Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
LITARATURNAE_ChYTANNE_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
278.3 Кб
Скачать

Тэставыя заданні па раздзелу “Ішла вайна народная…”

  1. 3 якога твора гэты ўрывак? Абвядзі літару з правільным адказам.

Але маленькім салдатам назад няма дарогі. Яны павінны дастаць ваду. Яны далі слова гонару. І яго трэба стрымаць!

А. «Апавяданне сапёра » У. Лідзіна.

Б. «Дзеці Брэсцкай крэпасці» А. Махнача.

  1. Хто дапамог сапёрам зрабіць праход праз міннае поле? Абвядзі літару з правільным адказам.

А. Сабака.

Б.Ліса.

В.Заяц.

  1. 3 якімі творамі можна суаднесці прыказку «Смела ідзі ў бой — Радзіма за табой»? Абвядзі літары з правільнымі адказамі.

А. «Апавяданне сапёра» У. Лідзіна

Б. «Палявая кухня» Г. Граўбіна.

В. «Партызанскі тэлеграф» П. Броўкі.

  1. Дапішы радкі верша А. Астрэйкі “Плошча Перамогі”.

І ў будні _____________, і ў радаснае ____________________

Сюды, да плошчы, шмат дарог ____________.

Сягоння паўшым у баях ___________________

Народ ________________ да ________________ кладзе.

  1. Якія рысы характару праявіў наш народ у гады Вялікай Айчыннай вайны? Абвядзі літары з правільнымі адказамі.

А. Мужнасць.

Б. Баязлівасць.

В. Рашучасць.

Г. Смеласць.

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: Праверка навыку чытання

Мэты: праверыць правільнасць і бегласць чытання; уменне выбіраць пры чытанні тон у адпаведнасці з эмацыянальным станам і характарам героя.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка навыку чытання

Зайцаў кажушок

У лес прыйшла зіма, а за ёю — маразы і сцюжа. Усе зайцы апранулі белыя кажушкі. Цёпла.

Толькі адзін Малады Заяц яшчэ ў шэрым скача. Ска­ча і дрыжыць ад холаду. Заўважыў Стары Заяц і прынёс кажушок.

— На, пераапраніся, цяплей будзе. Узрадаваўся Малады Заяц, надзеў новы кажушок, а стары пад ядлоўцавы куст закінуў.

— Павесь на відным месцы, каб потым не давялося шукаць, — напомніў Стары Заяц, але Малады толькі ла­пай махнуў:

— Калі яшчэ вясна!

Ішлі дні за днямі, і не агледзеўся Малады Заяц, калі вясна ў лес прыйшла. Усе зайцы знайшлі сваё адзенне і адразу пашарэлі, скачуць вясёлыя. Адзін толькі Малады ніяк не можа ўспомніць, пад які куст свой кажушок кінуў. Горача яму ў лесе.

Забіўся Малады Заяц пад дрэва, хацеў адпачыць у цяньку, а галодны пасля зімы Воўк тут як тут. Стаіць, зу­бамі ляскае.

Кінуўся Заяц наўцёкі, а Воўк кажа:

— Не ўцячэш. Белага ўсюды відаць. (145 слоў)

Паводле Р. Бензерука

Праверка навыку чытання: вызначэнне правільнасці і бегласці чытання; ацэнка ўмення выбіраць пры чытанні тон у адпаведнасці з эмацыянальным станам і характарам героя.

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў:

  • Растлумачце, чаму ўсе зайцы пераапрануліся з надыходам зімы.

  • Скажыце, як паводзіў сябе Малады Заяц.

  • Якой парады Старога Зайца ён не прыняў пад увагу? Зачытайце адказ у тэксце.

  • Паведаміце, якая небяспека напаткала Зайца вясной.

  • Выкажыце свае адносіны да паводзін Зайца.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]