- •Арганізацыйны момант
- •Маўленчая размінка
- •Падрыхтоўка да ўспрымання верша а. Ставера «Мой народ».
- •Аналіз тэксту.
- •Арганізацыйны момант
- •Маўленчая размінка
- •Падрыхтоўка да ўспрымання тэксту а. Савіцкага «Дарога ў школу»
- •Аналіз тэксту
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Маўленчая размінка
- •Падрыхтоўка да ўспрымання верша к. Буйло «Люблю наш край.
- •Аналіз тэксту
- •Работа ў групах
- •Чытаннне і аналіз казкі “Драч і Крот”
- •Падвядзенне вынікаў урока
- •Арганізацыйны момант
- •Маўленчая размінка
- •Падрыхтоўка да ўспрымання тэксту а. Станюк «Чаму?»
- •Аналіз тэксту.
- •Чытанне і аналіз верша п. Броўкі “Калі ласка!”
- •Падвядзенне вынікаў уроку
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Паведамленне тэмы і мэты ўроку
- •Праца з вершам Віктара Шымука «Легка нам нічога не даецца...».
- •Абагульненне па разделу “Радзіма мая дарагая”
- •Тэставыя заданні па раздзелу “Радзіма мая дарагая”
- •Тэставыя заданні па раздзелу “Радзіма мая дарагая”
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Уступная гутарка
- •Праца з вершам я. Коласа «Адлёт жураўлёў».
- •Праца на вершам м. Пазнякова «Клёны».
- •Выразнае чытанне вершаў (на выбар) вучнямі.
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Паведамленне тэмы і мэты ўроку
- •Праца над вершам Міколы Хведаровіча «Верасень»
- •Праца над творам Эдуарда Шыма «Цяжкая праца»
- •Падвядзенне вынікаў урока.
- •Дамашняе заданне: с. 18-19, заданне № 5.
- •Арганізацыйны момант
- •Паведамленне тэмы і мэты ўроку
- •Работа па тэме
- •Заключная частка
- •Арганізацыйны момант
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Падрыхтоўка да ўспрымання вершаў.
- •Праца над вершам Максіма Лужаніна «Вуж».
- •Праца над вершам Максіма Танка «Бабка».
- •Праца над вершам п. Граніта «Зайчыкаў хлеб».
- •Праца над вершам Васіля Віткі «Жарт»
- •Падрыхтоўка да працы над прыказкамі і прыметамі.
- •Абагульненне па раздзеле «На ніцях белай павуціны прыносяць восень павучкі...»
- •Тэставыя заданні па раздзеле “На ніцях белай павуціны прывозяць восень павучкі…”
- •Тэставыя заданні па раздзеле “На ніцях белай павуціны прывозяць восень павучкі…”
- •Арганізацыйны моммант
- •Праверка дамашняга задання
- •Уводзіны ў новы раздзел
- •Маўленчая размінка
- •Праца над казкай «3 рога усяго многа»
- •Арганізацыйны момант
- •Падвядзенне вынікаў урока
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Паведамленне тэмы і мэты ўрока
- •Праца над казкай «Ад крадзенага не пасыцееш».
- •Праца над будовай і мовай малых фальклорных жанраў.
- •Падвядзенне вынікаў урока
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Паведамленне тэмы і мэты ўрока
- •Праца над казкай «Залаты збан»
- •Падрыхтоўка пераказу казкі
- •Абагульненне па тэме раздзела «3 рога усяго многа»
- •Тэставыя заданні па тэме раздзела “з рога ўсяго многа”
- •Арганізацыйны момант
- •Праца над творам а. Буценя «Ці ёсць зіма?»
- •Падвядзенне вынікаў урока
- •Дамашняе заданне: выразнае чытанне твора (на выбар)
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Паведамленне тэмы і мэты ўрока
- •Праца над творам я. Піноўскага «Падкормлівайце птушак»
- •Праца над творам л. Дайнекі «Што прыносіць Новы год?»
- •Праца над творам г. Бойкі «Пятро»
- •Падвядзенне вынікаў урока
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Падрыхтоўка да ўспрымання тэксту а. Пальчэўскага «Крыўда»
- •Праца над творам а. Пальчэўскага «Крыўда»
- •Падрыхтоўка да падрабязнага пераказу тэксту
- •Падрабязны пераказ тэксту паводле калектыўна складзенага плана
- •Падвядзенне выніку ўрока
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Падрыхтоўка да ўспрымання тэксту а. Васілевіч «Браты-артысты».
