- •1.Інфармацыйны блок
- •1.1.Абгрунтаванне тэмы вопыту
- •1.2. Актуальнасць вопыту
- •1.3.Мэта і задачы вопыту
- •1.4. Працягласць работы над вопытам
- •2. Апісанне тэхналогіі вопыту
- •2.1.Вядучая ідэя вопыту
- •2.2. Апісанне сутнасці вопыту
- •2.3. Метады і прыѐмы пры выкарыстанні краязнаўчага матэрыялу
- •2.4. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту
- •Літаратура
- •1.Заданні на аснове тэкстаў нацыянальна-рэгіянальнай тэматыкі.
- •Дзяржыншчына мая
- •Вёска Крысава. Зямны прытулак блажэннай Валянціны Мінскай
- •1. Заданні на аснове работы з прыказкамі і прымаўкамі.
- •1. Заданні на аснове работы з фразеалагізмамі.
- •Дыдактычны матэрыял
- •1.Да ўрока па тэме “Дзеясловы прошлага часу” ў 6 класе
- •3. Узоры лінгвістычных дыктовак-віктарын на аснове загадак
- •4.Заданні на развіццё маўлення
- •5. Заданні на развіццѐ маўлення.
1. Заданні на аснове работы з фразеалагізмамі.
У вучняў звычайна вельмі бедны фразеалагічны запас. Папоўніць яго дапамагае элемент пошукавай дзейнасці. Дзецям прапаноўваецца самім распытаць бацькоў, бабуль, дзядуль, аднавяскоўцаў і скласці невялікі слоўнік найбольш ужывальных у мясцовасці фразеалагізмаў. У выніку вучні хутчэй і лягчэй запамінаюць фразеалагізмы, якія яны пачулі ад блізкіх і знаѐмых людзей і занатавалі. Тым больш, што матывацыя для запамінання павышаецца ў сувязі з прыналежнасцю матэрыялу да блізкага дзецям асяроддзя.
Заданне 1. Прачытайце народнае апавяданне.
Адзін недобрасумленны чалавек задумаў украсці ў суседа вала. А каб не пакідаць слядоў, па якіх яго маглі высачыць і знайсці прапажу, хітры і лоўкі злодзей абуў у лапці і вала. На аснове гэтага апавядання ў беларускай мове ўзнік фразеалагізм.
Як вы думаеце які?
Запішыце фразеалагізм і яго значэнне. (Абуць у лапці — ашукаць, абдурыць).
Зрабіце марфемны разбор дзеясловаў. Утварыце ад іх усе магчымыя формы дзеясловаў прошлага часу.
У беларускай мове ѐсць яшчэ адзін вельмі цікавы фразеалагізм са словам
лапці — ляпнуць як лапцем па балоце (па цымбалах).
Як вы думаеце, якое значэнне ѐн мае? (Вельмі недарэчна, нетактоўна штосьці сказаць).
Заданне 2. Закончыце фразеалагізмы і растлумачце іх лексічнае значэнне:
Як гром …(з яснага неба)
Як дзве…(кроплі вады)
Надзьмуўся, як…(мыш на крупу)
Мядзведзь наступіў…(на вуха)
Кідаць слова…(на вецер)
Камень на камені…(не пакінуць)
Хоць кол…(на галаве чашы)
З вялікага грому …(малы дождж)
Ні слыху…(ні дыху)
Заданне 3. Да слоў і словазлучэнняў падбярыце сінонімы з ліку дадзеных:
1. Блізка — усе, як адзін, пад бокам;
2. Добра працаваць — да сёмага поту, закасаўшы рукавы, на ўсю моц, штосілы;
3. Нечакана, раптоўна — як гром з яснага неба, як з-пад зямлі вырас;
4. Усе без выключэння — усе як адзін, у адзін голас;
5. Хлусіць — дурыць галаву, малоць глупства;
6. Хутка бегчы — высалапіўшы язык, аж пяткі блішчаць, зямлі не чуць пад сабою, як з прывязі сарваўся.
Заданне 4. Што не з’яўляецца фразеалагізмам? Дакажыце.
А) 1. Белы танец. 2. Белы верш. 3. Белае віно. 4. Белая рубашка. |
Б) 1. Залатое дно. 2. Залатыя завушніцы. 3. Залатыя горы. 4. Залатое вяселле. |
Дадатак 5
Дыдактычны матэрыял
1.Да ўрока па тэме “Дзеясловы прошлага часу” ў 6 класе
Тэкст для міні-дыктанта
Лапці доўгі час служылі славянам асноўным відам абутку. Іх плялі з пянькі, льну, ліпавага, бярозавага лыка, пазней рабілі са скуры дамашніх жывѐл. Такі абутак меў іншую назву. Але лапці мелі не толькі практычнае прымяненне. Вельмі часта яны станавіліся атрыбутам пэўных абрадаў, прычым магічнымі ўласцівасцямі валодалі паношаныя, старыя лапці.
Вучні атрымліваюць наступныя заданні
1. Падкрэсліце дзеясловы прошлага часу. Абазначце ў іх суфіксы.
2. Абутак беларусаў яшчэ называўся пасталы. З чаго гэты абутак вырабляўся? Шукайце інфармацыю ў тэксце. (Пасталы — даўні мяккі сялянскі абутак з кавалка скуры, які насіўся з анучамі і падвязваўся аборамі)
3. Абутак называўся, вырабляўся, насіўся, падвязваўся. Якую граматычную форму маюць дзеясловы? Запішыце дзеясловы, вызначце суфіксы.
4. Каму шанцу.., той і (у,ў) лапцях танцу... Бот лапцю (не)пара.
Без начыння і лапця (не)спляц..ш. Гулі не аднаго (у,ў) лапці абулі.
(прыказкі на картках для дыферэнцыраваных заданняў, вучні запісваюць іх на
дошцы).
5. У якой прыказцы ўжыты дзеяслоў прошлага часу? Як вы разумееце
значэнне прыказкі?
2.Да ўрока па тэме ―Зваротныя дзеясловы‖ ў 6 класе на этапе праверкі дамашняга задання на дошцы раблю гукавы запіс загадкі: ―Чым больш я кручуся, тым больш таўсцею‖ [чым бол’ш йа кручус’а / тым бол’ш таўс’ц’эйу//]. Вучням прапаную наступныя заданні:
1) З гукавога запісу зрабіце арфаграфічны запіс загадкі.
2) Запішыце слова-адгадку і ўкажыце яго лексічнае значэнне.
3) Выпішыце з загадкі зваротны дзеяслоў, абазначце ў ім постфікс.
4) Вызначце граматычныя паказчыкі гэтага дзеяслова.
5) Запішыце яго ў неазначальнай форме і зрабіце марфемны разбор інфінітыва.
