- •1.Інфармацыйны блок
- •1.1.Абгрунтаванне тэмы вопыту
- •1.2. Актуальнасць вопыту
- •1.3.Мэта і задачы вопыту
- •1.4. Працягласць работы над вопытам
- •2. Апісанне тэхналогіі вопыту
- •2.1.Вядучая ідэя вопыту
- •2.2. Апісанне сутнасці вопыту
- •2.3. Метады і прыѐмы пры выкарыстанні краязнаўчага матэрыялу
- •2.4. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту
- •Літаратура
- •1.Заданні на аснове тэкстаў нацыянальна-рэгіянальнай тэматыкі.
- •Дзяржыншчына мая
- •Вёска Крысава. Зямны прытулак блажэннай Валянціны Мінскай
- •1. Заданні на аснове работы з прыказкамі і прымаўкамі.
- •1. Заданні на аснове работы з фразеалагізмамі.
- •Дыдактычны матэрыял
- •1.Да ўрока па тэме “Дзеясловы прошлага часу” ў 6 класе
- •3. Узоры лінгвістычных дыктовак-віктарын на аснове загадак
- •4.Заданні на развіццё маўлення
- •5. Заданні на развіццѐ маўлення.
Літаратура
1. Зелянко, В.У. Лінгвакультуралагічны падыход да навучання беларускай мове / В.У. Зелянко // Роднае слова. — 2008. — № 1 – с. 55-57
2. Кірчук, І. І. Выхаванне на нацыянальных традыцыях: вучэб.-метад. дапаможнік для настаўнікаў, класных кіраўнікоў, выхавальнікаў, кіраўнікоў фальклорных і тэатральных гурткоў /І.І. Кірчук – Мінск: НІА, 2008. – 192 с.
3. Шур, В.В. Краязнаўчы матэрыял і яго выкарыстанне ў навучанні і выхаванні школьнікаў. Беларуская мова і літаратура. – 2014. – № 6. – С. 29-34.
4. Цётка. Шануйце роднае слова! / Цётка // Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік для 7-га кл. агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / М. А. Лазарук, Т. У. Логінава. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2010.
Дадатак 1
Ступені сфарміраванасці духоўна-маральных якасцей вучняў за тры апошнія гады
балы |
адносіны да духоўных скарбаў беларускага народа |
адносіны да вывучэння беларускай мовы і літаратуры |
адносіны да чытання кніг беларускіх аўтараў, наведвання музеяў, тэатраў і г.д. |
||||||||
2014г % |
2015г % |
2016г % |
2014г % |
2015г % |
2016г % |
2014г % |
2015г % |
2016г % |
|||
0 |
46 |
23 |
3 |
50 |
25 |
2 |
38 |
20 |
5 |
||
1 |
42 |
59 |
44 |
46 |
52 |
41 |
58 |
58 |
40 |
||
2 |
12 |
19 |
53 |
4 |
23 |
57 |
4 |
32 |
55 |
||
0 – не выражана
1 – выражана
2 – яскрава выражана
Паспяховасць навучання вучняў па беларускай мове, дзе прымяняліся ўрокі з краязнаўчым матэрыялам.(Сярэдні бал)
Дадатак 2
1.Заданні на аснове тэкстаў нацыянальна-рэгіянальнай тэматыкі.
Заданне 1. Прачытайце верш. Падкрэсліце назоўнікі.
Дзяржыншчына мая
Многа добрых, слаўных месцаў ёсць,
Але прыгажосці такой не знайду
У цэлым свеце ніколі, нідзе
Як на зямлі Дзяржыншчыны маёй.
Цудоўная, прыгожая Дзяржыншчына мая.
Тут родныя людзі, тут лёс мой і клён,
Прымі ад дачкі сваёй, дзяўчынкі,
Вітанне ўдзячнае, нізкі паклон.
Паіла мяне ты гаючай вадой
З тваёй цудадзейнай крыніцы-жывінкі,
Што вабіць дасюль і чаруе сабой.
• Якая тэма гэтага верша?
• Напішыце сачынене-мініяцюру пра свой край, выкарыстоўваючы ў якасці ключавых слоў назоўнікі.
Заданне 2. Прачытайце. Раскрыйце дужкі.
