Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
LITARATURNAE_ChYTANNE_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
278.3 Кб
Скачать

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: Алесь Ставер «Мой народ»

Мэты: фарміраваць уменне чытаць правільна і асэнсавана, удасканальваць навык выразнага чытання, асэнсоўваць значэнне прыказак; развіваць уменне чытаць напаўголасу з хуткасцю, якая не перашкаджае разуменню;

  1. Арганізацыйны момант

  2. Маўленчая размінка

На дошцы запісаны вершаваныя радкі А. Каско:

Асцярожны да кожнага слова,

Як мой дзед — да зямлі пры сяўбе,

Мая родная мужная мова,

Ты ўвесь век бараніла сябе.

Пры чытанні верша ўвага вучняў звяртаецца на выразнае вымаўленне галосных гукаў у кожным слове.

— Вылучыце з тэксту словы і выразы, якія адлюстроўваюць адносіны аўтара да беларускай мовы. (Мая мова, родная, мужная, асцярожны да кожнага слова.)

— Растлумачце, як вы разумееце сэнс першых двух радкоў верша. (Для таго каб зрабіць хлеб, неабходна зерне. Для таго каб захаваць мову, трэба беражліва ставіцца да кожнага слова.)

  1. Падрыхтоўка да ўспрымання верша а. Ставера «Мой народ».

Для адпрацоўкі правільнага вымаўлення спецыфічных гукаў беларускай мовы вучні хорам чытаюць з дошкі вылучаныя з верша словы з гукамі [дз'], [ц'], [шч]:

людзі жыццё

суседзі нашчадкі

стагоддзе у непагодзе

— Раскрыйце сэнс слова стагоддзе.

— Адшукайце ў вершы А. Каско сінонім да яго. (Век.)

— Якое слова з тых, што знаходзяцца ў слупках, больш падыходзіць па сэнсе для замены слова век у вершы? (Жыццё. Увесь век — усе жыццё, значыць, увесь час, заўсёды, вельмі доўга бараніла сябе.)

— Выкажыце меркаванні, якім чынам мова сябе бараніла? (Выказванні вучняў абагульняе настаўнік.)

— Знайдзіце ў слупках і зачытайце словы, сэнс якіх вам незразумелы.

Тлумачэнне слова: непагадзь — дажджлівая па­года.

Значэнне слова нашчадкі вучні знаходзяць у падручніку на с. 3.

— Падбярыце да слова людзі снонім. (Народ.)

— Агучце загаловак верша Алеся Ставера. («Мой народ».).

— Як вы лічыце, аб чым пойдзе гаворка ў творы?

— Паслухайце верш А. Ставера «Мой народ», знайдзіце ў ім пацверджанне сваім меркаванням.

  1. Аналіз тэксту.

— Прачытайце верш, вызначце, якія эмоцыі і пачуцці аўтара ў ім перададзены? (Любоў, гонар, пяшчота.) Пацвердзіце адказ словамі з тэксту.

— Якія пачуцці выклікаў гэты верш у вас? Зачытай­це радкі, якія найбольш вас закранулі.

— Чаму ў тэксце некалькі разоў паўтараецца слова мой(маіх)? Зачытайце ў вершы адпаведныя радкі. Што аўтар хацеў падкрэсліць гэтым словам?

— 3 апорай на змест твора скажыце, які наш на­род? Пры адказе карыстайцеся словамі, што запісаны на дошцы:

Вольны, дружны, гераічны, гасцінны, клапатлівы, многапакутны, дбалы, мужны.

— Як вы разумееце значэнне слоў: нягода — непа­гадзь?

Тлумачэнне слова: нягода — няшчасце, непрыемнасці.

— Зачытайце ў вершы радкі, у якіх ужываюцца гэтыя словы. Пра якія нягоды беларускага народа ўзгадвае аўтар?

— Які сэнс, на вашу думку, паэт надае выразу: зямная непагадзь суровая? (Са словам суровая спалучэнне зямная непагадзь набывае пераноснае значэнне, становіцца сінонімам выразу віхуры нягод — тут: вой­ны, няшчасці, беды і да т.п.)

— Супастаўце выразы: мужны народ мужная мова. Раскрыйце сэнс кожнага спалучэння.

Работа ў групах.

  • Як А. Ставер характарызуе беларускую мову? Вучні зна­ходзяць у вершы словы, з дапамогай якіх можна вызначыць: наша мова якая?

Прыкладны адказ: чаруе — значыць, чароўная, вобразная; гучы ярка — яркая, гучная; гучы нова — непаўторная; вылучала мой народ — мілагучная, мяккая; вылучала ў віхуры вякоў і нягод — неўміручая, спрадвечная і да т.п.

— Якое запаветнае жаданне выказвае паэт у вер­шы? Адшукайце адказ у тэксце. (Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх беларуская родная мова!)

— Да каго такім чынам звяртаецца аўтар? (Да бе­ларускага народа, простых людзей з заклікам захаваць сваю мову для нашчадкаў.)

— Сфармулюйце галоўную думку верша. (Не зракайся сваей роднай мовы.)

— Прасачыце, як рыфмуюцца радкі ў кожным слупку верша. Назавіце пары слоў, якія вымаўляюцца складана. Што надае словам такую сугучнасць?

— Падкрэсліце ў кожным радку выразы, якія пры чытанні, на вашу думку, неабходна выдзеліць голасам. Расстаўце лагічныя паўзы. Падрыхтуйцеся да конкурснага чытання верша.

  1. Дамашняе заданне: стар. 3, навучыцца чытаць верш А. Ставера «Мой народ» так, каб перадаць настрой верша, гонар за наш народ і яго мову.

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: Алесь Савіцкі «Дарога ў школу»

Мэты: забяспечыць засваенне ідэйнага зместу апавядання Алеся Савіцкага “Дарога ў школу”, фарміраваць уменне чытаць правільна і асэнсавана, удасканальваць навык выразнага чытання; развіваць уменне чытаць напаўголасу з хуткасцю, якая не перашкаджае разуменню; выхоўваць любоў і павагу да Радзімы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]