Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
168.63 Кб
Скачать
  1. Дынастычная барацьба ў вкл. Крэўская унія. Пачатак распаўсюджвання каталіцтва ў вкл.

Пасля смерці Альгерда, у якога было 12 сыноў , на пасадзе вялікага князя апынуўся Ягайла (1377-1392) – старэйшы сын ад 2-га шлюбу. Пачатак яго княжання суправаджаўся абвастрэннем міжусобнай барацьбы з дзядзькам Кейстутам (братам Альгерда) і братам Андрэем Полацкім – старэйшым сынам Альгерда ад першага шлюбу. Ягайла асцерагаўся іх саперніцтва ў барацьбе за велікакняжацкую ўладу, бо Андрэй Полацкі, як старэйшы сын, не прызнаў Ягайлу вялікім князем. Ягайла запрасіў Кейстута разам за яго сынам Вітаўтам у Крэўскі замак. Тут Кейстут быў вераломна задушаны. Вітаўту ўдалося ўцячы.

Князь Андрэй Полацкі вымушаны быў пакінуць Полацк і заключыць саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам, на баку якога ўдзельнічаў у 1380г. у Кулікоўскай бітве супраць мангола – татар. Яго сапренік Ягайла, які выступіў на дапамогу татарам, заняў пазіцыю чакання, а калі ўбачыў, што татары нясуць паражэнне, не аказаў ім дапамогі. Праз некалькі гадоў службы ў маскоўскага князя Андрэй Полацкі вярнуўся ў ВКЛ і перайшоў на службу да Вітаўта.

КРЭЎСКАЯ УНІЯ.

Заключэнне Крэўскай уніі – пагаднення аб саюзе, аб’яднанні ВКЛ і Польскага каралеўства на чале з адным валадаром адбылося ў другой палове 14 ст . Вялікі князь Ягайла імкнуўся замацаваць сваю велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ і разлічваў на падтрымку з боку Польскага каралеўства. У сваю чаргу, знешняя небяспека з боку крыжакоў рабіла неабходным збліээнне ВКЛ і Польшчы. Самой Польшчы патрабавалася моцная каралеўская ўлада (у караля Польшчы засталіся толькі дачкі, некаму было перадаць уладу.

Крэўскае пагадненне было заключана 14 жніўня 1385 г. у Крэўскім замку. Адна з яго ўмоў – патрабаванне польскіх феадалаў, каб вялікі князь літ. Ягайла ажаніўся з дачкой польскага караля Ядвігай.

ПРЫЧЫНЫ:

1) спроба Ягайлы атрымаць апору ў саюзе з Польшчай

2) імкненне польскіх феадалаў умацаваць Польшчу ў саюзе з ВКЛ

3) знешняя небяспека з боку крыжакоў для ВКЛ і Польшчы.

Ягайлу, які ў выніку шлюбу з Ядвігай далучыў да свайго велікакняжацкага тытула яшчэ і пасаду польскага караля, пры заключэнні Крэўскага пагаднення ставіліся і іншыя ўмовы. Ен павінен быў прыняць каталіцкую веру і ахрысціць у каталіцтва Літву. Ягайла прыняў каталіцтва і атрымаў пасля гэтага імя Уладзіслаў. Ен выдаў прывілей – грамату, якая надавала дадатковыя правы і вольнасці феадалам каталіцкага веравызнання і не распаўсюджвалася на праваслаўных феадалаў. Ягайла, у адрозненне ад свайго дзеда Гедзіміна, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ, што выклікала незадавальненне праваслаўнай часткі насельніцтва

ВЫНІКІ:

1) незадавальненне праваслаўнай часткі насельніцтва

2) нарастанне супярэчнасцей паміж феадаламі – католікамі і праваслаўнымі

3) умацаванне абароназдольнасці саюза ВКЛ і Польшчы.

  1. Знешняя палітыка вкл у час княжання Вітаўта. Грунвальдская бітва і яе значэнне.

