Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать
  1. Арганізацыйны момант

  2. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

  3. Знаёмства з тэкстам пераказа Пацеркі на снезе

Дзед з унучкай Любачкай паехалі па сена. Стажок стаяў на ўзлессі. Лдетам тут расла высокая трава, красавалі прыгожыя кветкі. Цяпер усё засыпана белым халодным снегам. І стажок – як вялікая снежная шапка.

Дзед наклаў сена на сані. Прыемна запахла сушанай травой. Раптам Любачка ўбачыла на снезе чырвоныя кропелькі. Нібы маленькія пацеркі. Што гэта?

Дзед растлумачыў, што гэта божыя кароўкі ў стажку зімуюць. Яны могуць замерзнуць.

Любачцы стала шкада божых каровак.

Яна сабрала іх у карабок ад запалак. Хай спяць да вясны. А вясной яна зноў іх выпусціць на зялёны луг.

Паводле Ф. Рамашкі

  1. Гутарка па зместу

  2. Складанне плана тэксту

1. Дзед з унучкай паехалі па сена

2. Чырвоныя кропелькі на снезе

3. Любачка пашкадавала божых каровак.

  1. Пераказ тэксту па плану з выкарыстаннем апорных слоў і словазлучэнняў

1. па сена; стажок, на ўзлессі; высокая трава, красавалі кветкі; засыпана снегам; вялікая снежная шапка.

2. наклаў сена; сушанай травой; чырвоныя кропелькі; маленькія пацеркі.

3. растлумачыў; могуць замерзнуць.

стала шкада.

карабок ад запалак; хай спяць; выпусціцьна зялёны луг.

  1. Арфаграфічная падрыхтоўка

  2. Запіс тэксту вучнямі

  3. Самаправерка

Беларуская мова

Тэма: Скланенне назоўнікаў

Мэты: узнавіць веды вучняў аб змяненні формы (канчаткаў) назоўнікаў па пытаннях; пазнаёміць з назвамі склонаў і склонавымі пытаннямі назоўнікаў, даць першаснае ўяўленне пра скланенне назоўнікаў.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Хвілінка чыстапісання

____________________________________

дарога стог таполя

бярлога лагоднасць рогат

Неспакойна гудзе-вые вецер у голым вецці вярбін.

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

  2. Тлумачэнне новага матэрыялу

Назіранне над скланеннем назоўнікаў

а) паўтарэнне аб скланенні назоўнікаў (з урокаў рускай мовы)

б) Знаёмства з назвамі склонаў назоўнікаў на беларускай мове (практ. 114, па ролях)

Назоўны хто? што?

Родны каго? чаго?

Давальны каму? чаму?

Вінавальны каго? што?

Творны кім? чым?

Месны аб кім? аб чым?

в) чытанне слоў спадарыні Граматыкі на с. 69

г) чытанне правіла на стар. 70

  1. Замацаванне вывучанага

Выкананне практ. 111 - вусна

Выкананне практ. 112

Ліса – хітры звер. Хвост у лісы прыгожы, пушысты. У пошуках ежы лісе прыходзіцца прабягаць дзесяткі кіламетраў. У лесе лісу можна ўбачыць толькі здалёк. У заапарку ж вы можаце стаяць амаль побач з лісой. Многа казак складзена аб лісе.

Выкананне практ. 113

  1. Падвядзенне вынікаў урока

  2. Дамашняе заданне: практ. 115

_________________________

Праверачная работа па тэме «Назоўнік»

Варыянт 1

  1. Сярод слоў знайдзі і падкрэслі назоўнікі.

Загадаць, загадка, кніга, кніжны, прыгожы, упрыгожваць, прыгажосць, ружа, ружовы.

  1. Падкрэслі назоўнікі адзіночнага ліку.

Куст, заяц, снег, звяры, птушкі, горад, людзі, сцены, машыны, мароз, вада.

  1. Падкрэслі назоўнікі. Вызнач і зверху напішы іх род.

Вавёрка — прыгожы звярок. Хвост доўгі, пушысты. Футра рыжае.

  1. Пранумаруй склоны ў правільнай паслядоўнасці. Злучы назвы склонаў і пытанняў.

    Н. скл.

    Д. скл.

    Т. скл.

    Р. скл.

    М. скл.

    В. скл.

    каго? чаго? __________

    хто? што? ___________

    кім? чым? ___________

    каго? што? __________

    аб кім? аб чым? ______

    каму? чаму? _________

  2. Прачытай сказ. Запоўні табліцу.

Па небе плылі лёгкія воблачкі.

назоўнiк

пачатковая форма

род

лiк

склон

воблачкі

па небе

________________________