Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать

7. РэфлекЫя.

Вучн! ацэньваюць сваю работу:

Я працавау...

Засталося незразумелым...

8. Дамашняе задание: практ. 19.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Змяненне прыметнікаў па склонах. Назоўны склон

Мэты: пазнаёміць са склонавымі пытаннямі прыметнікаў; фарміраваць уяўленні пра адрозненні канчаткаў прыметнікаў мужчынскага, ніякага і жаночага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку; вучыць працаваць з табліцамі скланення прыметнікаў; адпрацоўваць уменні знаходзіць словазлучэнні "прыметнік + назоўнік" і вызначаць склон прыметніка, вылучаць галоўныя члены сказа; пашыраць слоўнікавы запас вучняў.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

  3. Работа ў парах (па картках)

Абазначыць род і лік прыметнікаў у словазлучэннях. Зрабіць узаемаправерку.

зімовы дзень зімовая дарога зімовае надвор 'е

  1. Хвілінка чыстапісання

Вучні прапісваюць спалучэнні літар ар, сц, ая, ял. Потым запісваюць сказ, устаўляючы прапушчаныя спалучэнні літар.

Пад ст..ым дрэвам ра..віла маленьк.. фі..ка.

Пытанні і заданні

• Разбярыце сказ па членах і вызначце, якія прыметнікі паясняюць назоўнікі.

• Выпішыце словазлучэнні з будовай "прыметнік + назоўнік".

• Вызначце род, лік і склон назоўнікаў.

• Як змяняюцца прыметнікі?

• Як вызначыць род, лік і склон прыметніка?

• Вызначце род і лік прыметнікаў.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

Работа па падручніку

Вучні выконваюць практ. 20 і робяць вывад: прыметнікі, як і назоўнікі, змяняюцца па склонах — скланяюцца. Прыметнік заўсёды стаіць у тым жа склоне, што і назоўнік, з якім гэты прыметнік звязаны.

Назіранне за канчаткамі прыметнікаў у назоўным склоне

Выкананне практ. 22

Дзеці робяць вывад: да назоўнага склону прыметнікаў трэба ставіць пытанні — які? якое? якая?

Фізкультхвілінка для вачэй

Работа па падручніку

Практ. 21 (вусна).

Слоўнікавая работа

Падабраць сінонімы да слова зыркі.

Работа ў групах

Практ. 23 выконваецца з апорай на табліцу (с. 13—14 падручніка).

1-я група: спісаць першы абзац тэксту, вызначыць склон і род выдзеленых прыметнікаў. Абазначыць канчаткі, падкрэсліць галоўныя члены сказа. Расказаць пра аўтара тэксту.

2-я група: спісаць тэкст, вызначыць склон і род вы­дзеленых прыметнікаў. Абазначыць канчаткі, падкрэсліць дзейнікі. Расказаць пра аўтара тэксту.

  1. Замацаванне ведаў

Вучні нагадваюць, што трэба ведаць, каб правільна пісаць канчаткі прыметнікаў. Як вызначыць род, лік, склон прыметнікаў? Ад чаго залежыць род, лік і склон прыметнікаў?

Адзін вучань каля дошкі, астатнія ў сшытках вызначаюць склонавыя канчаткі прыметнікаў.

васілёк (які?) прыгожы, сіні

кветка (якая?) прыгожая, чырвоная

сонца (якое?) прыгожае, летняе

Работа ў парах

Дзеці вусна выконваюць практ. 24 і робяць вывад: прыметнікі ў назоўным склоне мужчынскага роду маюць канчаткі -ы, -і, жаночага роду — канчаткі -ая, -яя, ніякага роду — канчаткі -ое, -ае, -яе.