Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
моя работа.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
254.27 Кб
Скачать

2.2. Апісанне сутнасці вопыту

Сутнасць вопыту заключаецца ў стварэнні банка эфектыўных метадаў і прыёмаў па выхаванню ў навучэнцаў агульначалавечых каштоўнасцей.

У сваёй рабоце, я выдзеліла наступныя этапы.

1. Інфармацыйна-арганізацыйны;

2. Практычны;

3. Выніковы.

Разгледзім кожны з іх:

1.Інфармацыйна-арганізацыйны.

Асноўная задача інфармацыйна-арганізацыйнага этапу – падабраць матэрыял аб працы людзей, традыцыях, гістарычных падзеях, прыродзе роднага краю. У тэкстах старалася вылучыць найболей характэрнае для дадзенай мясцовасці. Любая вобласць, раён, нават невялікая вёска непаўторныя. У кожным месцы свая гісторыя, свае традыцыі і свой побыт.

Адбор адпаведнага матэрыялу па дадзенай тэме, дазволіць сфармаваць у навучэнцаў уяўленне аб тым, чым слаўны родны край.

Такім чынам, у аснову інфармацыйна-арганізацыйнага этапу пакладзеныя наступныя прынцыпы:

1) Прынцып энцыклапедычнасці;

2) Прынцып інтэграцыі – усталяванне суадносін паміж інфармацыяй натуральнанавуковага характару і звесткамі аб чалавечай дзейнасці;

3) Прынцып культуралагічнасці – далучэнне дзяцей да вытокаў культуры;

4) Прынцып тэматычнасці – дзяленне матэрыялу на асноўныя тэмы;

5) Прынцып бесперапыннасці і пераемнасці педагагічнага працэсу;

2.Практычны.

Правядзенне ўрокаў беларускай мовы, пазакласных мерапрыемстваў з выкарыстаннем мясцовага краязнаўчага матэрыялу.

Асноўная задача практычнага этапу – навучыць адчуваць прыгажосць роднай зямлі, паважаць і ганарыцца людзьмі, якія жывуць на гэтай зямлі, выхоўваць любоў да родных месцаў, да ўсяго, што акружае нас з дзяцінства. Культура, гісторыя роднага краю павінна ўвайсці ў сэрца падлетка і стаць неад’емнай часткай яго душы. Любіць Радзіму – значыць ведаць яе, ведаць найперш сваю малую Радзіму. Выкарыстоўваючы краязнаўчы матэрыял, мы выхоўваем у навучэцаў патрыятычныя пачуцці, якія захоўваюцца на ўсё жыццё і служаць духоўнаму развіццю асобы.

3.Выніковы.

1. Аналіз вынікаў дзейнасці;

2. Суаднясенне вынікаў з пастаўленай мэтай;

3. Аналіз сфармаванасці ведаў і ўменняў навучэнцаў;

Асноўная задача дзейснага этапу – супаставіць атрыманыя вынікі з пастаўленымі задачамі і ацаніць эфектыўнасць дадзенай дзейнасці і выкарыстоўваць іх у навучанні на ўроках беларускай мовы..

Запас краязнаўчага матэрыялу, летапіс свайго краю значна аблягчае працу настаўніка, дапамагае павышаць трываласць ведаў вучняў, прывіць ім жаданне да пошуку. Умела выкарыстаныя звесткі робяць урок цікавым, прывіваюць вучням любоў да Радзімы. Выкарыстаць іх можна ў рознай форме.

