Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать
  1. Гульня "Перакладчыкі"

Настаўнік запрашае вучняў у птушынае царства. Школьнікі з дапамогай слоўнікаў перакладаюць назвы птушак.

Птушыны слоўнік

Словы на беларускай мове

Словы на рускай мове

амялушка

берасцянка

глушэц

кнігаўка

крумкач

крыжадзюб

сітаўка

цецярук

шпак

  1. Гульня "у пошуках птушак"

Вучні шукаюць назвы птушак, а потым расказваюць пра іх.

Настаўнікрамонакдроздвецераўторакперапынакберасцянкадзьмухавецсняжынкааўсянкаталерказелянушкаяблык

Дзеці атрымліваюць творчае заданне на дом — зрабіць апісанне якой-небудзь птушкі.

Фізкультхвілінка

  1. Праверка дамашняга задання

Вызначце, хто пра сябе можа так сказаць:

часціна мовы

абазначаю дзеянне прадмета

адказваю на пытанні што рабіць? што зрабіць?

змяняюся па ліках і часах

маю пачатковую (неазначальную) форму

у сказе часцей за ўсё бываю выказнікам

Правяраецца дамашняе практыкаванне, дзеці зачытваюць, якія "згубленыя" дзеясловы яны дапісалі. Вызначаюць іх асобу.

Пытанні

• Што называецца спражэннем дзеяслова?

• У якім часе спрагаюцца дзеясловы?

Вучні запісваюць у сшыткі сказы. Вызначаюць час, асобу, лік дзеясловаў.

Хутка зайграе, загамоніць рознымі галасамі веснавы лес! Усе мацней спяваюць дразды, малінаўкі, салаўі.

Вучні атрымліваюць аркушы з табліцай спражэння дзеяслова I запаўняюць яе, дапісваючы толькі канчаткі асабовых формаў дзеяслова. (Гл. табліцу 1)

Пытанні і заданні

• Паназірайце за канчаткамі дзеясловаў у адной і той жа форме.

• Чаму канчаткі не аднолькавыя?

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

Настаўнік паведамляе тэму ўрока.

Вучні фармулююць задачы ўрока з дапамогай слоў даведацца, навучыцца, прымяняць.

Работа па падручніку

Вучні разглядаюць табліцу у практ. 124. Робяць вывад, якія канчаткі маюць дзеясловы І і II спражэння.

Практ. 126. Вучні адгадваюць загадкі. Вызначаюць у дзеясловах канчаткі і спражэнне з дапамогай табліцы на с. 67.

Затым спрагаюць дзеясловы марыць, лятаць.

Работа ў групах

1-я група: запоўніце табліцу, змяніце дзеясловы па асобах у адзіночным ліку, выдзеліце канчаткі. (Гл. таб­ліцу 2)

2-я група: запоўніце табліцу, змяніце дзеясловы па асобах у множнага ліку, выдзеліце канчаткі.(Гл. табліцу 3)

Вучні робяць вывад, для чаго трэба ведаць спражэн­не дзеяслова.

  1. Замацаванне ведаў

Выконваецца практ. 128. Звяртаецца ўвага на чацвёрты сказ. (Калі ты не ведаеш правіла, ад памылак ты не пазбавішся.) Дзеці ўспамінаюць, якое правіла трэба ведаць, каб правільна напісаць не з дзеясловамі. Потым чытаюць запісаны на дошцы верш Я. Коласа:

Сонца грэе, прыпякае;

Лёд на рэчцы затрашчаў.

Цёплы вецер павявае,

Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,

Гусі дзікія крычаць,

Шпак на дубе расспяваўся,

Жураўлі ўжо ляцяць.

Пытанні і заданні

• Якую пару года апісвае паэт?

• Выпішыце дзеясловы цяперашняга часу, вызначце іх спражэнне з апорай на табліцу.

• Адшукайце ў вершы словы з вывучанымі арфаграмамі.