Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BELARUSKAYa_MOVA_4_klas.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.02 Mб
Скачать

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Правапіс галосных і зычных

Мэта: актуалізаваць і сістэматызаваць веды вучняў пра правапіс галосных о, э – а, е, ё – я, правапіс ў, дз, ц, слоў з няпарнымі цвёрдымі зычнымі; удасканальваць уменне абгрунтоўваць напісанне слоў з арфаграмамі, развіваць маўленне.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Хвілінка чыстапісання

______________________________________

______________________________________

восень след смех слёзы

Слуцк Еўропа Сцёпка

У цемры ўспыхнула чароўная песня.

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

  2. Сістэматызацыя ведаў вучняў пра правапіс галосных о, э – а, е, ё – я, правапіс ў, дз, ц, слоў з няпарнымі цвёрдымі зычнымі

Выкананне пр. 9

Выкананне пр. 16

Выкананне пр. 19

  1. Падвядзенне вынікаў урока

  2. Дамашняе заданне: пр. 25

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Раздзяляльныя знакі. Напісанне слоў з імі

Мэта: замацаваць веды пра раздзяляльныя знакі, адпрацоўваць уменне суадносіць вымаўленне слова з яго напісаннем

  1. Арганізацыйны момант

  2. Хвілінка чыстапісання

______________________________________

______________________________________

надвор,е медальён Дзям,ян

Льюцца песні на розных мовах.

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

— Пісьменнік Рыгор Барадулін хоча паведаміць вам тэму ўрока ў вершаванай форме .

Як разложысты бераг і востраў

Нецярплівы праліў раздзяляе,

Гукі так раздзяляе апостраф —

Кропля ўгору хвастом дажджавая.

— Што такое апостраф?

  1. Сістэматызацыя ведаў вучняў пра правапіс раздзяляльных знакаў

— Пасля якіх літар пішацца апостраф? (Пасля зычных.)

  • Назавіце галосныя, перад якімі пішуцца апостраф і раздзяляльны мяккі знак?

а о у і ы э ю я ё е

Дапоўніце сказ:

Раздзяляльны мяккі знак пішацца толькі пасля __________. (л)

Запішыце словы ў 3 слупкі: у 1 слупок словы з ь паказчыкам мяккасці, у 2 – з раздзяляльным ь, у 3 – з апострафам.

Бульба, мільён, Вольга, сузор,е, Ульяна, фільм, школьнік, аб,ява, пер,е, паштальён, школьнік, пад,ём.

Устаўце замест кропак апостраф ці мяккі знак.

Сям_я, з_ява, міл_ярд, л_ецца, вераб_і, Мар_я.

Складзіце сказы з дадзеных слоў, запішыце, устаўце прапушчаныя літары.

Верасен_, непрыкметна, надышоў.

Сваё, л_е, сонца, у, святло, вокны.

Школу, у, Іл_я, сягоння, ідзе, першы, раз.

Дзен_, назаўсёды, гэты, запомніць, ён.

  1. Падвядзенне вынікаў урока

— Калі пішацца апостраф? Мяккі знак?

— Што вас зацікавіла на ўроку?

— Дайце ацэнку сваёй працы на ўроку.

  1. Дамашняе заданне: пр.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Склад слова. Правапіс прыставак

Мэта: узнавіць і ўдакладніць веды вучняў пра значымыя часткі слова: корань, прыстаўку, суфікс, качатак; практыкаваць у разборы слоў па саставе, у падборы аднакаранёвых слоў; паўтарыць правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Хвілінка чыстапісання

______________________________________

______________________________________

подпіс пісьмо распісваць

Добры грыбнік можа паказаць грыбныя мясціны.

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

  2. Паўтарэнне вывучанага

Абагульненне ведаў пра аднакаранёвыя словы, састаў слоў

Распазнаванне аднакаранёвых слоў.

Удакладняюцца дзве істотныя прыметы аднакаранёвых слоў: блізкі сэнс і агульны корань.

Вызначэнне кораня, падбор аднакаранёвых слоў.

Выкананне практ. 20

Назіранне над словаўтваральнаю роляю суфіксаў.

Выкананне практ. 21

Разбор слоў па саставу.

Прывакзальны, мядовы, кашулька, падтрымка, боцікі.

Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны

З ці С? У якіх словах трэба ўставіць літару З?

_шыла, _давайце, _пісваў, _варыла, _рабіце.

….

  1. Абагульненне ведаў пра састаў слова

Уставіць прапушчаную частку слова: па…, грыб…, зялён…і, ночк…, …ёк.

Адказаць на пытанні:

  • Якія часткі слова вы ведаеце?

  • Якую ролю выконвае кожная значымая частка слова?

  • Для чаго служыць канчатак?

  • Якія правілы правапісу прыставак вы ведаеце?

  1. Дамашняе заданне: пр. 22

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Тэкст. Агульныя звесткі пра тэкст

Мэта: актуалізаваць веды вучняў пра тэкст: тэму і асноўную думку, загаловак; будову тэксту; адпрацоўваць уменне адрозніваць тэкст ад набору сказаў, вучыць складаць уласныя тэксты на прапанаваную тэму.

  1. Арганізацыйны момант

  2. Хвілінка чыстапісання

______________________________________

______________________________________

цукар чыгунка аўтобус

Чорны Уладзіслаў Чачэрск

Стаіць прыгожая асенняя раніца.