Вёска Крысава. Зямны прытулак блажэннай Валянціны Мінскай
У (С,с)аборы беларускіх святых, які налічваў 54 імёны, з’явілася новая святая. 6 лютага падчас Бажэственнай літургіі ў (М,м)інскім кафедральным Свята-Духавым саборы адбылося Ўвазглашэнне спадзвіжніцы благачэсця XX стагоддзя Валянціны Фёдараўны Сулкоўскай – нябеснай заступніцы Мінска – у лік мясцовапаважаных святых Беларускай (П,п)раваслаўнай Царквы.
Менавіта з нашага раёна спадзвіжніца родам. Вельмі многія, асабліва веруючыя людзі, вось ужо на працягу сарака гадоў збіраюць звесткі пра матушку Валянціну, сведчаць пра сцаленне душы і цела, якія атрымалі ў яе, а пасля – памаліўшыся каля яе сціплага зямнога прыюту на вясковых могілках у вёсцы( К,к)оскі (Д,д)зяржынскага раёна.
У вёсцы Коскі матушка Валянціна і нарадзілася ў 1889 годзе ў сям’і святара (С,с)танькаўскай Свята-Мікалаеўскай царквы Фёдара Чарняўскага. З ранняга дзяцінства была глыбока веруючым чалавекам, шмат часу прысвяціла малітве.
На долю Валянціны, быццам бы выпрабуючы і закаляючы моцу духу, выпалі новыя выпрабаванні – памерла маці, былі растраляныя святары Мінска, якіх яна добра ведала. Звыш 30 год, амаль да самай смерці, яна правяла ў ложку з-за хваробы ног. У першы час яна яшчэ магла трохі хадзіць з кіёчкам. Па расповядам, даглядаць за матушкай (В,в)алянцінай – як у хуткім часе яе пачалі зваць – стала благачэсная жанчына (Е,е)фрасіння.
Прадказанняў і сцаленняў ад матушкі Валянціны засведчана нямала.
Ужо прайшло больш за 40 год са дня смерці спадзвіжніцы, але з гадамі яе імя не забываецца. Бо свой вялікі подзвіг, прыняўшы на сябе жалобу і выпрабаванні, яна здзейсніла ў гады жорсткіх ганенняў на царкву, у гады атэізма. Яна ўмацоўвала людзей у веры, таму што здзяйсняла ўсё праз малітву, у імя славы (Б,б)ожай.
• Вызначце стыль і тып маўлення.
• Ці чулі вы раней пра Валянціну Мінскую?
• Раскажыце пра яе жыццё.
Заданне 3. Выпішыце агульныя і ўласныя назоўнікі.
Існуе легенда, што раней тут жылі два браты – Дабрыня і Даніла. Абодва закахаліся ў адну дзяўчыну, імя якой было Жэсць. Пачалі браты сварыцца, змагацца адзін з адным з-за яе. Прыгажуня, каб пазбегнуць кровапраліцця, кінулася ў раку, дзе патанула разам з усімі сваркамі і праблемамі. З таго часу побач стаяць дзве вёскі – Данілавічы і Дабрынёва, а іх раздзяляе рака Жэсць.
Спакон вякоў цякла рака істужкай легкакрылаю,
І ўсім яна здавалася роднаю і мілаю.
Ўсе дзеці з маленства раслі – ў водах ласкавых купаліся,
Далёка пяшчотай і чысцінёй рака наша голасна звалася.
Імя атрымала сваё не так проста,
І Жэсцю да сёння завецца,
Малюнкі гісторыі бачны пад мостам,
І памяць у рацэ адаб’ецца.
З гісторыі даўняй легенда ўсплывае,
Як разам сталелі два хлопцы,
Жыццё і дзяцінства рабят праплывае,
Братоў двух у вёсельнай лодцы.
Дабрыня й Даніла ў згодзе жылі,
Зямліцу сваю даглядалі,
Адзін аднаго ўвесь час бераглі,
Пакуль не з’явіліся хмары.
Каханне спаткала братоў у жыцці,
Дзяўчыну адну ўпадабалі,
Па сэрцу была яна кожнаму з іх,
І гэта братоў раз’яднала.
Імя прыгажуні: па-простаму – Жэсць,
І выбар адчайны зрабіла,
Каб родных братоў абышла бокам смерць –
У раку з вышыні саступіла.
У гонар дзяўчыны завецца рака,
І славяцца краю прасторы,
Нясе свае воды ахвяра-рака
Ажно ў Балтыйскае мора.
• Ці ведалі вы легенду аб паходжанні вёскі, у якой вы жывяце?
