Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать
  1. Вывучэнне новага матэрыялу

Работа па падручніку

3 апорай на табліцу на с. 13—14 вучні выконваюць практ. 36.

Пытанні і заданні

• Якое дапаможнае слова выкарыстоўваецца да вінавальнага склону?

• Запішыце спалучэнні слоў у вінавальным склоне.

• Вызначце канчаткі і род прыметнікаў.

• На якія пытанні адказваюць назоўнікі ў гэтых словазлучэннях?

• Якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага роду ў вінавальным склоне?

• Якія канчаткі маюць прыметнікі ніякага роду?

• Яюя канчаткі маюць прыметнікі жаночага роду?

3 практ. 37 вучні выпісваюць з каменціраваннем 1 —3, 5 сказы, ставяць націск у прыметніках, абазначаюць кан­чаткі прыметыкаў у вінавальным склоне.

Складаецца апорная схема.

В. скл.

ж. р. м. р. н.р.

-ую, -юю -ога, -ага, -яга, -ы, -ое, -ае, -яе

Вучні знаёмяцца з правілам (с. 20 падручніка).

Фізкультхвілінка

  1. Замацаванне першаснага ўспрымання новага матэрыялу

Работа па падручніку

Практ. 38. Каб вызначыць склон выдзеленага сло­ва, трэба замест прыметніка мужчынскага або ніякага роду паставіць прыметнік жаночага роду. Так, у першым сказе Яркае сонца выглянула з-за хмар за­мест прыметніка яркае ставіцца прыметнік жаночага роду: Яркая зорка выглянула з-за хмар. У прыметыку жаночага роду канчатак назоўнага склону. У другім ска­зе Я гляджу на яркае сонца толькі праз цёмнае шкло замена будзе такая: Я гляджу на яркую зорку толькі праз цёмнае шкло. Канчаткі ў прыметніку не супадаюць з канчаткамі ў назоўным склоне. Значыць, гэта вінавальны склон.

На с. 21 дзеці чытаюць падказку.

Самастойная работа

Вучні спісваюць з дошкі сказы, устаўляюць прапушчаныя літары, вызначаюць прыметнікі ў назоўным і вінавальным склонах. Потым праводзіцца ўзаемаправерка.

Густ.. змрок ахутаў наваколле. Бледн.. палоска зары прабівалася праз вяч..рні змрок.

  1. Развіццё маўлення

Работа па падручніку

Практ. 40.

Пытанні і заданні

Прачытайце. Якія словы не зразумелі?

Вызначце тэму тэксту.

На колькі частак можна разбіць тэкст?

Пра што даведаліся ў самым пачатку?

У сярэдзіне тэксту? У самым канцы?

Знайдзіце пачатак частак і канец.

Вызначце апорнае слова ў кожнай частцы.

Прыдумайце назву тэксту.

Выпішыце словазлучэнні "прыметык + назоўнік" і вызначце род і склон прыметнікаў.

Перакажыце тэкст па частках з ужываннем прыметнікаў па плане:

1. Зламаная галінка.

2. Дапамога дзяўчынкі.

3. Галінка ажыла.

4. Першыя яблычкі.

5. Самы смачны яблык.

  1. Рэфлексія

Я ўспомніў...

Я даведаўся...

Я зразумеў...

  1. Дамашняе заданне: практ. 41.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Творны склон прыметнікаў

Мэты: фарміраваць уяўленне аб асаблівасцях скланення прыметнікаў у творным склоне; паказаць адрозненні формаў прыметнікаў творнага склону ў рускай і беларускай мовах; практыкаваць у напісанні склонавых канчаткаў прыметнікаў і правільным ужыванні іх у вусным маўленні; выхоўваць любоў да роднага краю.