- •1.Інфармацыйны блок
- •1.1.Абгрунтаванне тэмы вопыту
- •1.2. Актуальнасць вопыту
- •1.3.Мэта і задачы вопыту
- •1.4. Працягласць работы над вопытам
- •2. Апісанне тэхналогіі вопыту
- •2.1.Вядучая ідэя вопыту
- •2.2. Апісанне сутнасці вопыту
- •2.3. Метады і прыѐмы пры выкарыстанні краязнаўчага матэрыялу
- •2.4. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту
- •Літаратура
- •1.Заданні на аснове тэкстаў нацыянальна-рэгіянальнай тэматыкі.
- •Дзяржыншчына мая
- •Вёска Крысава. Зямны прытулак блажэннай Валянціны Мінскай
- •1. Заданні на аснове работы з прыказкамі і прымаўкамі.
- •1. Заданні на аснове работы з фразеалагізмамі.
- •Дыдактычны матэрыял
- •1.Да ўрока па тэме “Дзеясловы прошлага часу” ў 6 класе
- •3. Узоры лінгвістычных дыктовак-віктарын на аснове загадак
- •4.Заданні на развіццё маўлення
- •5. Заданні на развіццѐ маўлення.
1.3.Мэта і задачы вопыту
Мэта майго педагагічнага вопыту- стварэнне на ўроках беларускай мовы ўмоў, пры якіх вучні атрымліваюць магчымасць развіваць унутраную матывацыю для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці праз выкарыстанне мясцовага краязнаўчага матэрыялу.
Для рэалізацыі дадзенай мэты пастаўлены задачы:
стварыць банк эфектыўных заданняў, прыёмаў па выхаванню ў навучэнцаў агульначалавечых каштоўнасцей;
зрабіць вучня актыўным творчым удзельнікам вучэбнай дзейнасці;
павысіць выхаванасць навучэнцаў праз выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу.
1.4. Працягласць работы над вопытам
Над дадзеным педагагічным вопытам я працую ўжо трэці год. Перш чым пачаць работу па дадзенай тэме я прааналізавала праграму па беларускай мове за курс сярэдняй школы, падабрала і прааналізавала літаратуру па тэме, правяла адкрытыя ўрокі для настаўнікаў школы і раёна, удзельнічала ў метадычнай рабоце ў школе. Уласны вопыт работы з дзецьмі – гэта заўсёды творчасць, таму навуковасць маёй працы мае свае межы. Выкарыстанне метадычных распрацовак вядучых спецыялістаў у галіне адукацыі толькі акрэсліла асноўныя накірункі выкладу тэатэтычнага матэрыялу. Астатняе ж – апісанне ўласных знаходак, ідэй, што былі падказаны мне ў штодзённай рабоце з дзецьмі.
2. Апісанне тэхналогіі вопыту
Родная мова з’яўляецца не толькі прадметам навучання, але і сродкам пазнання, развіцця і выхавання. Таму імкнуся абудзіць у сваіх вучняў павагу да роднага слова, працэсу пазнання, жаданне вывучаць сваю культуру і культуру іншых народаў, захапляцца дзівосным светам прыроды і ахоўваць яго.
Заўважыла, што раскрываючы перад дзецьмі мілагучнасць беларускай мовы, яе вобразныя і выразныя сродкі, паказваючы багацце лексікі і фразеалогіі, знаёмячы з сістэмай часцін мовы і сінтаксічных канструкцый, абуджаю ў вучняў цікавасць да вывучэння роднай мовы, пачуццё глыбокай любові да беларускага слова, а значыць, і да свайго народа — творца і носьбіта гэтай мовы.
Выхаваўчыя задачы на ўроках беларускай мовы рэалізую не толькі праз фарміраванне цікавасці да прадмета, але і праз адпаведны дыдактычны матэрыял. Далучаю вучняў да гісторыі, духоўнай культуры свайго народа, яго традыцый і здабыткаў у час працы з вучэбнымі тэкстамі, у якіх расказваецца пра Беларусь і беларусаў.
2.1.Вядучая ідэя вопыту
Што такое матыў? Матыў – гэта тое, што натхняе, скіроўвае чалавека да пэўнай дзейнасці. Калі ж не ведаеш матываў, то цяжка зразумець, чаму дзіця імкнецца да нечага іншага, а не да таго, што прапаноўвае яму настаўнік.
У псіхолага-педагагічнай літаратуры вызначаюцца два тыпы матывацыі: знешні і ўнутраны.
Знешні — гэта такі тып, калі вучань ведае, што за добрую і старанную вучобу ён будзе заахвочаны: напрыклад, бацькі купяць яму доўгачаканую рэч. Зразумела, што пры такой умове падлетак пачне праяўляць актыўнасць на занятках, стане больш старанна выконваць дамашнія заданні, каб атрымаць высокі бал. Аднак падобныя імкненні хутчэй за ўсё будуць праяўляцца толькі да адпаведнага моманту — атрымання абяцанага. А вось унутраны тып матывацыі можна часта назіраць у вучняў, якія імкнуцца сваёй паспяховай вучобай парадаваць дарослых. Але з узростам і гэты матыў страчвае сваю актуальнасць.
Безумоўна, паспяховай з’яўляецца тая матывацыя, якая заахвочвае школьніка да адпаведнай дзейнасці з мэтай свядомага пашырэння і паглыблення сваіх ведаў, павышэння свайго культурнага ўзроўню.
Фарміраванне матываў вучыцца — гэта ў першую чаргу стварэнне на ўроках умоў для праяўлення ўнутраных імкненняў школьніка да навучання. Унутраная матывацыя, незалежная ад знешніх фактараў, з’яўляецца важнай умовай паспяховай вучобы.
У сучасных умовах дзейсным спосабам павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы, сродкам выхавання патрыятызму і фарміравання актыўнай жыццѐвай пазіцыі школьнікаў лічу выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці. Але нельга разлічваць на поспех, калі да работы ставіцца фармальна, калі краязнаўчая праца будзе насіць эпізадычны характар. Выхаванне і навучанне праз краязнаўства – гэта шматгранны працэс, які пашырае кругагляд і развівае пазнаваўчыя інтарэсы вучняў, далучае да творчай дзейнасці, фарміруе практычныя і інтэлектуальныя ўменні, дапамагае, што немалаважна, у выбары прафесіі. Таму краязнаўчыя матэрыялы патрэбна выкарыстоўваць у комплексе
Прыгажосць Беларусі, помнікі гісторыі і культуры, знаёмства з вуснай народнай творчасцю, сустрэчы з удзельнікамі падзей, старажыламі – усё гэта фарміруе ў школьніка любоў да роднай зямлі. Набытыя веды аб родным краі стануць грунтоўным падмуркам у фарміраванні пачуцця нацыянальнай годнасці і адданасці сваёй Радзіме.
