- •1.Інфармацыйны блок
- •1.1.Абгрунтаванне тэмы вопыту
- •1.2. Актуальнасць вопыту
- •1.3.Мэта і задачы вопыту
- •1.4. Працягласць работы над вопытам
- •2. Апісанне тэхналогіі вопыту
- •2.1.Вядучая ідэя вопыту
- •2.2. Апісанне сутнасці вопыту
- •2.3. Метады і прыѐмы пры выкарыстанні краязнаўчага матэрыялу
- •2.4. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту
- •Літаратура
- •1.Заданні на аснове тэкстаў нацыянальна-рэгіянальнай тэматыкі.
- •Дзяржыншчына мая
- •Вёска Крысава. Зямны прытулак блажэннай Валянціны Мінскай
- •1. Заданні на аснове работы з прыказкамі і прымаўкамі.
- •1. Заданні на аснове работы з фразеалагізмамі.
- •Дыдактычны матэрыял
- •1.Да ўрока па тэме “Дзеясловы прошлага часу” ў 6 класе
- •3. Узоры лінгвістычных дыктовак-віктарын на аснове загадак
- •4.Заданні на развіццё маўлення
- •5. Заданні на развіццѐ маўлення.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Данілавіцкі вучэбна- педагагічны комплекс яслі- сад- сярэдняя школа” Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці
АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
“ПАВЫШЭННЕ МАТЫВАЦЫІ ДА ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ШЛЯХАМ ВЫКАРЫСТАННЯ МЯСЦОВАГА КРАЯЗНАЎЧАГА МАТЭРЫЯЛУ”
Курак Валянціна Мікалаеўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
8(029)7529884
e-mail: anjafunt@yandex.by
Дзяржынск
1.Інфармацыйны блок
1.1.Абгрунтаванне тэмы вопыту
Тэма педагагічнага вопыту “Павышэнне матывацыі да вывучэння беларускай мовы шляхам выкарыстання мясцовага краязнаўчага матэрыялу” абрана мной невыпадкова. Вывучэнне мовы мае велізарнае выхаваўчае значэнне. Беларуская мова, якую наш народ пранёс праз стагоддзі, з’яўляецца найвялікшым нацыянальным скарбам. “Бедны той, – пісала вядомая беларуская паэтэса Цётка, – хто, апрача грошай, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, – гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы” [14, с. 224].
Праблема засваення беларускай мовы, а таксама адносiнаў да яе iснуе. Як паказваюць даследваннi, дзецi маюць бедны лексiчны запас, складаюць сказы са шматлiкiмi памылкамi. Цi можа нешта зрабiць настаўнiк у дадзенай сiтуацыi? Актуальнымі застаюцца пытанні: “Як не забыцца пра свае карані, пра нацыянальную годнасць, пра нашу культурную ўнікальнасць? Як прызвычаіцца да мовы? Як павысіць матывацыю школьнікаў да яе вывучэння? Актуальнымі гэтыя пытанні сталі для мяне пасля таго, калі ў нашай установе адукацыі было праведзена анкетаванне вучняў на прадмет вызначэння ступені сфарміраванасці духоўна-маральных якасцей школьнікаў.
Дыяграма. (Дадатак 1).
Анкетаванне паказала, што на нізкім узроўні аказаліся адносіны да вывучэння беларускай мовы. Гэты факт даў падставу канстатаваць неадпаведнасць паміж вынікамі анкетавання і задачамі навучання і выхавання.
Узнікла неабходнасць мэтанакіраванай працы па фарміраванні ў навучэнцаў погляду на нацыянальную культуру як на фундаментальную духоўную каштоўнасць народа. “Чалавек, які засвоіў культурныя каштоўнасці свайго народа, актыўна ўплывае на жыццёвыя абставіны, аналізуе стваральную дзейнасць людзей” [13,с.113].
1.2. Актуальнасць вопыту
У сучасны час удзяляецца значная ўвага працэсам развіцця нацыянальнага самаўсведамлення народа. Змест адукацыі і выхавання павінен быць заснаваны на нацыянальнай культуры і ўключаць пазітыўныя тэндэнцыі ладу жыцця народа.
Зварот да сваіх вытокаў, багатай гісторыі, традыцый вызначаюць нацыянальнае аблічча народа. Таму важна навучыць дзяцей любіць Радзіму, родную зямлю, быць гаспадарамі на ёй. Вялікую магчымасць для выхавання і станаўлення маладога чалавека дае мясцовы краязнаўчы матэрыял.
Без ведання сваіх вытокаў немагчыма па-сапраўднаму палюбіць родны край, яго спадчыну, стаць патрыётам. Улічваючы гэта, узнікае неабходнасць вывучэння роднага краю, яго гісторыі, культуры, традыцый, жыцця народа і яго побыту на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу.
Думаю, што вельмі важна на канкрэтных мясцовых прыкладах фарміраваць школьніка як творчую асобу, якая ўсведамляе прыгажосць сваёй малой радзімы як часткі Беларусі-дзяржавы, адчувае еднасць пакаленняў мінулага і сучаснага, бачыць багацце і ўнікальнасць мясцовай флоры і фаўны, духоўнай культуры насельніцта, набыткаў багатай гісторыі з яе гераічныі і трагічнымі перыядамі і эпізодамі.
Краязнаўства ў цеснай сувязі з вучэбным прадметам “Беларуская мова” з’яўляецца эфектыўным сродкам фарміравання агульначалавечых каштоўнасцей у навучэнцаў.
