- •1.Інфармацыйны блок
- •1.1.Абгрунтаванне тэмы вопыту
- •1.2. Актуальнасць вопыту
- •1.3.Мэта і задачы вопыту
- •1.4. Працягласць работы над вопытам
- •2. Апісанне тэхналогіі вопыту
- •2.1.Вядучая ідэя вопыту
- •2.2. Апісанне сутнасці вопыту
- •2.3. Метады і прыѐмы пры выкарыстанні краязнаўчага матэрыялу
- •2.4. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту
- •Літаратура
- •1.Заданні на аснове тэкстаў нацыянальна-рэгіянальнай тэматыкі.
- •Дзяржыншчына мая
- •Вёска Крысава. Зямны прытулак блажэннай Валянціны Мінскай
- •1. Заданні на аснове работы з прыказкамі і прымаўкамі.
- •1. Заданні на аснове работы з фразеалагізмамі.
- •Дыдактычны матэрыял
- •1.Да ўрока па тэме “Дзеясловы прошлага часу” ў 6 класе
- •3. Узоры лінгвістычных дыктовак-віктарын на аснове загадак
- •4.Заданні на развіццё маўлення
- •5. Заданні на развіццѐ маўлення.
3. Узоры лінгвістычных дыктовак-віктарын на аснове загадак
Да тэмы ўрока “ Сказы камбінаванай будовы” ў 9 класе
Ідзе на той свет — скача, з таго свету вяртаецца — плача. (Вядро ў калодзежы)
1. Запішыце загадку пад дыктоўку.
2. Зрабіце гукавы запіс загадкі [ідз’э на той с’в’эт / скача / с таго с’в’эту
в’артайэца / плача//].
3. Вызначце від сказа і колькасць сэнсава-граматычных частак. (Бяззлучнікавы
сказ, чатыры).
4. Пабудуйце схему сказа. […] — […], […] — […].
5. Перабудуйце загадку так, каб сказ быў з рознымі відамі сувязі. (Ідзе на той
свет – скача, а калі з таго свету вяртаецца, то плача. Іншыя варыянты
дапускаюцца).
4.Заданні на развіццё маўлення
1. Запішыце слова адгадку і змяніце яго так, каб адбываліся чаргаванні зычных і галосных у аснове слова. (Вядро — вѐдры — вядзерца —вѐдзерны)
2. Са словам вѐдзерны складзіце словазлучэнне. (Вѐдзерны бак, бочка, дзежка і інш.)
3. Падбярыце сінонім да слова калодзеж (студня). Як вы думаеце, чаму
ўжывалася такая назва?
4. Як называлася прыстасаванне ў калодзежы, да якога прымацоўвалі вядро?
(Вочап або асвер ці журавель). Падумайце, чаму яны мелі такія назвы?
5. Адгадайце яшчэ адну загадку. Стаіць высока, лезе глыбока, а хто прыйдзе —усім кланяецца. (Вочап у калодзежы)
5. Заданні на развіццѐ маўлення.
1. Дадзены словы (запіс на дошцы): абруч, дзяжа, мясны, жалезны.
2. Падумайце, ці можна з запісаных слоў скласці загадку? Што атрымалася?
(Дзяжа мясная, абруч жалезны)
3. Якое слова з’яўляецца адгадкай? (Пярсцѐнак).
4. Перакладзіце слова на рускую мову (кольцо).
5. Растлумачце этымалогію беларускай і рускай назвы.
6. На аснове чаго ўзнікла параўнанне пальца і дзяжы. (Каб сабраць дзежку,
яе трэба замацаваць абручамі, так і пярсцѐнак ахоплівае палец вакол, як
абруч дзежку і г.д)
7. Запішыце прыметнікі, выкарыстаныя ў гэтай загадцы.
8. Вызначце сэнсавы разрад прыметнікаў.
9. Прыметнікаў якога разраду няма ў сказе?
10. Складзіце словазлучэнні так, каб адносны прыметнік ужываўся ў
значэнні якаснага (жалезны характар, жалезны кулак, жалезныя нервы і інш.)
