Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
LITARATURNAE_ChYTANNE_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
278.3 Кб
Скачать

Тэставыя заданні па тэме “Вясна, вясна! Усе ёй рады…”

  1. Пра якога героя верша гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам.

Часам шкада яго

Ў жорны, на мліва,

Гэта маленькае

А. Пра надвор’е.

Б. Пра зерне.

Дзіўнае дзіва.

  1. У якіх творах “жывуць” добрыя, клапатлівыя людзі. Абвядзі літару з правільным адказам.

А. “Наша лавачка” Васіля Хомчанкі.

Б. “Пажар” Алены Васілевіч.

В. “Зайчаняткі” паводле Марыі Кавалеўскай.

  1. Знайдзі твор пра бабулю. Абвядзі літару з правільным адказам.

А. “Памяць”.

Б. “На касмічным караблі”.

В. “Поле”.

  1. Пра якіх герояў верша гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам.

Як тут устаяць

Хоць трошкі,

Маючы чатыры ножкі.

І калі зялёны луг

І трава

Нібыта пух.

А. Пра пліску.

Б. Пра жарабятак.

В. Пра зайчанят

  1. Ва ўрыўку з апавядання “На касмічным караблі” П. Клімука падкрэслі, якія характарызуюць працу касманаўтаў.

А кожны касмічны палёт – гэта перш за ўсё праца, праца цяжкая, упартая, адказная.

  1. Знайдзі прыкметы пра вясну. Абвядзі літары з правільнымі адказамі.

А. Калі зіма снежная, лета будзе дажджлівае.

Б. Красавік з вадою – май з травою.

В. Ранні вылет пчол – ранняя цёплая вясна.

  1. Выберы словы для характарыстыкі хлопчыкаў з апавядання “Наша лавачка” В. Хомчанкі. Абвядзі літары з правільнымі адказамі.

А. Працавітыя.

Б. Лянівыя.

В. Дружныя.

Г. Клапатлівыя.

  1. Да якога твора можна аднесці прыказку “Добрыя жарты – пахвалы варты, дурныя жарты – бяды варты”? Абвядзі літару з правільным адказам.

А. “Наша лавачка” Васіля Хомчанкі.

Б. “Пажар” Алены Васілевіч.

В. “Міхалкавы запісы пра вятры” М. Лужаніна

  1. Дапішы скорагаворку.

Паклаў __________ кола каля _______________________.

  1. Да якіх твораў падыходзіць прыказка “Каб хлеб мець, трэба зямліцу глядзець”? Абвядзі літары з правільнымі адказамі.

А. “Зерне” С. Дзяргая

Б. “Поле” В. Зуёнка

В. “Пліска” В. Віткі

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: А. Астрэйка “Плошча Перамогі”. А. Махнач “Дзеці Брэсцкай крэпасці”

Мэты: удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; фарміраваць уменне аналізаваць змест твора, вызначаць яго тэму і галоўную думку, назіраць за рыфмай верша, вызначаць агульны эмацыянальны настрой верша, вылучаць эмацыянальна-ацэначныя словы і асэнсоўваць іх функцыянальнае прызначэнне; удасканальваць уменне выказваць уласныя ўражанні; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, уменне выбарачна пераказваць са зменай асобы.

  1. Уводзіны ў новы раздзел

1. Прачытайце тэму раздзела, з творамі якога мы сёння пачынаем знаёміцца. Як вы думаеце, пра што раскажуць нам гэтыя творы?

— Прачытайце словы, запісаныя на дошцы.

Свята Перамогі, 9 Мая, героі, партызаны, 1941-1944 гады, абеліскі, помнікі, 65 год з дня вызвалення.

— Аб чым яны гавораць? Паспрабуйце, выкарыстоўваючы іх, скласці невялікае выказванне на тэму «Свята Перамогі».

2. Прачытайце прыказкі. Растлумачце, як вы разумееце іх сэнс.

Той патрыёт, хто змагаецца за народ.

Мірна жыць — шчаслівым быць.

3. Прачытайце радкі з верша Максіма Лужаніна, якія аўтар падручніка выбраў эпіграфам да гэтага раздзела. Як называе нашу краіну паэт і чаму?

— Што абазначае слова «абрус»? (Абрус — кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцшаюць стол; настольнік.)

— Як вы разумееце радок «І ты заслала нам абрус»?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]