Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
LITARATURNAE_ChYTANNE_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
278.3 Кб
Скачать
  1. Чытанне і аналіз верша п. Броўкі “Калі ласка!”

Чытанне верша настаўнікам

Самастойнае чытанне верша вучнямі з мэтай падрыхтоўкі да чытання ўслых.

Гутарка па змесце верша з выкарыстаннем пытанняў і заданняў на с. 13 падручніка.

Падрыхтоўка да выразнага чытання верша.

Вучні чытаюць верш і самастойна вызначаюць мэту выразнага чы­тання (што трэба перадаць слухачам пры чытанні), пад кіраўніцтвам настаўніка вызначаюць паузы, тон, лагічны націск.

  1. Падвядзенне вынікаў уроку

  2. Дамашняе заданне: навучыцца выразна чытаць тэкст А. Станюк «Чаму?».

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: В. Шымук “Лёгка нам нічога не даецца…” Абагульненне па тэме раздзела “Радзіма мая дарагая”

Мэты: удасканальваць уменні вучняў правільна, асэнсавана і бегла чытаць, вызначаць тэму і галоўную думку твра, выказваць уласныя адносіны да зместу твора, аналізаваць твор з выкарыстаннем выбарачнага чытання, вылучаць з тэксту вобразныя словы і выразы і тлумачыць іх значэнне; развіваць уменне ўзнаўляць мастацкія вобразы праз слоўнае маляванне карцін, адлюстраваных у вершы; паўарыць і абагульніць веды па тэме раздзела.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

  3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

  4. Праца з вершам Віктара Шымука «Легка нам нічога не даецца...».

Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання верша В. Шымука «Легка нам нічога не даецца...».

— Прачытайце прымаўкі, запісаныя на дошцы:

У родным лесе і куст родны.

Ад душы працуеш – Радзіму мацуеш.

Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся.

Кожнаму свой кут мілы.

— Як вы іх разумеце?

  • Якія з гэтых прыказак маюць аднолькавае значэнне з прыказкамі ў падручніку?

  • На якую тэму ўсе гэтыя прыказкі?

Самастойнае чытанне верша вучнямі з мэтай падрыхтоўкі да чытання ўслых.

Гутарка па змесце верша з выкарыстаннем пытанняў і заданняў на с. 15 падручніка.

— Якая з прыказак, запісаных на дошцы, звязана з вер­шам «Легка нам нічога не даецца...».

Падрыхтоўка да выразнага чытання верша.

Вучні чытаюць верш і самастойна вызначаюць мэту выразнага чы­тання (што трэба перадаць слухачам пры чытанні), пад кіраўніцтвам настаўніка вызначаюць паузы, тон, лагічны націск.

  1. Абагульненне па разделу “Радзіма мая дарагая”

Вучням прапануецца прачытаць назву раздзела, запісаную на дошцы і растлумачыць яе.

— Прачытайце чатырохрадкоўе А. Бачылы на с. 3.

  • Якія словы перадаюць адносіны аўтара да роднага краю?

— Успомніце, якія апавяданні і вершы аб Радзіме вы прачыталі ў гэтым раздзеле?

Вучням прапануецца звярнуцца да пытанняў і заданняў па тэме на с. 15 і адказаць на пытанні:

— 3 якіх твораў гэтыя радкі?

— Успомніце,хто з'яўляецца іх аўтарамі?

— Якая асноўная думка кожнага твора?

— Якое апавяданне вам найбольш спадабалася? Чаму?

— Прачытайце верш ціу ўрывак з апавядання, якое вам найбольш спадабалася.

— Успомніце прымаўкі аб Радзіме, з якімі вы пазнаёміліся ў раздзеле.

  1. Выкананне тэставых заданняў па тэме раздзела “Радзіма мая дарагая”

  1. Упішы прапушчаныя словы ў назвах твораў.

“Дарога __________________”.

“_______ і крот”.

“______________ наш край”.

  1. У якіх вершах гаворыцца пра любоў да роднага краю? Абвядзі літару з правільным адказам.

А. “Калі ласка”.

Б. “Люблю наш край”.

В. “Мой народ”.

  1. Прачытай урывак з твора “Драч і крот”. Што прымушае маленькую птушачку пераадольваць такія цяжкасці пры вяртанні з выраю? Абвядзі літару з правільным адказам.

Цяжка ляцець Драчу. Малыя ў яго крыльцы. І таму ён дзе ляціць, а дзе і пешкі ідзе.

А. Роднае гняздзечка.

Б. Крот.

В. Радзіма

  1. Чаму Данік не прынёс кветкі ў школу першага верасня? Падкрэслі словы, якія даюць адказ на гэтае пытанне.

Кветкі ў яго былі, калі ён выходзіў з хаты. Ды яшчэ якія! Вялікі букет вяргінь, якія маці падрыхтавала… Ды на павароце дарогі, што выводзіцьз вёскі на асфальтавую шашу, бацька спыніўся ля абеліска, што стаіць у засені таполяў і клёнаў.

  • Пакладзём кветкі, сынок, ім, героям нашым, – сказаў бацька.

  1. Прачытай урывак з верша П. Броўкі “Калі ласка”. Якія адносіны паміж людзьмі нараджаюць ветлівыя словы? Абвядзі літару з правільным адказам.

У любімай мове, роднай, наскай,

Ах, якія словы: “Калі ласка!..”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною.

А. Сардэчнасці

Б. Мужнасці

В. Сяброўства

  1. Падвядзенне вынікаў уроку

  2. Дамашняе заданне: стар. 14, выразнае чытанне

_________________________

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]