Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
LITARATURNAE_ChYTANNE_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
278.3 Кб
Скачать
  1. Падрыхтоўка да падрабязнага пераказу тэксту

1. Падзяліце тэкст на часткі.

2. Вызначце ў кожнай самае галоўнае.

3. Прыдумайце загаловак да кожнай часткі (запісваюцца на дошцы).

4. Перакажыце кожную частку асобна.

  1. Падрабязны пераказ тэксту паводле калектыўна складзенага плана

  2. Падвядзенне выніку ўрока

— Што цікавага вы даведаліся пра сабаку?

— Раскажыце, якую яшчэ службу нясуць сабакі. (Сабакі добрыя ахоўнікі, нясуць службу ў міліцыі, пагранічных войсках, дапамагаюць ратаваць людзей, служаць павадырамі ў сляпых людзей.)

  1. Дамашняе заданне: падрыхтаваць падрабязны пераказ тэксту А. Паль­чэўскага «Крыўда»

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: Алена Васілевіч “Браты-артысты”

Мэты: удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; фарміраваць уменні аналізаваць змест твора, выяўляць сэнсавыя сувязі паміж падзеямі ў творы, вызначаць тэму і галоўную думку тво­раў, дзяліць тэкст на часткі, падбіраць загалоўкі да ча­стак твора, выбарачна пераказваць тэкст па вызначаных частках.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

  3. Падрыхтоўка да ўспрымання тэксту а. Васілевіч «Браты-артысты».

Паслухайце загадку:

Не прадзе, не тчэ,

А людзей апранае. Хто гэта? (Авечка.)

— Што вы ведаеце пра гэтую жывёлу?

Лексічная работа

— Прачытайце словы і іх значэнні.

  • Якія з іх вам сустрэліся ўпершыню?

— Складзіце з адным словам сказ (на выбар).

Барукаліся дужаліся.

Рыпкі (снег) — рыпучы.

Асвойтацца — асвоіцца.

Гладыш — збан (без ручкі).

Стрыечны (брат) — дваюрадны.

Рассмакаваць — адчуць смак.

  1. Праца над творам а. Васілевіч «Браты-артысты».

Чытанне твора вучнямі «ланцужком»

Аналіз тэксту

— Што здарылася на трэці дзень пасля нараджэння ягнят?

— Як на гэта адрэагавала дзяўчынка?

— Якое рашэнне прыняла цётка Фядора?

— Зачытайце, як паводзілі сябе ягняты, апынуўшыся ў хаце.

— Як іх прывучалі есці самастойна?

— Раскажыце, як раслі браты.

— Як адносілася дзяўчынка да сваіх выхаванцаў? Зачытайце словы, якія сведчаць пра гэта.

— Раскажыце, у якія гульні гулялі ягняты разам з дзяўчынкай.

— Якія змены і чаму адбыліся з ягнятамі ўвосень?

Падзел тэксту на сэнсавыя часткі і падбор загалоўкаў да іх

— Падзяліце тэкст на часткі.

  • Пра гаворыцца ў кожнай частцы? Падбярыце загаловак да яе.

Выбарачны пераказ вызначаных частак.

— У нас атрымаўся план тэксту (запісаны на дошцы). Прапаную па жаданні на выбар самайстойна падрыхтаваць пераказ адной з частак (выклікаць 3-4 вучняў).

План

1. Сіроткі

2. Ягняты-свавольнікі.

3. Артысты.

  1. Падвядзенне вынікаў урока

  2. Дамашняе заданне: стар. 70, заданне 3

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: Васіль Хомчанка «Трывожны чамадан». Я. Колас “На рэчцы”. Абагульненне па тэме раздзела “Ой, зіма, зіма, зіма, Весялей цябе няма!”

Адукацыйныя мэты: удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; фарміраваць уменне аналізаваць змест твора, вызначаць тэму і галоўную думку твораў, характарызаваць герояў па іх паводзінах, учынках, слоўна маляваць партрэт хлопчыка; развіваць уменне падрыхтаваць самастойнае выказванне на прапанаваную тэму, абагульніць веды вучняў па тэме раз­дзела.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]