- •1.Інфармацыйны блок
- •1.1.Абгрунтаванне тэмы вопыту
- •1.2. Актуальнасць вопыту
- •1.3.Мэта і задачы вопыту
- •1.4. Працягласць работы над вопытам
- •2. Апісанне тэхналогіі вопыту
- •2.1.Вядучая ідэя вопыту
- •2.2. Апісанне сутнасці вопыту
- •2.3. Метады і прыѐмы пры выкарыстанні краязнаўчага матэрыялу
- •2.4. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту
- •Літаратура
- •1.Заданні на аснове тэкстаў нацыянальна-рэгіянальнай тэматыкі.
- •Дзяржыншчына мая
- •Вёска Крысава. Зямны прытулак блажэннай Валянціны Мінскай
- •1. Заданні на аснове работы з прыказкамі і прымаўкамі.
- •1. Заданні на аснове работы з фразеалагізмамі.
- •Дыдактычны матэрыял
- •1.Да ўрока па тэме “Дзеясловы прошлага часу” ў 6 класе
- •3. Узоры лінгвістычных дыктовак-віктарын на аснове загадак
- •4.Заданні на развіццё маўлення
- •5. Заданні на развіццѐ маўлення.
2.3. Метады і прыѐмы пры выкарыстанні краязнаўчага матэрыялу
На ўроках беларускай мовы я выкарыстоўваю наступныя метады і прыѐмы:
Метады стварэння добразычлівай атмасферы, арганізацыя камунікацыі актуальныя ў пачатку ўрока. Шмат вырашаюць першыя хвіліны ўрока. Я ўспрымаю гэты этап урока як першы ключ да супрацоўніцтва. Неабходна хутка ўключыць клас ў дзелавы рытм, аператыўна прыцягнуць навучэнцаў да сумеснай работы. Гэты этап урока выконвае вельмі сур’ёзную выхаваўчую ролю. Тут фарміруецца ўменне мабілізаваць сябе, сканцэнтравацца, унутрана арганізавацца. І, што вельмі важна, менавіта на гэтым этапе ўрока пачынае закладвацца характар ўзаемаадносін педагога і вучняў, агульны тэмп і настрой урока.
На этапе актуалізацыі раней набытых ведаў выкарыстоўваю такі прыѐм,як “Лінгвістычная мазаіка”, які дазваляе выявіць усѐ, што вучні ведаюць ці ўмеюць па вывучаемай тэме.
Для праверкі дамашняга задання. я выкарыстоўваю метад “Экспертыза”. У класе выдзяляю групу экспертаў (звычайна ў яе ўваходзяць вучні-выдатнікі), якія правяраюць правільнасць выканання дамашняга задання па тых параметрах, якія прапанавала я. Вызначаюцца больш значныя памылкі і выпраўляюцца падчас сумеснага абмеркавання.
Метад “Вусны тэст”:прапаную вучням адказаць на пытанні па тэме дамашняга задання (работу арганізоўваю ў групах ці пры дапамозе тых жа экспертаў).
Метад “Тэрмометр” можна ажыццяўляць на кожным уроку, вывешваючы ці малюючы на дошцы шкалу тэрмометра і нагадваючы вучням аб неабходнасці адзначэння імі іх эмацыйнага стану на дадзены момант. Метад можна нават праводзіць на перапынку, калі вучні прызвычаяцца да яго. Дзякуючы гэтаму няхітраму спосабу вучні будуць адчуваць, што яны як асобы з унутраным светам важныя для настаўніка, што да іх не ставяцца раўнадушна.
Метад “Рамонак” выдатна можна выкарыстоўваць на любым уроку мовы, на якім вывучаецца якая-небудзь класіфікацыя. Напрыклад, тэма “Займеннік” у 5 і 6-м класе. Сэрца рамонка – слова “займеннікі”, яго пялѐсткі – назвы разрадаў займеннікаў. Метад можна прымяніць як на першым уроку вывучэння раздзела, так і для замацавання (рэфлексіі). Сэрцавінай рамонка можна зрабіць назву любога разраду займенніка, і тады пялѐсткамі будуць яго характарыстыкі. 9 груп вучняў (па 2-3 чалавекі) працуюць над сваім рамонкам, і ў канцы ўрока замацавання у класе расцвіце цэлая рамонкавая паляна.
