Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать
  1. Падвядзенне вынікаў

  • Якія задачы ставіліся ў пачатку ўрока?

  • Ці змаглі мы іх выканаць?

  • Каму ўрок здаўся цяжкім?

  • Каму было лёгка, што дапамагала?

  • Што вы для сябе адкрылі?

  1. Дамашняе заданне: практ. 25

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Родны склон прыметнікаў

Мэты: фарміраваць уменне працаваць з табліцамі скланення прыметнікаў, рабіць вывад аб асаблівасцях скланення прыметнікаў на аснове аналізу табліц; вучыць правільна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне, звяраць напісанне канчаткаў прыметнікаў з табліцай; выхоўваць любоў да беларускай мовы, цікавасць да прадмета.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Моўная размінка

Настаўнік чытае ўрывак з верша, які запісаны на дошцы. Вучні вызначаюць, як аўтар называе родны край.

Неба чыст.. і глыбок..

I бярозав.. ціх.. гай.

Беларусь мая сінявок..,

Беларусь мая, родн.. край!

Школьнікі з дапамогай настаўніка складаюць алгарытм напісання склонавых канчаткаў.

1) знайсці слова, ад якога залежыць прыметнік;

2) паставіць пытанне ад гэтага слова да прыметніка;

3) напісаць у прыметніку той жа канчатак, што і ў пытанні;

4) вызначыць лік, род і склон прыметніка па ліку, ро­дзе і склоне назоўніка, з якім ён звязаны.

Вучні ўстаўляюць прапушчаныя ў вершы канчаткі прыметнікаў, вызначаюць іх род і лік.

  1. Хвілінка чыстапісання

Дзеці прапісваюць злучэнні літар ма, ум, ме, ім.

Гульня "Склад заблудзіў": далучыць да складоў свае склады і запісаць словы, якія ўтварыліся.

  1. Праверка дамашняга задання

Работа па табліцы

Адзіночны лік

Мужчынскі род

які?

-ы, -і

новы, сіні

Жаночы род

якая?

-ая, -яя

новая, сіняя

Ніякі род

якое?

-ае, -яе, ое

новае, сіняе, лясное

Работа ў парах

Вучні ў парах працуюць па картках: дапісваюць кан­чаткі прыметнікаў, у дужках пазначаюць іх лік і род. Праводзяць узаемаправерку.

Варыянт 1. Вусн.. адказ (_). Вусн.. мова (_). Вусн.. пытанне (_).

Варыянт 2. Высок.. будынак (_). Высок.. вежа (_). Высок.. дрэва (_).

Пад дыктоўку вучні запісваюць сказ Увесь дзень церушыў іскрысты снег, падкрэсліваюць галоўныя члены, вызначаюць лік, род і склон прыметніка, праводзяць узаемаправерку.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

3 апорай на табліцу на с. 13—14 падручніка вучні вы­значаюць, на якія пытанні адказваюць прыметнікі ў род­ным склоне.

Работа па падручніку

Практ. 26. Запісаўшы словазлучэнні ў родным скло­не, вучні вызначаюць род прыметнікаў, ставяць націск і абазначаюць канчаткі прыметнікаў.

Робяць вывад: прыметнікі мужчынскага і ніякага роду ў родным склоне маюць канчаткі -ага, -ога, -яга; жано­чага роду — канчаткі -ой, -ай, -яй.

Настаўнік звяртае ўвагу на правапіс о, а у канчатках: пад націскам пішам канчатак -ой, а не пад націскам — канчаткі -ай, -яй.

Дзеці запаўняюць табліцу.

Адзіночны лік

Назоўны склон

Родны склон

Мужчынскі род

які?

-ы, - і

новы

сіні

Мужчынскі род

якога?

-ага, -яга

новага

сіняга

ляснога

Жаночы род

якая?

-ая, -яя

новая

сіняя

Жаночы род

якай?

-ай, -яй

новай

сіняй

лясной

Ніякі род

якое?

-ае, -яе, - ое

новае

сіняе

лясное

Ніякі род

якога?

-яга, -ага, - ога

новага

сіняга

ляснога

Фізкультхвілінка для вачэй

Работа па падручніку

Практ. 27 выконваецца па раней складзеным алгарытме. (Карткі з алгарытмам ляжаць на кожнай парце.)

Вучні чытаюць правіла на с. 17.