыгожая дзяўчына, убраная зялёнымі галінкамі і рознымі кветкамі.

С таўшы у радок парамі, “русалкі” ідуць у карагодзе, “пляцень”, які ўвасоблены наступным чынам: апошняя пара, прайшоўшы скрозь “пляцень”, узнімае рукі. Такім жа чынампраходзяць усе астатнія пары, ствараючы новы “пляцень”.

Падышоўшы да ўзвышша, частка “русалак” застаюцца на пярэднім плане і, пагодвайчы ў такт музыкі, павольна махаюць бярозавымі галінкамі, як бы ствараючы бярозавы гай, трое русалак становяцца на фоне дэкаратыўнага сонца.