Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать
  1. Рэфлексія

Вучні адзначаюць, якія дзеясловы характарызуюць іх працу на ўроку (-,+)

зразумеў

адпачываў

думаў

ленаваўся

працаваў

спісваў

стаміўся

чакаў (перапынак)

  1. Дамашняе заданне: практ. 101.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Змяненне дзеясловаў па ліках

Мэты: фарміраваць уменні вызначаць лік дзеясло­ваў, спалучаць з улікам сэнсу дзеясловы і назоўнікі; адпрацоўваць навык спісвання слоў з арфаграмамі е, ё — я; узбагачаць лексічны запас вучняў.

  1. Арганізацыйны момант

Гульня "Што трэба людзям для жыцця?"

Настаўнік пачынае:

  • Людзям для жыцця патрэбна сонца.

  • Людзям для жыцця патрэбна вада.

Далей дзеці працягваюць гульню самі.

  1. Праверка дамашняга задання

  2. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу

Вучні чытаюць верш Н. Гілевіча і знаходзяць дзея­словы ў неазначальнай форме.

Калі рана устанеш —

разам з першай птушкай,

што шукае тут жа для дзяцей яды, —

колькі ты паспееш:

памагчы слабейшым,

падтрымаць, суцешыць,

выручыць з бяды!

Гульня "Хто самы пільны?"

Знайсці ў вершы словы з прыстаўкамі. Успомніць, што называецца прыстаўкай. Назваць прыназоўнікі і адказаць на пытанне: як пішуцца прыназоўнікі з іншымі часцінамі мовы?

Гульня "Знайдзі знаёмага"

Выпісаць дзеясловы неазначальнай формы: сказаць, гаварыць, гавораць, расказаў, будуюць, будаваць, прывязе, вядуць, весці, спявалі, спяваць, зваць, заве, працаваць.

Два вучні працуюць каля дошкі, астатнія — самастойна ў сшытках.

Падабраць назоўнікі і звязаць іх па пытаннях з дзеясловамі ў неазначальнай форме. Вызначыць склон назоўнікаў.

п ісаць што?

каму?

пра што?

г утарыць з кім?

дзе?

пра што?

  1. Хвілінка чысташсання.

Вучні прапісваюць:

____________________________

вы бу ав бе

Гульня "Якія літары спрачаюцца? Якія перамагаюць?"

Выбраць патрэбныя літары і запісаць сказ.

У (о, а)рэшніку перагукваю(ц, цц)а м(о, а)лінаўкі, сала(ў, у)і, б(е, я)расцянкі.

Фізкультхвілінка

  1. Слоўнікавая работа

Вучні чытаюць зашыфраванае слова і перакладаюць яго на рускую мову.

БWEWРWBWЯWHWOW

Затым записваюць у сшыткі і вызначаюць націскны склад. Успамінаюць, калі ў беларускай мове пішацца літара о? Да гэтага слова падбіраюцца дзеясловы ў неазначальнай форме і запісваюцца словазлучэнні пілаваць бервяно, распілаваць бервяно.