- •Праца над творам а. Васілевіч «Браты-артысты».
- •Падвядзенне вынікаў урока
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашнягша задання
- •Лексічная работа
- •Праца над творам в. Хомчанкі «Трывожны чамадан».
- •Тэставыя заданні па тэме раздзела “Ой, зіма, зіма, зіма, Весялей цябе няма!”
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Уводзіны ў новы раздзел
- •Праца над творам «Зайчаняткі» (паводле м. Кавалеўскай)
- •Праца над творам «На новае лета».
- •Праца над творам м. Лужаніна «Міхалкавы запісы пра вятры»
- •Падвядзенне вынікаў уроку
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Праца над народнымі прыказкамі
- •Праца над вершам с. Дзяргая «Зерне».
- •Праца над творам в. Зуёнка «Поле».
- •Праца над творам а. Васілевіч “Пажар”
- •Вынік урока
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Праца над скорагаворкамі
- •Праца над вершам в. Віткі «Пліска»
- •Праца над вершам а. Лойкі «Жарабяткі».
- •Падвядзенне вынікаў уроку
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Праца над творам в. Асухоўскай-Арлоўскай «Памяць».
- •Гутарка пра добрыя справы, якія пасільныя вучням, на карысць людзям
- •Чытанне і аналіз апавядання в. Хомчанкі “Наша лавачка”
- •Падвядзенне вынікаў урока
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Уступная гутарка на тэму «Кім я мару быць».
- •Праца над творам п. Клімука «На касмічным караблі».
- •Тэставыя заданні па тэме “Вясна, вясна! Усе ёй рады…”
- •Уводзіны ў новы раздзел
- •Праца над творам «Плошча Перамогі»
- •Праца над апавяданнем а. Махнача “Дзеці Брэсцкай крэпасці”
- •Вынік урока
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання твора
- •Праца над творам «Партызанскі тэлеграф»
- •Чытанне і аналіз твора у. Лідзіна “Апавяданне сапёра”
- •Падвядзенне вынікаў урока
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Праца над вершам г. Граўбіна «Палявая кухня»
- •Тэставыя заданні па раздзелу “Ішла вайна народная…”
- •Тэставыя заданні па раздзелу “Ішла вайна народная…”
- •Арганізацыйны момант
- •Зайцаў кажушок
- •Падвядзенне вынікаў уроку Праверка навыку чытання Зайцаў кажушок
- •Ц1кауная кошка
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Уводзіны ў новы раздзел
- •Праца над творамі
- •Праца над загадкамі
- •Падвядзенне вынікаў уроку
- •Арганізацыйны момант
- •Падвядзенне вынікаў уроку
- •Тэст для праверкі ўзроўня сфарміраванасці чытацкіх уменняў вучняў 4 класа
- •Арганізацыйны момант
- •Праверка дамашняга задання
- •Уступная гутарка пра дабрыню, клапатлівае стаўленне людзей да дзікіх жывёл летам, калі ў іх з'яўляецца патомства
- •Лексіка-фанетычная размінка
- •Праца над творам г. Марчука «Добрае сэрца»
- •Тэставыя заданні па раздзелу “Нас лета ў новыя далі вядзе…”
- •Тэставыя заданні па раздзелу “Нас лета ў новыя далі вядзе…”
- •I. Падрыхтоука да асэнсаванага успрымання твора
- •I. Абагульненне па тэме
- •II. Пазакласнае чытанне
- •III. Вын1курока
- •Выніковы тэст
Чытаннне і аналіз казкі “Драч і Крот”
Падвядзенне вынікаў урока
Дамашняе заданне: вывучыць верш К. Буйло «Люблю наш край» на памяць.
ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ
Тэма: Алеся Станюк «Чаму?», П. Броўка “Калі ласка!”
Мэты: фарміраваць уменне чытаць правільна і асэнсавана, удасканальваць навык выразнага чытання; развіваць уменне чытаць напаўголасу з хуткасцю, якая не перашкаджае разуменню; выхоўваць любоў і павагу да Радзімы.
Арганізацыйны момант
Маўленчая размінка
На дошцы — вершаваныя радкі М. Чарняўскага:
Ёсць словы ў нас —
Жыццё і жыта.
Іх час не возьме ў забыццё,
Бо жыта — хлеб,
Святы набытак.
А хлеб
Для нас усіх —
Жыццё.
Пры чытанні вучні адпрацоўваюць вымаўленне ў словах падоўжаных зычных, спалучэнняў гукаў [с'в'], [с'ц,].
