Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать
  1. Вывучэнне новага матэрыялу

Вучні параўноўваюць запісаныя на дошцы сказы:

Шпак вартуе агароды і вішнёвы наш садок. (Што робіць? вартуе)

Шпакі вартуюць агароды і сады ад шкоднікаў. (Што робяць? вартуюць)


Абазначае дзеянне аднаго предмета


Абазначае дзеянне некальюх прадметау


Робіцца вывад: дзеясловы змяняюцца па ліках. На с. 54 вучні чытаюць меркаванне Спадарыні Граматыкі і складаюць схему адказу.

Практ. 103 выконваецца па варыянтах. Адзін сказ разбіраецца па членах і вызначаецца,

якой часцінай мовы выражаны выказнік. Называюцца дзеясловы адзіночнага і множнага ліку.

Варыянт 1: 1—3 сказы.

Варыянт 2: 4—6 сказы.

Гульня "Будзь уважлівы"

Вучні ўспамінаюць напісанне е, ё — я і выпісваюць адпаведныя словы са сказу папярэдняга практыкавання.

Гульня "Адзін-многа"

Замяніць адзіночны лік множным.

Два вучні працуюць каля дошкі, астатнія самастойна выконваюць практ. 104.

Узор: Сарока трашчыць — сарокі трашчаць.

Дзяцел стукае — ... стука..

Верабей цырыкае — ... цырыка..

Крумкач каркае — ... карка..

Зязюля кукуе — ... куку..

Шпак свішча — ... свішч..

Сітаўка крычыць — ... крыч..

Чытанне правіла на с. 55.

  1. Замацаванне ведаў. Творчае заданне

Практ. 105 выконваецца ў групах.

  1. Рэфлексія

  • Што на ўроку вам спадабалася?

  • Чаму навучыліся?

  1. Дамашняе заданне: практ. 108.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Змяненне дзеяслова па часах

Мэты: фарміраваць уменне вызначаць час дзеяслова; вучыць правільна ставіць пытанні пры ўтварэнні пэўнай формы дзеяслова; выхоўваць узаемадапамогу, спагаду ў адносінах адзін да аднаго.

  1. Арганізацыйны момант

Для стварэння станоўчай псіхалагічнай атмасферы на ўроку настаўнік праводзіць гульню “Ланцужок пажаданняў”: вучні па чарзе выказваюць адзін аднаму пажаданні, выкарыстоўваючы прыём “Чатыры вуглы”: “Я перажываю за сябе; сябе і свайго сябра (сяброўку); сваю групу; увесь клас.

  1. Хвілінка чыстапісання

_____________________________________

  1. Слоўнікавая работа

Расшыфруйце і запішыце словы.

га ён джа па не

моч шталь ра нік па

(Гараджане, паштальён, памочнік)

Пытанні

  • Як называюцца такія словы?

  • Якія яшчэ слоўнікавыя словы вы ведаеце?

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

Настаўнік называе тэму ўрока і просіць вучняў сфармуляваць мэты пры дапамозе слоў даведацца, навучыцца, замацаваць.

Работа па падручніку

Разглядаецца малюнак на с. 58.

— Куды адправіліся хлапчукі?

— Разам з дзецьмі адпраўляемся ў касмічнае падарожжа і мы.

Расступіся, неба, шырай —

Адпраўляемся ў вырай,

Не ў птушыныя палёты.

— Па машынах, вы, пілоты!

Касманаўты, па ракетах!

Гэй, на новыя планеты!

(В. Бараўскас, переклад В. Віткі)

Дзе знаходзіцца камандзір карабля?

Каго вы бачыце за штурвалам касмічнага карабля?

Падкажыце хлапчукам, якія пытанні прывядуць іх спачатку ў мінулае, потым у цяперашні час і нарэшце ў будучыню.

Прадоўжыце фразу з апорай на табліцу "Час дзеяслова".

Дзеясловы ў цяперашнім часе адказваюць на пытанні ...?

Дзеясловы ў прошлым часе адказваюць на пытанні …?

Дзеясловы ў будучым часе адказваюць на пытанні ...?

3 практ. 110 вучні выпісваюць дзеясловы ў тры слупкі ў адпаведнасці з часам. Праводзіцца ўзаемаправерка.

Практ. 111 выконваецца вусна. Вучні карыстаюцца памяткай на с. 59.