Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
LITARATURNAE_ChYTANNE_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
278.3 Кб
Скачать
  1. Праца над загадкамі

Прачытайце загадкі ў пэўным парадку і адгадайце іх.

Ляжыць пад ганкам,

Хвост абаранкам. (Сабака.)

Маленькія лапкі,

На лапках драпкі.

Ціхенька ступае,

Мышак пужае. (Кот.)

Хто мяне заб'е, той сваю кроў разалье. (Камар.)

Ку-ку-ку! Крычу ў ляску,

Ростам я маленькая,

Вопратка сівенькая. (Зязюля.)

Ёсць крылы, а не лятае.

Ног няма, а не дагоніш. (Рыба.)

— Успомніце, у чым асаблівасць загадак. Прааналізуйце, што галоўнае адзначана ў кожнай загадцы. Хто аўтар гэтых загадак?

  • На с. 118 прачытайце загадкі.

  • Звярніце ўвагу, хто аўтар гэтых загадак.

  • Кожнай загадцы, запісанай на дошцы, знайдзіце адпаведную ў падручніку. Параўнайце іх.

  • Якія прыкметы выдзяляе аўтар?

  1. Падвядзенне вынікаў уроку

  2. Дамашняе заданне: вывучыць на памяць адзін з вершаў.

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: У. Ляўданскі “Сэрца чалавека”

Мэты: удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; фарміраваць уменне аналізаваць змест твора, выяўляць сэнсавыя сувязі паміж падзеямі ў творы, вызначаць тэму і галоўную думку твора, дзяліць тэкст на часткі і складаць калектыўна план, удасканальваць уменне выказваць уласныя ўражанні і ўяўленні на падставе прачытанага; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, узнаўляць мастацкі вобраз сабакі шляхам слоўнага малявання.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

  3. Уступная гутарка пра адносіны чалавека да прыроды, да жывёл

  4. Лексічная работа. Знаёмства са слоўнікам на с. 117

  5. Праца над апавяданнем У. Ляўданскага «Сэр­ца чалавека»

Чытанне твора настаўнікам

Праверка першаснага ўспрымання

  • Ці спадабаўся вам твор?

  • Які ўрывак уразіў больш за ўсе?

  • Чаму аўтар так назваў гэты твор?

Чытанне апавядання вучнямі па частках

Гутарка па змесце

— Намалюйце словамі, якім вы ўяўляеце Боя.

За­чытайце, як змяніўся выгляд сабакі пасля таго, як ён захварэў.

Як гаспадар клапаціўся пра свайго сябра?

Якія парады давалі жонка і некаторыя суседзі наконт Боя?

Зачытайце, як вёў Тодар сабаку ў старое глінішча.

Чаму ён не змог застрэліць Боя?

Зачытайце, як паводзіў сябе Бой у апошні вечар.

Што ён хацеў сказаць свайму гаспадару?

Адказы на пытанне № 3 падручніка.

Дзяленне твора на часткі. Складанне плана апавядання

Пераказ твора паводле плана

  1. Падвядзенне вынікаў уроку

  2. Дамашняе заданне: падрыхтаваць пераказ тэксту Уладзіміра Ляўданскага «Сэрца чалавека».

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэст для праверкі ўзроўня сфарміраванасці чытацкіх уменняў вучняў 4 класа

  1. Ва ўрыўку з твора знайдзіце словы аўтара і герояў. Пазначце іх літарамі А і Г (А – словы аўтара, Г – словы героя).

 Запытала мама ў мышкі:

 --- Хто тут лазіў у гладышкі,

Паздымаў усе вяршкі,

Паднакусваў піражкі?

Мышка маме адказала:

---Я смятаны не лізала…

  1. Якую пару года апісаў паэт? Абвядзіце літару з правільным адказам.

У бязмежным небе

Роўненькім шнурочкам

Жураўлі на вырай

Мкнуцца над лясочкам.

А. Вясна

Б. Восень

В. Лета

Г. Зіма

  1. Ва ўрыўку з тэксту знайдзіце параўнанні. Падкрэсліце гэтыя словы.

Талька – слаўная рачушка,

Грунт яе пясчаны.

Бераг мяккі, як падушка,

Дзірваном засланы.

Луг квяцісты па ўзбярэжжы,

А трава, як лава.

  1. Злучыце стрэлкамі пачатак і канец прыказак.

    Хто працуе, …

    … сыты не будзеш.

    Чужым розумам …

    … ды малы дзелам.

    Вялікі целам, …

    … той не сумуе.

  2. Якя пачуцці выказвае паэт да роднай зямлі? Абвядзi кружком лiтары з правiльнымi адказамi.

Між лясамі ды азёрамі –

Васільковыя палі…

Я не ведаю, не ведаю

Прыгажэйшае зямлі.

а) Смутак.

б) Любоў да роднай зямлі.

в) Замілаванне родным краем.

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: Г. Марчук «Добрае сэрца». Абагульненне па тэме раздзела “Нас лета ў новыя далі вядзе”

Мэты: удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; фарміраваць уменне аналізаваць змест твора; выяўляць сэнсавыя сувязі паміж падзеямі ў творы, вызначаць тэму і галоўную думку твора; удасканальваць уменне выказваць уласныя ўражанні і ўяўленні на падставе прачытанага; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]