- •1.Інфармацыйны блок
- •1.1.Абгрунтаванне тэмы вопыту
- •1.2. Актуальнасць вопыту
- •1.3.Мэта і задачы вопыту
- •1.4. Працягласць работы над вопытам
- •2. Апісанне тэхналогіі вопыту
- •2.1.Вядучая ідэя вопыту
- •2.2. Апісанне сутнасці вопыту
- •2.3. Метады і прыѐмы пры выкарыстанні краязнаўчага матэрыялу
- •2.4. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту
- •Літаратура
- •1.Заданні на аснове тэкстаў нацыянальна-рэгіянальнай тэматыкі.
- •Дзяржыншчына мая
- •Вёска Крысава. Зямны прытулак блажэннай Валянціны Мінскай
- •1. Заданні на аснове работы з прыказкамі і прымаўкамі.
- •1. Заданні на аснове работы з фразеалагізмамі.
- •Дыдактычны матэрыял
- •1.Да ўрока па тэме “Дзеясловы прошлага часу” ў 6 класе
- •3. Узоры лінгвістычных дыктовак-віктарын на аснове загадак
- •4.Заданні на развіццё маўлення
- •5. Заданні на развіццѐ маўлення.
1. Заданні на аснове работы з прыказкамі і прымаўкамі.
Заданне 1. У прыказках сцерліся некаторыя словы.Узнавіце іх і назавіце разрад устаўленага займенніка.
Не чапай чужога і не бойся __________.
Не хвалі сам_______:няхай другія пахваляць цябе.
Хто мову і веру мяняў, _____не толькі сябе________і суседа прадаваў.
________заслуга, такая і пашана.
Вер______вачам, а не таму, што людзі кажуць.
Нікому з неба______не спадзе.
Пажыві для людзей, пажывуць і для ________.
______двойчы робіць, а скупы тройчы траціць.
Словы для даведкі: сваім, нікога, сябе, абы-які, якая, цябе, той.
З якім разрадам займеннікаў вы не сустрэліся, выконваючы заданне?(з пытальнымі.) Чаму? (Яны выкарыстоўваюцца ў пытальных сказах. Гэта прыказкі.)
У прыказках заключана народная мудрасць, якая дапамагае нам у жыцці. Якая з гэтых прыказак дапаможа вам?
Заданне 2. Растлумачыць пастаноўку працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам. Спісаць сказы. Падкрэсліць галоўныя члены сказа, указаць, чым яны выражаны?
Хлеб – усяму галава.
Хлеб – салдат, дыпламат, будаўнік будучыні.
Летам дома сядзець – зімой хлеба не мець.
Хлеб – гэта жыццё.
Хлеб ды каша – ежа наша.
Растлумачыць пастаноўку працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам. Якія выпадкі пастаноўкі адсутнічаюць. Падабраць сінонімы да слова земляроб. Як утвораны гэтыя словы?
Вусна растлумачыць пастаноўку працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам. Успомніць і запісаць прыказкі аб хлебе. Растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку ў іх. Выдзеліць галоўныя члены сказа. Чым яны выражаны.
Заданне 3. Устаўце словы ў прыказкі.
Век жыві, век… (вучыся).
Усюды добра, а дома… (лепей).
Лёгка зламаць — ды цяжка… (зрабіць).
Увосень плача, хто ўвесну… (скача).
Малая пчала, ды і тая… (працуе).
За родны край галаву… (аддай).
Заданне 4. Прачытайце прыказкі. Растлумачце іх сэнс. У чым асаблівасць гэтых прыказак?[Яны ўсе маюць дзеепрыметнікі]
а) Умеламу рукі не баляць.(Чалавек, які ўсе добра робіць, не баіцца працы)
б) Няпрошанаму госцю лыжкі няма.(Калі цябе не запрасілі, то могуць быць не рады)
в) Выказанага слова да губы не вернеш.(Спачатку падумай, потым скажы)
г) Хлеб, чужым нажом кроены, нясмачны.(Хлеб, які зарабіў чужы чалавек - нясмачны)
Заданне 5. Ідзе на той свет — скача, з таго свету вяртаецца — плача. (Вядро ў калодзежы)
1. Запішыце загадку пад дыктоўку.
2. Зрабіце гукавы запіс загадкі [ідз’э на той с’в’эт / скача / с таго с’в’эту
в’артайэца / плача//].
3. Вызначце від сказа і колькасць сэнсава-граматычных частак. (Бяззлучнікавы сказ, чатыры).
4. Пабудуйце схему сказа. […] — […], […] — […].
5. Перабудуйце загадку так, каб сказ быў з рознымі відамі сувязі. (Ідзе на той
свет – скача, а калі з таго свету вяртаецца, то плача. Іншыя варыянты
дапускаюцца).
Заданне 6. Звярніце ўвагу на гукавы запіс [добра / кал’і сус’эт бл’іска й п’эралас н’іска// ].
1. Які фальклорны жанр у ім схаваны. Зрабіце арфаграфічны запіс. (Прыказка. Добра, калі сусед блізка і пералаз нізка.)
2. Пабудуйце схему сказа. ([…], (калі…) і (…))
3. Вызначце від сказа. (Складаназалежны з некалькамі даданымі)
4. Якое падпарадкаванне паміж часткамі? (Сузалежнае аднароднае)
5. Чаму не ставім знакі прыпынку паміж даданымі часткамі? (Па прынцыпе аднароднасці)
6. Якую рысу характару беларусаў раскрывае прыказка? ( Гасціннасць, уменне сябраваць, шчырасць)
7. У якім значэнні ўжыта слова пералаз? (загарадка, плот, агароджа)
8. Напішыце невялікі тэкст-разважанне пра ўзаемаадносіны са сваімі
суседзямі.
Заданне 7. Прачытайце прыказкі:
Летам прызапасіш – зімой знойдзеш.
Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць.
Як скроіш, так і пашыеш. Добра працуеш – павагу маеш.
Растлумачце сэнс прыказак.
Выканайце сінтаксічны разбор сказаў, вызначце час, трыванне і спражэнне дзеясловаў.
Заданне 8. За 5 хвілін вучні павінны скласці міні-апавяданне, казку, жыццёвую гісторыю на аснове прыказкі “Не май сто рублёў, а май сто сяброў”, выкарыстоўваючы тыя заметкі, якія зрабілі дома.
Дзе ўжываюцца прыказкі і прамаўкі?
Якую ролю адыгрываюць прыказкі і прымаўкі ў мове?
Дадатак 4