Метад “Чыѐ гэта?” можна выкарыстаць на ўроку, прысвечанаму стылям мовы або тыпам тэксту. Настаўнік чытае пэўную прыкмету стыля ці тыпу тэксту, а вучні размяркоўваюцца ў класе пад адпаведнай таблічкай з адказам, а потым тлумачаць свой выбар.
2.4. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту
Краязнаўчы матэрыял узбагачае змест урока, робіць яго матэрыял больш пераканаўчым, блізкім для кожнага вучня, развівае і падтрымлівае высокі матывацыйны ўзровень вучэбнай дзейнасці, іншымі словамі, павышае эфектыўнасць урока.
Веданне гісторыі свайго краю дазваляе па-новаму асэнсаваць мінулае, сучаснае і ўявіць будучае, сфарміраваць неабходныя каштоўнасныя арыенціры. Галоўным у сваёй рабоце лічу далучаць сваіх выхаванцаў да прыгажосці роднай мовы, культуры, выхоўваць павагу да гісторыі, традыцый роднага краю.
Прапанаваныя заданні і практыкаванні даюць магчымасць выклікаць цікавасць да навучання беларускай мове, абудзіць жаданне думаць, параўноўваць, аналізаваць. Яны скіраваныя на развіццѐ лагічнага і вобразнага мыслення, уяўлення, памяці, кемлівасці і з’яўляюцца надзейным сродкам для трэніроўкі маўленчага апарату, узбагачэння іх лексічнага запасу, што станоўча адбіваецца на якасці ведаў вучняў і дапамагае ім паспяхова выступаць на розных конкурсах і алімпіядах, тым самым дэманструючы актыўную грамадзянскую пазіцыю. Зварот да культурнай спадчыны народа ў разнастайных напрамках дзейнасці фарміруе густ, актыўную грамадзянскую пазіцыю, унутраную культуру маладых людзей, далучае да багатай скарбніцы духоўнасці і гуманізму, якой з’яўляецца беларускае слова.
Галоўнымі вынікамі маёй работы я лічу наступныя моманты:
паводзіны вучняў на ўроку сталі рэальна актыўнымі і камунікатыўнымі. Зніклі напружанне і нерашучасць, моўная няўпэўненасць. І што для мяне асабліва важна, у большасці вучняў выпрацавалася здольнасць і ўнутраная неабходнасць пастаянна працаваць на ўроку і рыхтавацца да яго дома;
створаны банк заданняў з выкарыстаннем краязнаўчага матэрыялу навучання на ўроках беларускай мовы ў 5-9 класах;
Такім чынам, прадстаўленая сістэма работы дазволіла мне дасягнуць пэўных вынікаў:
у большасці вучняў сфарміравалася станоўчая матывацыя вывучэння беларускай мовы;
больш эфектыўна адбываецца развіццё інтэлектуальных уменняў і навыкаў школьнікаў;
фарміруецца ўменне творчага падыходу да вырашэння навучальных задач;
выхоўваецца любоў да роднага слова.
павысілася выхаванасць навучэнцаў.
Прадстаўлены практычны матэрыял можа быць выкарыстаны педагогамі на розных этапах урока, а таксама пры правядзенні дадатковых стымулюючых заняткаў.
Набытыя веды аб родным краі стануць грунтоўным падмуркам у фарміраванні пачуцця патрыятызму, нацыянальнай годнасці і адданасці сваѐй Радзіме. Дадзены вопыт абагульнены на педагагічнай нарадзе ўстановы адукацыі і выкарыстоўваецца педагогамі нашай установы на ўроках і пазаўрочнай дзейнасці.
