Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать
  1. Арганізацыйны момант

Настаўнік жадае вучням, а яны адзін аднаму быць на ўроку ўважлівымі, упэўненымі... Дзеці працягваюць пажаданні.

  1. Хвілінка чыстапісання

_________________________________________

_________________________________________

фарба расфарбоўка футра

Работа па картцы

Скласці сказ з прапанаваных слоў. Падкрэсліць галоўныя члены сказа. Вызначыць, якой часцінай мовы выражаны выказнік.

Ярка, сонца, і, возера, афарбоўвае, у, розныя, свеціць, колеры, ваду.

  1. Праверка дамашняга задання

На дошцы — верш П. Пранузы:

Па дарозе ў школу стрэў ты дружбака.

I яму гаворыш з ласкай: "Добры дз..н..!"

Ён табе ўсміхнуўся і з табой ідз.. .

Ён твайму в..танню і сустрэчы рад.

Хмарна, а св..тлеюц.. н..ба, кв..ткі, сад.

Пытанні і заданні

  • Пра што расказваецца ў вершы?

  • Устаўце прапушчаныя літары.

  • Назавіце дзеясловы, вызначце іх спражэнне.

  • Што такое спражэнне дзеяслова?

  • Вызначце час і асобу названых дзеясловаў.

  • Якія дзеясловы адносяцца да першага спражэння, а якія — да другога?

  • Для чаго неабходна ведаць спражэнне дзеясловаў?

Гульня "Ці верыце вы?.."

• Ці верыце вы, што да I спражэння адносяцца дзеясло­вы спяваць, ляцець, зваць, гуляць, жыць, казаць?

• Ці верыце вы, што да II спражэння адносяцца дзея­словы крычаць, глядзець, ляжаць, стаяць, пішуць?

Фізкультхвілінка

Дыферэнцыраваная работа ў групах па картках

1 -я група: абазначце спражэнне дзеясловаў.

Думаю, мару, спявае, піша, скачуць, адчуваюць, глядзіць, чэрціць, спіць, крычыць.

2-я група: адгадайце загадкі, знайдзіце дзеясловы і вызначце іх спражэнне.

Па блакітным па двары авечкі ходзяць дагары.

Падзьме вецер самавіты — ні авечак, ні блакіту.

Ног не маю, а іду, рук не маю, а б'ю.

Адзін лье, другі п'е, трэці зелянее і расце.

3-я група: злучыце стрэлкамі дзеясловы з назоўнікамі ва ўсе магчымыя словазлучэнні, абазначце спражэнне дзеясловаў.

гавораць на пытанні

адказваюць пры сустрэчы

сустракаюцца на дарозе

працаваць з сябрамі

маляваць ля дошкі

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

Настаўнік паведамляе тэму і мэты ўрока. Вучні ставяць у 1 -ю асобу адзіночнага ліку дзеясловы вязаць, прасіць, любіць, адпачываць, вызначаюць канчаткі.

Пытанні і заданнні

• Што вы заўважылі? (Дзеясловы ў 1 -й асобе адзіночнага ліку I і ІІ спражэння маюць аднолькавыя канчаткі: -у, -ю)

• Запішыце прапанаваныя дзеясловы ў 1-й асобе множнага ліку.

Затым дзеці чытаюць паведамленне Спадарыні Граматыкі на с. 69 падручніка.

Выконваецца практ. 131, 132.

Вучні-"настаўнікі" правяраюць выкананне задання з дапамогай табліцы спражэнняў.

  1. Замацаванне ведаў

Дыферэнцыраваная работа ў групах

1-я група: гульня "Чужое сярод сваякоў". Выпішыце толькі словы-"сваякі".

Жывуць, пішу, рашаем.

Спяваць, чытаю, вучуся.

Любіць, шыем, вяжу.

2-я група: практ. 134.

3-я група: рашыце галаваломку, прачытайце прыказку. Запішыце яе ў сшытак. Як вы разумееце сэнс прыказкі? Вызначце асобу і спражэнне дзеяслова.

Калі глух я ем, і я нем.

Праводзіцца праверка выкананага задання.

Хвілінка творчасці

Выкарыстоўваючы апорныя словы, складзіце невялікае апавяданне.

1 -я група. На лясной паляне

Сонца, бярозкі, песні, птушкі, траўка.

2-я група. На рацэ

Раніца, воблака, ветрык, вада, гарлачыкі, лодка, ры­бакі, вудачкі, чайкі.

3-я група. У лесе вясной

Сарока, вавёрка, вожык, зайчаня, зязюля, сонца, елка, бярозкі, хмызнякі.

Праслухоўванне складзеных апавяданняў.

Вучні выпісваюць па 5 дзеясловаў, выкарыстаных у апавяданнях,і вызначаюць іх час, асобу і спражэнне.