Княжанне Вітаўта (1392-1430) было звязана з імкненнем захаваць дзяржаўную самастойнаць ВКЛ пасля заключэння Крэўскага пагаднення. На беларускіх землях актыўна вялася барацьба супраць акаталічвання, якое ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам Ягайлы. У такіх умовах яму цяжка было адначасова трымаць уладу ў Польскім каралеўстве і захоўваць яе за сабой у ВКЛ. Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачалася міжусобная барацьба, якая завяршылася заключэннем у 1392 г. Востраўскага пагаднення аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе ў ВКЛ Вітаўту, які стаў вял. кн. літ, а сам заставаўся вялікім князем літоўскім і польскім каралём.

Вялікі князь Вітаўт, па-ранейшаму імкнучыся да незалежнасці ВКЛ ад Польшчы, спрабаваў разарваць васальныя (залежныя) адносіны з польскім каралём Ягайлам. З гэтай мэтай на з’ездзе феадалаў Польшчы і ВКЛ, які адбыўся ў 1413 г. у замку Гародлі (на р. Заходні Буг), была падпісана Гарадзельская унія – саюз паміж ВКЛ і Польшчай. Кароль і польскія феадалы вырашылі абапірацца ў сваёй дзейнасці толькі на феадалаў каталіцкага веравызнання. У ВКЛ уводзіўся аднолькавы з Польшчай адміністрацыйны падзел. (княства->ваяводствы->паветы->воласці). Такім чынам, Гарадзельская унія пацвердзіла аб’яднанне ВКЛ з Польскім каралеўствам. Улада ў ВКЛ стала практычна належаць Вітаўту. Умацаванне ВКЛ пры Вітаўце выклікала пытанне аб ператварэнні яго ў каралеўства. Было прынята рашэнне аб каранацыі Вітаўта, аднак ён памёр, так і не дачакаўшыся каралеўскай кароны.

Пры Вітаўце ВКЛ у пачатку 15 вт. стала адной з буйнейшых па сваёй тэрыторыі дзяржаў у Еўропе, якая размяшчалася ал Балтыйскага да Чорнага мора. Мікола Гусоўскі ў сваёй паэме ў 1523 г. назваў час княжання Вітаўта “залатым векам”.

ГРУНВАЛЬДСКАЯ БІТВА (15 ліпеня 1410 г.)

Рашаючае значэнне ў барацьбе з пранікненнем крыжакоў на Усход мела Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. паміж аб'яднанымі сіламі польска-літоўска-беларускага войска і Тэўтонскім ордэнам. Войскі ВКЛ налічвалі 10 харугваў — баявых атрадаў колькасцю ад 60 да 600 коп'яў. Кап'ём называлася баявая тройка: рыцар-вершнік, збраяносец-парабак і лучнік. Харугвы ВКЛ узначаліў Вітаўт. Польскае каралеўства выставіла 50 харугваў. Агульнае кіраўніцтва аб'яднаным войскам саюзнікаў ажыццяўляў польскі кароль Ягайла. Па падліках гісторыкаў, войска саюзнікаў налічвала каля 40 тыс. чалавек. Войска крыжакоў мела больш за 30 тыс. воінаў, у іх было лепшае ўзбраенне. Кіраваў імі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген.

Бітва пачалася з атакі конніцы Вітаўта. Крыжакі, строй якіх нагадваў «клін», пачалі наўмысна адступаць, пакуль не дайшлі да схаваных ад вачэй бамбардаў — гармат, што стралялі каменнымі ядрамі. Аднак гэта не спыніла конніцу Вітаўта. Тады крыжацкая цяжкаўзброеная конніца нанесла ўдар у адказ і прымусіла адступіць частку войскаў Вітаўта. Нарэшце войскі саюзнікаў акружылі рыцараў і нанеслі ім рашаючае паражэнне.

Паражэнне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі (напад адной дзяржавы на другую) у Еўропе. Перамога над крыжакамі значна павысіла аўтарытэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]