Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
LITARATURNAE_ChYTANNE_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
278.3 Кб
Скачать
  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

  3. Маўленчая размінка

На дошцы запісаны радкі А Вольскага:

На бярозе — белы бусел,

Пад бярозаю — ручай.

А завецца Беларуссю

Непаўторны родны край.

Пры чытанні вершаваных радкоў вучні адпрацоўваюць уменне голасам па чарзе выдзяляць кожнае слова ў адпаведным радку. Назіраюць за тым, як ад змены лагічнага націску мяняецца сэнс усяго выразу.

Класу задаюцца пытанні:

— Вызначце настрой аўтара. 3 дапамогай якіх слоў перадаецца гэты настрой?

— Што называе паэт родным краем? (Бярозу, бусла, ручай.)

  1. Падрыхтоўка да ўспрымання верша к. Буйло «Люблю наш край.

Вучні хорам агучваюць вылучаныя з верша К. Буйло словы, якія запісаны на дошцы ў слупкі:

гай збожжа радзілася гаяў шчасце залочаныя жняя запяюць спазналась жнеі у зелені пераліваюцца Настаўнік удакладняе сэнс незразумелых дзецям слоў.

— Растлумачце, што для вас значыць спалучэнне слоў наш край?

— Якія з пералічаных на дошцы слоў, на ваш погляд, уваходзяць у гэтае паняцце? Закончыце наступны сказ: Я люблю наш край, бо у ім...

— Паслухайце верш К. Буйло «Люблю наш край», супастаўце ўласныя адказы з аўтарскімі пачуццямі, выражанымі ў вершы.

  1. Аналіз тэксту

— Прачытайце верш К. Буйло «Люблю наш край».

— Што аўтар называе родным краем? Зачытайце адказ у тэксце. (Старонку, дзе яна нарадзілася і вырасла.)

— Вызначце, якая пара года адлюстравана ў вер­шы? (Канец лета.)

— Пацвердзіце адказ радкамі з твора. (Залочаныя збожжам нівы, шум лясоў, зелень садоў, у полі жнеі пяюць, гукі над нівай.)

Слоўнае маляванне: з апорай на выбраныя з верша словы і выразы складзіце невялікую вусную замалёўку і пакажыце ў ей адметнасць і прыгажосць беларускай прыроды ў летні сонечны дзень.

— Якім настроем прасякнуты верш? Выберыце ад­каз з прапанаваных на дошцы, абгрунтуйце яго радкамі з тэксту.

Словы ў дапамогу: лірычны, урачысты, расчулены, прыўзняты, стрыманы, тужлівы, трывожны, журботны, невясёлы.

— Прачытайце ў вершы, з чым аўтар упершыню сутыкнулася ў родным краі? Супастаўце выразы: спазнала шчасце — слязу нядолі праліла.

— Падбярыце сінонімы да слова нядоля. (Гора, няшчасце, бяда.)

— 3 якой прычыны чалавек можа праліць слезы? (Выказванні вучняў.)

— Што К. Буйло хацела падкрэсліць гэтым выразам. (Значыць, жыццё у яе было не такім ужо простым і лёгкім.)

— Замяніце дзеяслоў спазнала іншым з блізкім значэннем. ведала, сустрэла.)

— Як вы лічыце, чаму гэтыя два выразы з супрацьлеглым сэнсам аўтар паставіла ў вершы побач? (Выказванні вучняў.)

  1. Работа ў групах

  • Колькі малюнкаў можна вылучыць з твора?

  • Што адлюстравана на кожным з іх?

  • Уявіце, што вам неабходна зрабіць малюнкі да гэтага верша. Раскажыце, што будзе на пярэднім плане, што — на заднім?

  • Якія колеры вы возьмеце, каб перадаць настрой верша?

— Супастаўце словы: мой — наш. У чым адрозненне?

— Прачытайце загаловак верша. Чаму ў вершы неаднаразова паўтараецца спалучэнне наш край? ў­тар не аддзяляе сябе ад людзей, народа, які жыве на беларускай зямлі, таму замест слова мой гаворыць наш, значыць, агульны для ўсіх, хто тут жыве.)

Адказы вучняў падагульняюцца і робіцца выснова: Радзіма — гэта край, дзе ты нарадзіўся, рос, вучыся...

— Вызначце ў кожным слупку словы, якія рыфмуюцца. Падрыхтуйцеся да выразнага чытання твора: расстаўце паузы, падкрэсліце словы, на якія падае лагічны націск і іх неабходна пры чытанні выдзеліць голасам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]