Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать
  1. Замацаванне ведаў

Работа ў парах па картцы

На картках даюцца часткі прыказак.

Спалучыце часткі сказаў, каб атрымаліся прыказкі. Растлумачце іх сэнс. Знайдзіце дзеясловы 2-й асобы, вызначце іх канчаткі.

Любіш катацца —

Менш гавары —

Позна ўстанеш —

Чаго сам сабе не зычыш,

мала зробіш.

таго другому не рабі.

Любі і саначкі вазіць.

больш пачуеш.

Слоўнікавая работа

Паставіць дзеясловы ў 2-ю асобу адзіночнага ліку.

Зваць, класці, несці, грымець, пісаць.

Вучні высвятляюць, які дзеяслоў лішні, і абгрунтоўваюць свой выбар. Настаўнік тлумачыць, што гэтае сло­ва слоўнікавае і яго трэба запомніць. Затым да дзеяслова грымець падбраюцца і запісваюцца аднакаранёвыя словы.

Фізкультхвілінка

Работа па падручніку

1. Прачытайце другую загадку з практ. 138. Адгадайце яе. Знайдзіце дзеясловы 2-й асобы, вызначце іх спражэнне, канчаткі.

2. Самастойна па варыянтах запішыце 1 і 3-ю загадку разам з адгадкамі. Абазначце канчаткі дзеясловаў 2-й асобы і спражэнне. Зрабіце ўзаемаправерку выкананага задання.

Работа з памяткай на с. 73. Звяртаецца ўвага на тое, куды падае націск у дзеясловах 2-й асобы множнага ліку.

Гульня "Перакладчыкі"

Вучні працуюць у парах. Карыстаючыся слоўнікамі, робяць пераклад дзеясловаў на беларускую мову (практ. 139). У перакладзеных дзеясловах ставяць на­ціск, адказваюць на пытанні да практыкавання.

Хвілінка творчасці

Практ. 141.

• Прачытайце пісьмо.

• Якімі сказамі яно пачынаецца? Якімі заканчваецца?

• Пра што ідзе гутарка ў другім абзацы? У перадапошнім?

• Выпішыце дзеясловы 2-й асобы. Абазначце ў іх канчаткі, спражэнне.

• Якія ветлівыя звароты можна выкарыстаць пры напісанні пісьма?

• Раскажыце, пра што вы напісалі б свайму сябру або сваім родным, блізкім. (Можна прапанаваць напісаць пісьмо на чарнавіках, каб потым дапрацаваць дома і адправіць напісанае адрасату.)

  1. Рэфлексія

Гульня "Пахвалі"

Настаўнік просіць дзяцей пахваліць сябе...

за творчасць;

за добрыя паводзіны;

за акуратна выкананую работу;

за дапамогу сябру;

за набытыя на ўроку веды;

за актыўную работу;

за...

  1. Дамашняе заданне: практ. 143.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Трэцяя асоба дзеясловаў

Мэты: фарміраваць уменне змяняць дзеясловы па асобах і ліках з апорай на табліцы; вучыць правільна ўжываць дзеясловы 3-й асобы ў маўленні; выхоўваць назіральнасць, любоў да роднай прыроды.

  1. Арганізацыйны момант

Настаўнік пачынае ўрок урыўкам з верша Г. Пашкова:

Вывучае Натка мову.

На душы ў Наткі — май:

Столькі вокал

Светлых слоў — слухай

Ды запамінай!..

...Самы радасны прадмет —

Спасцігаць загадку слова,

Роднае зямелькі мову...

Высвятляецца, пра што расказвае аўтар.

Гульня "Знайдзі знаёмага"

Звярніце ўвагу на вымаўленне слоў з гукам [о]. Як толькі пачуеце такія словы, пляскайце ў далоні.

Возера, лужок, масты, парасон, берасцянка, падасінавік, акно.

Дзеці паўтараюць правіла, калі ў беларускай мове пішацца літара о.