Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать

Праверачная работа па тэме «Назоўнік»

Варыянт 2

  1. Сярод слоў знайдзі і падкрэслі назоўнікі.

Запісаць, пісьмо, сшытак, кніжны, прыгожы, плаваць, плаванне, зіма, зімовы.

  1. Падкрэслі назоўнікі адзіночнага ліку.

Крылы, пёры, кніга, сябар, падарункі, работа, вёска, ластаўкі, гняздо, шум.

  1. Падкрэслі назоўнікі. Вызнач і зверху напішы іх род.

Цёмная хмара навісла над зямлёй. Паліў спорны дождж. Хутка ўсе ўбачылі каляровую вясёлку.

  1. Пранумаруй склоны ў правільнай паслядоўнасці. Злучы назвы склонаў і пытанняў.

    Н. скл.

    Д. скл.

    Т. скл.

    Р. скл.

    М. скл.

    В. скл.

    каго? чаго? __________

    хто? што? ___________

    кім? чым? ___________

    каго? што? __________

    аб кім? аб чым? ______

    каму? чаму? _________

  2. Прачытай сказ. Запоўні табліцу.

На ўзгорку раслі сосны.

назоўнiк

пачатковая форма

род

лiк

склон

сосны

на ўзгорку

Беларуская мова

Тэма: Скланенне назоўнікаў

Мэты: узнавіць веды вучняў аб змяненні формы (канчаткаў) назоўнікаў па пытаннях; пазнаёміць з назвамі склонаў і склонавымі пытаннямі назоўнікаў, даць першаснае ўяўленне пра скланенне назоўнікаў.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Хвілінка чыстапісання

____________________________________

школьны цішыня вымераць

вушы дзьме заметны

Праз замёрзлыя шыбы ў хату глядзеў зімовы вечар.

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

  2. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Выкананне практ. 116

Выкананне практ. 117

  1. Падвядзенне вынікаў урока

  2. Дамашняе заданне: практ. 118

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Кантрольны дыктант

Мэты: праверыць засваенне ведаў; развіваць уменні распазнаваць арфаграму ў слове і прымяняць правіла.

  1. Агранізацыйны момант

  2. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

  3. Напісанне кантрольнага дыктанта Першы снег

Надышлі замаразкі. Яны ўсё мацнелі і мацнелі. Ужо раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам.

Сыпануў снег. Ён ішоў спачатку павольна, нібы з нейкім роздумам. Потым сыпнуў шпарчэй. На валунах з,явіліся пухнатыя белыя шапкі. Над маладзенькімі елкамі хутка выраслі снежныя шатры. Некаторыя маладыя дрэўцы сагнуліся пад цяжарам снегу, прыпалі верхавінкамі да самае зямлі.

Лес адразу ўпрыгожыўся новымі фарбамі. (60 слоў)

  1. Праверка работ

Беларуская мова

Тэма: Скланенне назоўнікаў

Мэты: садзейнічаць запамінанню назваў склонаў і склонавых пытанняў, фарміраваць уменне правільна вызначаць склон назоўнікаў у словазлучэнні, сказе.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Хвілінка чыстапісання

____________________________________

засек схіл распрацоўка

масленіца насенне яскравы

Перад захадам сонца неба пачало хмурыцца.