Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать

5. Прачытай сказы. Выберы з дужак той варыянт напісання прыназоўніка з займеннікам, які ты лічыш правільным.

Каб пазнаць чалавека, трэба (зім, з ім) ……..... пуд солі з’есці.

Птушка малая, а карысць (адяе, ад яе) ……..... вялікая.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Правапіс займеннікаў з прыназоўнікамі

Мэты: развіваць увагу, вусную і пісьмовую мову; пазнаёміць з правапісам прыназоўнікаў з займеннікамі; практыкаваць правільнае ўжыванне асабовых займеннікаў; выхоўваць беражлівыя адносіны да жывой прыроды.

  1. Арганізацыйны момант

Вучні жадаюць адзін аднаму добрага настрою і плённай працы.

Празвінеў званок вясёлы,

У клас пазваў усіх дзяцей.

Будзем дружна працаваць,

Веды будзем здабываць.

  1. Праверка дамашняга задання

  2. Арфаграфічная хвілінка

Настаўнік загадвае загадку: невялікі жвавы звярок з доўгім пушыстым хвастом.

Дзеці чытаюць тэкст, устаўляюць літары, знаходзяць асабовыя займеннікі і вызначаюць іх склон.

У вавёркі зухаватай

запыта..ся ў лесе я:

— Дзе, вавёрка, твая хата?

— У яліне дуплаватай

хата ..ёплая мая.

— Ты ж не жала, не касіла,

а ўжо хутка лістапа..!

— Я ж арэха.. нанасіла,

я грыбо.. сабрала шмат!

  1. Хвілінка чыстапісання

Вучні прапісваюць спалучэнні літар:

Зз ззз зЛзЛзЛ

зя за зл зн

Затым па лексічным значэнні адгадваюць слова: шэры лясны звярок, які хутка скача, мае маленькі хвост і доўгія вушы. Падбіраюць аднакаранёвыя словы да сло­ва заяц і запісваюць іх, разбіраюць па саставе і замяняюць займеннікамі.

Пісьмо па памяці

Дзеці чытаюць тэкст, а потым запісваюць па памяці.

Злой зімою зайцу зябка,

Мерзне вуха, мерзне лапка.

Знайсці ў філвордзе назвы звяроў лесу.

З

У

Б

Р

С

А

В

А

Я

С

А

Л

М

Б

А

Р

3

А

Р

Е

Я

А

В

С

Ю

Р

Ы

Н

Д

Б

Ё

У

Л

О

С

Ь

З

В

Р

К

Я

К

А

В

І

Е

К

А

Л

І

С

А

К

Д

3

Ь

Фізкультхвілінка

Раз-два, раз-два!

Не схіляйся, галава!

Раз, два, тры, чатыры!

Смела, весела і шчыра!

Хто адважны, той здаровы!

Хто за мною? Хто чарговы?