• Якія яшчэ легенды аб паходжанні вёскі вам вядомы?
Заданне 4. Папераджальны дыктант.
Усім добра вядома трапнае выказванне: “Мае гады – мё багацце”… А гады, праведзеныя на Дзяржыншчыне, – гэта залатыя гады. Многае ў мясцовай прыродзе мяне ўражвае і здзіўляе, а ўспомніце, калі ласка, той факт, што нават вышэйшая кропка Рэспублікі Беларусь гара Дзяржынская знаходзіцца ў невялікім, але прыгожым мястэчку Скірмантава, якое падуладна ўсім вятрам маёй Радзімы.. Мноства звонкіх рачулак абрала месцам сваёго існавання Дзяржынскі край: Уса, Жэсць, Уздзянка, Каменка.
Плошча Дзяржынскага раёна невялікая, але кожны куточак насычаны сваёй гісторыяй, сваім самабытам, сваёй праўдай. Адным з цэнтраў культурнага адпачынку з’яўляецца вёска Станькава, якая стала вядомай дзякуючы жыццю і дзейнасці графа Эмерыка фон Гутэн Чапскага.
• Зрабіце поўны сінтаксічны разбор 4 сказа.
Заданне 5. Прачытайце выразна верш, вызначце яго тэму і асноўную думку.
Старонка родная мая,
Твой ветру вольнага павеў
І роду слаўнага дзядоў,
Легендаў сказ і песень спеў,
Узор блакітны васількоў.
Да пояса табе, зямля, паклон
За спадчыну, сляды зуброў,
За клёкат бусла, лета перазвон,
За трэлі майскіх салаўёў.
Я ўсё зраблю, каб свой куточак
Не змог забыцца чалавек,
Каб песні ведаў назубок
І каб любіў цябе ўвесь век.
Назавіце словы, якія рыфмуюцца, і гукі, якімі “перагукваюцца” і якімі адрозніваюцца гэтыя словы.
Зрабіце гукавы запіс выдзеленых слоў.
Заданне 6. Разважанне – інсцэніроўка
- Аднойчы хлопчык Міколка задаў сваёй маці пытанне:
Француз па-французску,
Па-польску – паляк
Гавораць з маленства,
А я, мама, як?
- Адкажыце хлопчыку на яго пытанне.
(Руска-беларускай, “трасянцы”, змешанай).
- А чаму так атрымалася, што на роднай мове мы размаўляем толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, а ў зносінах пераважае руская мова?
(Таму што ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы: руская і беларуская. У гутарцы выкарыстоўваем і рускія, і беларускія словы, дабаўляем дыялекты і атрымоўваецца “трасянка”).
Мы захварэлі рускай мовай
Прыгожай , але ўсё ж чужой.
Дык дома мы, ці за мяжой?
- Паразважайце, што трэба зрабіць, каб пераадолець гэта захворванне?
(Рускую мову вывучаць і паважаць. На роднай размаўляць, ведаць яе і ўсім сэрцам любіць, захаваць для сваіх нашчадкаў).
Пасябраваць можна з мовай чужой,
Ёю валодаць свабодна,
Нельга адно: здрадзіць мове сваёй –
І адрачыся ад роднай.
В.Жуковіч
Заданне 7. З вершаваных радкоў выберыце тыя словы, з дапамогай якіх можна адрадзіць нашу мову, удыхнуць у яе жыццё. Складзіце кластар.
- Перанясіце кластар на дошку, каб усе ўбачылі, што трэба рабіць, каб наша мова жыла ў вяках.
Роднаю мовай не грэбуй. С.Законнікаў
На мове сваёй гаварыце,
Спявайце, як птушкі ў блакіце. В. Жуковіч
…Беражы і ахоўвай
Залатыя правы
Нашай роднае мовы… М.Лужанін
Родную мову трэба любіць… М.Танк
Слова “кахаю” – слабае слова.
Мужнае слова – “абараню”. Л.Геніюш
Кінь саромецца мовы сваёй,
Зваць сябе беларусам пачні. М.Чарот
Нельга здрадзіць мове сваёй –
І адрачыся ад роднай. В.Жуковіч
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён. Г.Бураўкін
Калі шануеш тую мову,
Якую продкі збераглі,
Скажы па ёй такія словы,
Каб у вяках яны жылі. Ю.Свірка
Дадатак 3
