Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
LITARATURNAE_ChYTANNE_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
278.3 Кб
Скачать
  1. Праца над творам «Плошча Перамогі»

Чытанне верша на памяць настаўнікам

Праверка першаснага ўспрымання верша

— Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш?

  • Чаму так назваў Анатоль Астрэйка свой верш?

Чытанне верша вучнямі з папярэдняй падрыхтоўкай

Аналіз зместу верша

  • На якую тэму гэты верш?

  • Прачытайце першыя чатыры радкі верша.

  • Каму ўзведзены помнік на плошчы?

  • Як вы разумееце сэнс першых двух радкоў?

  • Пра які дзень гаворыцца ў наступных двух радках?

  • Прачытайце наступны слупок верша.

  • Як называе аўтар плошчу Перамогі і чаму?

Адказ вучняў на пытанне № 2 падручніка.

Падрыхтоўка да выразнага чытання верша

  • Разгледзьце малюнкі на с. 98. Якія моманты святкавання Дня Перамогі намаляваў мастак? Успомніце, якія пачуцці ўзнікаюць, калі вы віншуеце ветэранаў вайны са святам, ускладаеце кветкі да помнікаў і абеліскаў? Як вы адчуваеце сябе, калі гуляеце па святочным горадзе, назіраеце за святочным феерверкам?

  • Знайдзіце і назавіце апошнія словы радкоў, якія сугучны паміж сабой, якія рыфмуюцца. Знайдзіце словы, якім аўтар надае асабліва важнае значэнне.

  • Прачытайце верш яшчэ раз і паспрабуйце ў чытанні перадаць пачуцці, якія перажывае чалавек ў такі святоч­ны дзень, выдзеліць голасам важныя словы.

Выразнае чытанне верша вучнямі (2-3 вучні).

  1. Праца над апавяданнем а. Махнача “Дзеці Брэсцкай крэпасці”

Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання твора

Лексічная работа

— Прачытайце тлумачэнне слоу, якія сустрэнуцца ў творы (словы запісаныя на дошцы).

Раструшчанай — раздробленай.

Лазарэт — невялікі ваенны шпіталь.

Мухавец — рака, якая працякае каля Брэсцкай крэпасці.

Біклага — невялікая металічная ці драўляная пасудіна для вады.

Вечкі — крышка.

Рызыкнуць — пайсці на ўчынак, звязаны з магчымымі непрыемнасцямі ці небяспекай.

— Пазнаёмцеся са слоўнікам на с. 103 падручніка.

Уступнае слова настаўніка пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці

Чытанне твора вучнямі ўслых «ланцужком»

Праверка першаснага успрымання

— Ці спадабалася вам апавяданне? Каму прысвечаны гэты твор? Якія пачуцці выклікалі ў вас героі гэтага твора? Калі вам было асабліва страшна за іх?

Гутарка па змесце прачытанага з выкарыстаннем пытанняў падручніка (с. 103)

Выбарачнае чытанне

  • Зачытайце, у якіх умовах знаходзіліся абаронцы крэпасці.

  • Якую дапамогу дарослым аказвалі дзеці?

  • Зачытайце, што паабяцаў Коля Новікаў маленькім жыхарам сутарэння?

Адказ на пытанне № 1 падручніка.

  • Які план нарадзіўся ў Колі? Зачытайце.

  • Чаму дзяўчынкі не спынілі сваіх сяброў-хлапчукоў?

  • Якім можна назваць учынак хлопчыкаў?

  • Як і чаму аўтар твора называе гэтых дзяцей?

  • Што адказаў Коля на пы­танне лейтэнанта Кіжаватава?

Адказ на пытанне № 2 падручніка.

  • А як мы назавём іх сёння?

Падрыхтоўка да пераказу на аснове ўласнага ўяўлення

Выкананне задання падручніка № 3 (с. 103).

Уласныя выказванні вучняў ад першай асобы. Дапамога настаўніка. Карэкціроўка па ходу выказванняў (2-3 выказванні).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]