Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
LITARATURNAE_ChYTANNE_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
278.3 Кб
Скачать
  1. Праца над творам а. Буценя «Ці ёсць зіма?»

Падрыхтоўка да ўспрымання твора

— Адгадайце загадку (на дошцы).

Захацела ўсіх здзівіць:

Па нырцах ракорд пабіць.

У кашулі касцяной

Скокнула — ды ўніз спіной...

I плыве, нібыта ў шлюпцы

Ці ў арэхавай скарлупцы.

Б'ецца ў дрыжыках ад страху

«рэкардсменка» ... (чарапаха).

В. Зуёнак

Чытанне, аналіз зместу твора і прыдумванне загалоўка да частак.

А. Прачытайце першую частку.

— Якая пара года была на дварэ?

— Каго разбудзіў сонечны прамень?

— Што шукала чарапаха?

— Які загаловак можна даць гэтай частцы?

Б. Прачытайце другую частку.

— Каго ўбачыла чарапаха?

— Зачытайце, якую навіну прынесла на хвасце сарока.

— Прачытайце, як сарока апісвае снег і мароз.

— Што адказала чарапаха на такую навіну?

— Які загаловак можна даць да гэтай часткі?

В. Прачытайце трэцюю частку.

— Каму сарока паведаміла пра тое, як чарапаха аднеслася да навіны?

— Зачытайце, чаму чарапаха не паверыла сароцы.

— Які загаловак можна прыдумаць да гэтай часткі?

  1. Падвядзенне вынікаў урока

  2. Дамашняе заданне: выразнае чытанне твора (на выбар)

Праца над творам М. Пазнякова «Зайчык».

1. Паслухайце і адгадайце загадку:

Я прыгожы, ды касы,

Не стары, а ёсць вусы.

Хвосцік мой маленькі — з пальчык.

Называюць мяне — ... (зайчык).

Н. Галіноўская

— Якія характэрныя прыметы гэтага звярка вызначае аўтар?

2. Чытанне і аналіз верша вучнямі.

— Прачытайце верш М. Пазнякова «Зайчык» і адкажыце, якія характэрныя рысы зайчыка вызначае аўтар.

— Чаму, на вашу думку, абодва аўтары называюць яго так ласкава — «зайчык»?

— Калі і чаму М. Пазнякоў клапоціцца пра зайчыка?

— Чаму зайчык не баіцца маразоў і завірухі?

— А як зімуюць іншыя жыхары нашых лясоў?

Літаратурнае чытанне

Тэма: Якуб Піноўскі «Падкормлівайце птушак», Леанід Дайнека «Што прыносіць Новы год?», Г. Бойка “Пятро”

Адукацыйныя мэты: удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай вершаў, вызначаць агульны эмацыянальны на­строй вершаў і яго змену; пазнаёміць з асаблівасцямі гумарыстычных твораў; фарміраваць уменне аналізаваць змест твора, вызначаць тэму і галоўную думку тво­раў, дзяліць тэкст на часткі, падбіраць загалоўкі да ча­стак твора.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

  3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

  4. Праца над творам я. Піноўскага «Падкормлівайце птушак»

Маўленчая размінка

Прачытайце прыказкі. Як вы разумееце іх сэнс?

3імой сонца свеціць,

Ды не грэе.

— Каму асабліва цяжка прыходзіцца ў зімовыя халады? Як можна ім дапамагчы?

Пакармі птушак зімой,

Яны адплацяць вясной.

Лексічная работа

  • Прачытайце словы, запісаныя на дошцы, і тлумачэнне да іх.

Жывіцца — карміцца.

Пазавіхацца — пастарацца.

Тлушч — жыр.

Кепска — дрэнна.

  • Прачытайце слоўнічак у падручніку.

Чытанне твора вучнямі па частках

Аналіз твора па пытаннях падручніка

— Вызначце тэму гэтага тэксту. Якая яго галоўная думка?

Падзел твора на часткі. Падбор загалоўкаў

— Падумайце, на колькі частак можна падзяліць гэты тэкст.

— Прачытайце першую частку. Пра што гаворыцца ў гэтай частцы? Які загаловак можна ей даць? і г. д. (План запісваецца на дошцы.)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]