Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать
  1. Арганізацыйны момант

Стварэнне псіхалагічнага настрою

Настаўнік чытае верш С. Грахоўскага: Чалавеку патрэбна не слава, А людская павага і ласка, I сардэчнае шчырае слова, I вясёлая добрая казка. Чалавеку патрэбна ўсмешка Незнаёмых вачэй і знаёмых...

• Якая галоўная думка верша?

Гульня "Жадаю табе..."

Дзеці трымаюцца за рукі і па крузе перадаюць свае пажаданні.

  1. Праверка дамашняга задання

• Якія канчаткі маюць дзеясловы 1 -й асобы адзіночнага ! множнага ліку?

Работа ў парах

Вучні правяраюць адзін у аднаго выкананне дамаш­няга практыкавання.

Работа па картцы

Запішыце дзеясловы ў 1 -й асобе адзіночнага і множ­нага ліку ў цяперашнім часе па ўзоры, абазначце канчаткі.

Узор. Касіць — кашу, косім.

Чытаць, маляваць, вучыць, маўчаць, адпачываць.

Гульня "Чужое сярод сваякоў" (для індывідуальнай работы)

Выпішыце толькі словы-"сваякі".

Бегчы, ляцець, ісці, спяваць, шуміць;

вучу, плыву, малюю, спяваю;

грузім, ляцім, жывём, стаяць.

Вучні самі правяраюць выкананне задання па табліцы спражэння дзеясловаў.

  1. Хвілінка чыстапісання

_____________________________________

_____________________________________

  1. Гульня “Скорагаворка”

"Збярыце" са складоў скорагаворку. (Падказка: скла­ды ў словы "збірайце" цераз адзін.)

дзят дзяўб лы лі дзю дрэ ба вы мі

(Дзятлы дзюбамі дзяўблі дрэвы)

Вучні чытаюць скорагаворку ў парах, запісваюць атрыманы сказ. Потым называюць у ім часціны мовы, падкрэсліваюць граматычную аснову.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

— На пачатку ўрока вы жадалі сваім сябрам шмат добрага. Успомнім, якія дзеясловы гучалі ў гэтых пажаданнях (зробіш, напішаш, атрымаеш...). Якой асобы гэтыя дзеясловы? 3 дапамогай якой часціны мовы вызначаецца асоба дзеяслова? Сёння мы паназіраем за канчаткамі дзеясловаў другой асобы адзночнага і множнага ліку, навучымся распазнаваць другую асобу дзеясловаў, параўнаем правапіс канчаткаў дзея­словаў у беларускай і рускай мовах.

Работа ў групах

— Спадарыня Граматыка прапануе вам правесці даследаванне дзеясловаў з практ. 136 і 137 па плане, запісаным на дошцы:

1. Прачытайце дзеясловы.

2. Вызначце час, асобу, спражэнне і лік дзеясловаў.

3. Вызначце канчаткі дзеясловаў.

4. Зрабіце вывад: якія канчаткі маюць дзеясловы. Растлумачце, чаму дзеясловы маюць розныя канчаткі?

Што адрознівае канчаткі дзеясловаў у беларускай і рускай мовах?

1-я група: даследуйце дзеясловы першага слупка практ. 136.

2-я група: даследуйце дзеясловы другога слупка практ. 136.

3-я група: з практ. 137 выпішыце дзеясловы I спражэння, абазначце канчаткі. Складзіце сказ з адным дзеясловам. Даследуйце, як адрозніваюцца канчаткі дзеясловаў у беларускай і рускай мовах.

4-я група: з практ. 137 выпішыце дзеясловы II спражэння, абазначце канчаткі. Складзіце сказ з адным дзеясловам. Даследуйце, як адрозніваюцца канчаткі дзеясловаў у беларускай і рускай мовах.

Прадстаўнікі груп абараняюць свае даследаванні ка­ля дошкі.

Робіцца вывад:

1) Дзеясловы I спражэння ў 2-й асобе адзіночнага ліку маюць канчаткі -еш, -эш, -аш, а множнага ліку — кан­чаткі -еце, -аце, -яце.

2) Дзеясловы ІІ спражэння ў 2-й асобе адзночнага ліку маюць канчаткі -ыш, -іш, а множнага ліку — іце, -ыце.

3) У канчатках дзеясловаў 2-й асобы адзіночнага ліку ў беларускай мове пасля ш літара ь не пішацца.