— На якія словы звяртае ўвагу паэт? (Жыццё, жыта.)
— Што агульнага ў гэтых паняццях? Пацвердзіце адказ радкамі з верша.
— Раскрыйце сэнс выразу: час не возьме ў забыццё.
— Ад якога слова ўтварылася забыццё? (Забыць.)
— Чаму словы жыта і жыццё людзі ніколі не змогуць забыць?
Падрыхтоўка да ўспрымання тэксту а. Станюк «Чаму?»
— Прачытайце тэкст А. Станюк «Чаму?», знайдзіце сугучныя з вершам М. Чарняўскага радкі.
— Прачытайце запісаныя на дошцы словы:
акно грэчка жыта пшаніца
дарога гасцінец
— Адшукайце сярод агучаных слоў тыя, якія называюць блізкія паняцці. (Дарога, гасцінец — значыць, пуць; з пшаніцы, жыта вырабляюць хлеб.)
— Як вы лічыце, адкуль з'явіліся ў нашай мове гэтыя словы? Прыслухайцеся да кожнага слова, разгледзьце яго.
Аналіз тэксту.
— Прачытайце тэкст А. Станюк «Чаму?» «ланцужком» па сэнсава закончаных частках (абзацах), раскажыце, пра гісторыю якіх беларускіх слоў вы даведаліся.
— Чаму, на вашу думку, у беларускай мове так многа слоў, якія сугучны ў вымаўленні і значэнні з адпаведнымі словамі ў рускай, украінскай мовах? (Выказванні вучняў абагульняе настаўнік.)
— Прывядзіце яшчэ некалькі прыкладаў такіх слоў з апорай на змест тэксту. (Хлеб, поле, трава, зямля і да т.п.)
— Якія аднакаранёвыя словы вы можаце назваць да слова гасцінец? (Госць, гасцініца, гасцяваць, гасцінны, гасцёўня.)
— Да каго нашы продкі звярталіся са словам госць? (Да купцоў.) Пацвердзіце адказ радкамі з тэксту.
— 3 якой мэтай прыязджалі купцы?
— Якое іншае значэнне ў наш час набыло слова гасцінец? (Падарунак.) Абгрунтуйце з апорай на тэкст, на падставе чаго гэта адбылося.
— Супастаўце выразы: жаданы госць — нязваны госць.
— Назавіце да кожнага спалучэння сінонімы. (Сябар, друг, таварыш, прыяцель; чужак, вораг, непрыяцель.)
— Што дазволіла да слова госць падабраць такія розныя па сэнсу словы? Абгрунтуйце свае меркаванні. (Словы, з якімі спалучаецца назоўнік госць.)
— Раскрыйце сэнс слова жаданы. (Нязваны.)
— Як чалавек сустракае жаданага госця? Што ён ставіць на стол?
— Зачытайце ў тэксце пра паходжанне назваў асобных відаў раслін, з якіх людзі атрымліваюць прадукты харчавання.
— Прачытайце запісаныя на дошцы выразы, скажыце, як вы разумееце сэнс кожнага з іх (у дужках даецца прыкладнае тлумачэнне выразу):
Хлеб ды соль. (Запрашэнне адведаць хлеба, сесці за стол; пажаданне міру, радасці, дабрабыту.)
Хлеб-соль вадзіць. (Здаўна сябраваць, падтрымліваць дружбу.)
Хлебасольны дом. (Дом гасцінны.)
Хлебасольны гаспадар. (Чалавек, які ўмее добра прыняць гасцей.)
Работа у групах.
Вучням раздаюцца карткі з запісанымі на іх пэўнымі словамі. Дзеці спрабуюць з апорай на гучанне слова абгрунтаваць паходжанне кожнага прапанаванага назоўніка.
Прыкладныя словы на картках: вішня (ад дзеяслова вісець); ліпа (ад слова ліпкі, у дадзенага дрэва ліпкі сок і ліпкія маладыя лісточкі); сыр (ад слова сыры, негатовы), салат (ад дзеяслова саліць), марожанае (ад слоў мароз, марозіць, замарозіць); лінейка (ад слова лінія, правесці прамую лінію) і да т.п.
— Прачытайце тэкст і абгрунтуйце, наколькі загаловак тэксту адпавядае яго зместу? Пацвердзіце свой адказ радкамі з тэксту.
— Паспрабуйце вызначыць галоўную думку тэксту. (Кожнае слова дакладна называе прадмет.)
