Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать
  1. Замацаванне ведаў

Практ. 28 выконваецца з апорай на табліцу.

Пасля праверкі дзеці складаюць па адным сказе са словазлучэннямі ў родным склоне.

Хвілінка адпачынку

Да шэрагу слоў падабраць агульнае паняцце і спалучыць яго з прыметнікам.

Мінск, Лондан, Масква — сталічныя гарады.

Салавей, канарэйка, дрозд — пеўчыя птушкі.

Добры, сумленны, справядлівы — станоўчыя якасці чалавека.

  1. Падвядзенне вынікаў урока

• Як змяняюцца прыметнікі?

• Ад чаго залежыць лік, род і склон прыметнікаў? Чаму?

• Ці легка будзе запомніць усе канчаткі прыметнікаў ва ўсіх родах і склонах?

• Як даведацца, які канчатак пішацца ў прыметніку?

• Параўнайце канчаткі прыметнікаў і іх пытанняў.

  1. Рэфлексія

Калі было легка і зразумела пры выкананні заданняў, вучань падыходзіць да малюнка летняй бярозкі.

Калі былі цяжкасці пры выкананні заданняў — да восеньскай бярозкі.

Было незразумела на ўроку — да зімовай.

  1. Дамашняе заданне: практ. 29.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Давальны склон прыметнікаў

Мэты: развіваць уменне знаходзіць у тэксце сэнсава звязаныя назоўнікі і прыметнікі, правільна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне; вучыць звяраць напісанне канчаткаў прыметнікаў з табліцай скланення прыметнікаў; фарміраваць уменне ужываць прыметыкі пры апісанні предмета.

  1. Арганізацыйны момант

Настаўнік пачынае ўрок словамі:

— Беларуская мова — мова нашага народа-працаўніка. Яна прайшла нялёгкі шлях свайго станаўлення. Ці задумваліся вы калі-небудзь над тым, для чаго трэба вывучаць мову?

Мову мы вывучаем, каб правільна і прыгожа гаварыць, чытаць, выказваць свае думкі, граматна пісаць. Кожны чалавек павінен не толькі ведаць сваю мову, але і шанаваць яе.

Эпіграф урока — словы Я. Купалы:

"Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына..."

  1. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу

Работа ў парах

Заданне выконваецца на картках: вусна вызначыць род і лік прыметнікаў. Паставіць і запісаць прыметнікі ў родным склоне, вызначыць канчаткі. Скласці сказ з адным словазлучэннем.

3імовая раніца, халоднае паветра, серабрыстая шэрань, мяккая пушынка, саламяны капялюш, белы снег, цікавая кніга.

  1. Хвілінка чыстапісання

На першым радку вучні запісваюць ланцужок літар, якія адпавядаюць канчаткам прыметнікаў адзіночнага ліку мужчынскага, жаночага і ніякага роду ў назоуным скло­не: ы і ая яя ое ае яе.

На другім радку — ланцужок літар, якія адпавяда­юць канчаткам прыметнікаў у родным склоне: ога ага яга ой ай яй.

Работа над прыказкамі

Вучні чытаюць і вызначаюць сэнс прыказак. Устаўляюць прапушчаныя канчаткі і запісваюць сказы. Вызнача­юць род, лік і склон прыметнікаў.

Зычлів.. чалавека і ў няшчасці пазнаюць.

Крыв.. дрэва не выпрастаеш.

Паўтараецца алгарытм напісання склонавых канчат­каў прыметнікаў.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

Работа па падручніку

Практ. 30.

Вучні робяць вывад пра напісанне канчаткаў прыметнікаў у давальным склоне і параўноўваюць яго з правілам нас. 18.