Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать
  1. Праверка дамашняга задання

Прачытайце прыказкі, якія ўтварылі, працуючы над практ. 143.

Работа па варыянтах

Змяніце форму дзеясловаў па ўзоры, запішыце, выдзеліце канчаткі, вызначце асобу і спражэнне.

І варыянт

Узор. Сеяць — сееш.

Ісці, рабіць, грымець.

ІІ варыянт

Узор. Несці — несяце.

Глядзець, везці, званіць.

Праводзіцца ўзаемаправерка з апорай на табліцу.

  1. Хвілінка чыстапісання

________________________________________

Алег Лойка Міхась Лынькоў Янка Маўр

Мой родны кут,

Як ты мне мілы!..

• Хто напісаў гэтыя радкі?

• Назавіце беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, прозвішчы і імёны якіх пачынаюцца з прапісаных літар.

  1. Работа ў парах

Гульня "Шыфравальшчыкі"

Расшыфруйце прыказкі. Запішыце іх у сшыткі. У выдзеленых дзеясловах вызначце асобу, спражэнне, кан­чаткі.

Хочаш, павінен, добра, працу, жыць, любіць.

Ніколі, што, не адкладвай, можна зрабіць, на заўтра, сёння, тое.

Хто, таму, працуе, шанцуе.

Фізкультхвілінка

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

Пытанні і заданні

• Якія займеннікі адносяцца да 3-й асобы?

• Пастаўце дзеясловы чытаць і гаварыць у форму 3-й асобы цяперашняга і будучага часу адзіночнага і множнага ліку. Вызначце канчаткі і спражэнне.

• Як вы думаеце, якая тэма сённяшняга ўрока?

• Пра што вы даведаецеся на ўроку?

Работа па падручніку

Практ. 144.

Адгадаць загадкі, выпісаць дзеясловы 3-й асобы адзіночнага ліку, вызначыць канчаткі і спражэнне. Затым выпісаць дзеясловы 3-й асобы множнага ліку, вызначыць канчаткі і спражэнне.

Пасля дзеці робяць вывад, якія канчаткі маюць дзея­словы І і ІІ спражэння ў 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку. Потым чытаюць словы Спадарыні Граматыкі на с. 76.

Практ. 145 выконваецца з каменціраваннем.

  1. Замацаванне ведаў

Вучні выконваюць заданні падручніка пры дапамозе прыёму "Аўтобусны прыпынак": насупраць кожнага выкананага задання ставяць на палях "+" (зразумела), "?" (выклікала цяжкасці), "-" (не зразумела).

— Пачнём наша падарожжа з асенняга лесу, — прапануе настаўнік і паказвае малюнкі.

Практ. 146 выконваецца па варыянтах: выпісаць дзея­словы ў 3-й асобе адзіночнага ліку (I варыянт); у 3-й асо­бе множнага ліку (II варыянт).

Дзеці робяць узаемаправерку выкананых заданняў, адзначаюць свае вынікі на палях.

— Наступны прыпынак чакае нас цёплым чэрвеньскім днём (паказваюцца малюнкі на тэму "Летам у полі").

Практ. 148.

— Наступны наш прыпынак — у лясных насельнікаў (дэманструюцца малюнкі птушак і звяроў).

Практ. 149.

Настаўнік знаёміць вучняў з прыёмам вызначэння спражэння дзеясловаў: калі ў 3-й асобе множнага ліку дзеясловы маюць канчаткі -уць, -юць, то дзеясловы адносяцца да I спражэння, калі канчаткі -аць, -яць, то дзея­словы адносяцца да II спражэння.

Вучні выкарыстоўваюць дадзены прыём і выпісваюць у два слупкі (I і II спражэнне) дзеясловы несці, свяціць, плыць, ляцець, будаваць, шумець.