Веданне сваіх гістарычных каранёў––радаводу, гісторыі вёскі, школы, горада, раёна, вобласці, краіны фарміруе гонар за свой край, народ, мову, служыць трывалай повяззю пакаленняў. Як карані жывяць дрэва, так і народная памяць умацоўвае адзінства народа. Выхоўваць сапраўднага беларуса, патрыёта–– карпатлівая праца, дзе трэба прытрымлівацца прынцыпу––ад малога да вялікага. Любоў да Радзімы складаецца з простага–павагі да сваіх блізкіх, сваёй сям’і, яе каранёў, прыроды родных мясцін, людзей, якія жывуць і працуюць тут.). На ўроках я прымяняю Тэхналогію педагагічных майстэрняў, якая абуджае цікавасць вучняў да свайго роднага краю, развівае творчыя здольнасці. Вучні на такіх уроках ствараюць уласныя творы, пішуць эсэ, сачыненні, праяўляюць самастойнасць і ініцыятыву. У сваёй рабоце я выкарыстоўваю сістэму заданняў, якая мае на мэце развіццё камунікатыўнай, сацыяльнай, унутрысямейнай, дзелавой культуры.

Сабраныя заданні я размеркавала па трох накірунках:

1.Заданні на аснове тэкстаў нацыянальна-рэгіянальнай тэматыкі. (Дадатак 2)

Чалавек, калi дома свайго не любiць,

не палюбiць i краiну.

Расул Гамзатаў

Цяжка ўявiць сабе ўрок беларускай мовы, падчас якога не адбываецца лексiчная работа. Узбагачэнне лексiчнага запасу вучняў з΄яўляецца адной з прыярытэтных навучальных задач. Сярод разнастайных практыкаванняў значнае месца павiнны займаць практыкаваннi лексiчнага характару. Яны накiраваны на пашырэнне актыўнага слоўнiка дзяцей, выпрацоўку ўмення выбраць патрэбнае слова для выражэння сваёй думкi. Вывучаючы гісторыю сваёй мясцовасці, вучні не проста набываюць веды, яны знаёмяцца з адметнымі рысамі і характарам беларусаў, які фармаваўся на працягу шматлікіх стагоддзяў. Заданні на мясцовым краязнаўчым матэрыяле садзейнічаюць выхаванню любові да Радзімы, да зямлі, дзе нарадзіўся і вырас, выпрацоўваюць гонар за гістарычнае мінулае свайго народа.

2. Заданні на аснове работы з прыказкамі і прымаўкамі. (Дадатак 3).

Народныя прыказкі і прымаўкі - гэта частка духоўнай спадчыны, якая дасталася нам ад нашых прадзедаў. Гэта сапраўды залатая скарбніца народнай мудрасці, назапашаная на працягу многіх стагоддзяў. Прыказкі, прымаўкі, загадкі, народныя прыкметы і павер’і з’яўляюцца цудоўным дыдактычным матэрыялам і сродкам развіцця маўлення вучняў.

Вывучэнне прыказак і прымавак адыгрывае вялікую ролю ў інтэлектуальным і маральным развіцці школьнікаў, дапамагае папоўніць слоўнікавы запас вучняў, захаваць багацце роднай мовы.

Калі вучні будуць ведаць прыказкі і прымаўкі, то яны часцей змогуць іх выкарыстоўваць іх у сваёй мове. У легендах, прыказках і прымаўках — і мудрасць народа, і адлюстраванне жыцця, і абрадавыя традыцыі, і каляндар.

3. Заданні на аснове работы з фразеалагізмамі. (Дадатак 4).

У вучняў звычайна вельмі бедны фразеалагічны запас. Папоўніць яго дапамагае элемент пошукавай дзейнасці. Дзецям прапаноўваю самім распытаць бацькоў, бабуль, дзядуль, аднавяскоўцаў і скласці невялікі слоўнік найбольш ужывальных у мясцовасці фразеалагізмаў. У выніку вучні хутчэй і лягчэй запамінаюць фразеалагізмы, якія яны пачулі ад блізкіх і знаёмых людзей і занатавалі. Тым больш, што матывацыя для запамінання павышаецца ў сувязі з прыналежнасцю матэрыялу да блізкага дзецям асяроддзя.

Практыкаванні краязнаўчага характару прыемна разнастайваюць заняткі, уносяць у іх элементы рэальнага жыцця, павышаюць якасць навучання, выконваюць усе дыдактычныя функцыі.

Праца з тэкстам выкарыстоўваецца як на асобна ўзятым уроку беларускай мовы, так і ў сістэме ўрокаў.