Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
LITARATURNAE_ChYTANNE_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
278.3 Кб
Скачать
  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

  3. Праца над скорагаворкамі

Чытанне скорагаворак вучнямі

— Назавіце, якія гукі паўтараюцца часцей за іншыя?

— 3 якой мэтай іх выкарыстоўваюць?

— Адкуль пайшла назва «скорагаворка»?

— Сёння яны будуць дапамагаць вам чытаць вершы правільна і выразна.

  1. Праца над вершам в. Віткі «Пліска»

Уступная гутарка

— Вясной абуджаецца прырода. Пад цёплымі праменнямі веснавога сонца зелянеюць палі і лугі, красуюць кветкі, лясы і сады напаўняюцца птушыным спевам і гоманам. Якія птушкі першымі прылятаюць да нас вясной? Успомніце прыказку, з якой мы знаёміліся на пачатку вывучэння раздзелу.

Жаваранак прылятае на праталіну,

Шпак — на прагаліну,

Жораў — з цяплом, ластаўка — з лістом.

— А сёння мы пазнаёмімся з маленькай птушачкай, якая жыве каля рэчак. Хто гэта? Адгадайце загадку:

Першая вясну нясе,

Сядзе — хвосцікам трасе.

Вунь сядзіць — вясна ўжо блізка:

Прыляцела, значыць, ... (пліска).

— В. Вітка так і назваў свой верш «Пліска».

Чытанне верша вучнямі спачатку «сам сабе», а потым услых

Праверка першаснага ўспрымання

— Які настрой верша?

— Як аўтар адносіцца да гэтай птушачкі?

Аналіз зместу верша

— Прачытайце, як выглядае пліска.

— Разгледзьце малюнак. Ці адпавядае вобраз пліскі, апісаны аўтарам, уяўленню мастака?

— Знайдзіце і зачытайце словы, якія сведчаць пра добрыя адносіны аўтара да гэтай птушкі.

— 3 якой просьбай звяртаюцца дзеці да пліскі?

— Што дае падставу дзецям звярнуцца да яе з та­кой просьбай?

Падрыхтоўка і выразнае чытанне верша вучнямі.

  1. Праца над вершам а. Лойкі «Жарабяткі».

Лексічная работа.

Смылець — пячы, прыпякаць.

Лагодна — дабрадушна, ласкава.

Падрыхтоўка і чытанне верша вучнямі

Аналіз верша па пытаннях падручніка

Выразнае чытанне верша

  1. Падвядзенне вынікаў уроку

  2. Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар; вывучыць адну скорагаворку.

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: В. Асухоўская-Арлоўская «Памяць». Васіль Хомчанка «Наша лавачка»

Адукацыйныя мэты: удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; фарміраваць уменне аналізаваць змест твора, выяўляць сэнсавыя сувязі паміж падзеямі ў творы, вызначаць тэму і галоўную дум­ку твораў; развіваць уменні выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, вызначаць словы для перадачы пачуццяў героя, маляваць слоўны партрэт бабулі.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

  3. Праца над творам в. Асухоўскай-Арлоўскай «Памяць».

Лексічная работа

— Прачытайце словы і тлумачэнні да іх.

Смутак — пачуццё суму, маркоты, журбы.

Брыдка — непрыгожа, агідна, амаральна, непрыстойна.

— Прачытайце слоўнік на с. 90.

Чытанне твора вучнямі па частках

Праверка першаснага ўспрымання твора

— Пра што гэтае апавяданне?

— Чаму так названы твор?

— Якое пачуццё ўзнікае, калі чытаеш яго?

Аналіз зместу твора. Слоўнае маляванне партрэта бабулі

— Што здарылася ў сям'і хлопчыка?

— Зачытайце, кім для яго была бабуля.

— 3 якімі клопатамі і праблемамі прыходзіў да яе ўнук?

— Пра што гаварыў ён на развітанне з бабуляй і чаму гэта было для яго самае важнае?

— Знайдзіце і зачытайце словы, якія перадаюць пачуцці хлопчыка ў гэты момант.

— Прачытайце апошнія бабуліны словы. Як вы іх разумееце?

— Якой вы ўяўляеце бабулю хлопчыка? Апішыце яе словамі.

— Ці падобная гэтая бабуля на вашу родную? Чым?

— Адкажыце на пытанні № 3, 4.

— Якая галоўная думка гэтага твора?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]