Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
168.63 Кб
Скачать
  1. Індустрыялізацыя бсср і яе вынікі.

Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці. Яно было звязана з развіццём лёгкой (пера-працоўчай) прамысловасці. 3 улікам гэтай асаблівасці асноў-ная частка грашовых сродкаў укладвалася ў развіццё харчо-вай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэва-апрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная).

У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машына-будавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх на-родаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932 гг.) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспа-дарчых машын у Гомелі.

На працягу другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937,1938— 1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментным, Магілёўскімі трубаліцей-ным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Ра-гачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі. Беларусь пас-тупова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаў-най формай уласнасці на сродкі вытворчасці. Тут па-раней-шаму пераважала лёгкая прамысловасць.

Індустрыялізацыя праводзілася па прапанове I. Сталіна вельмі хуткімі тэмпамі пад лозунгам «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай ка-лектывізацыі на вёсцы.

Вынікам правядзення індустрыялізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР. Шляхам велізарнага напружання сіл была пабудавана моцная індустрыяльная база, павялічылася колькасць гарадоў і гарадскога насельніцтва, палепшыліся матэрыяльныя ўмовы жыцця, быў дасягнуты высокі ўзровень аду-кацыі, навукі, культуры. У эканоміцы ўсталявалася адзіная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці.

  1. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. Развіццё культуры ў міжваенны перыяд.

 Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць КП(б)Б і ўрада БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг.

Дзярж мовы адразу чатыры — бел., рус., яўрэйская і польская. Адбываўся перавод школ на бел. мову. Чырв Армія пераводзіліся на бел. мову і камплект. беларусамі. Мовай справаводства стала беларуская. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў і кніг на бел. мове. Створ выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Бел. дзярж. бібліятэка. Пачалося вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і савецкія органы ўлады беларусаў.

Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па вывучэнні Беларусі. 1922 г. Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў гісторык Усевалад Ігнатоўскі.

У гады беларусізацыі паспяхова развівалася бел. мастацтва. Пад кіраўніцтвам рэжысёра Е. Міровіча адбывалася станаўленне Першага бел.дзярж. тэатра (БДТ-1) (цяпер тэатр імя Янкі Купалы). У Віцебску дзейнічаў Другі бел. дзярж. тэатр (БДТ-2), цяпер Нац. акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Бел. дзярж. вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам У. Галубка.

Значныя поспехі дасягнуты ў развіцці бел. літ-ры. У 20-я гг. апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка» Якуба Коласа. Выйшла другая частка яго трылогіі «На ростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». Урад БССР прысвоіў Якубу Коласу і Янку Купалу ганаровыя званні нар. паэтаў Беларусі.

У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне бел. савецкага кіно. У 1926 г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас» першы беларускі мастацкі фільм аб грам. вайне «Лясная быль». Рэжысёр Ю.Тарыч. У 1928 г. у Ленінградзе кінастудыя маст фільмаў «Савецкая Беларусь» (1939г. у Мінску, з 1946 г. наз «Беларусфільм»).

Развіццё культуры Бел.і ў канцы 20-х—30-я гг. назва «культ. рэвалюцыя». У яе выніку была лікв непісьм, абавязк пачатк, а затым і 7-гад навучанне.Музыка: ў 1932 г. Бел. дзярж. кансерваторыя (з 1992 — Бел. акадэмія музыкі). Праз год Бел. тэатр оперы і балета. У 1937—1938 гг. заснавана Бел. дзяржаўная філармонія. У 30-я створаны вядомыя бел.я оперы «У путчах Палесся» А Багатырова ,«Кветка шчасця» А. Туранкова, першы нац. балет «Салавей» М. Крошнера. Бел. мастакі В. Волкаў, Я. Зайцаў і інш - рэв. падзеям і сав уладзе.Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў. Па праектах архітэктара Лангбарда і з яго ўдзелам у Мінску былі пабуд Дом урада, Дом Чырв Арміі , галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве. У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сац. рэалізму.Адлюстр пераважна падзеі сацыял буд.

У 30-я гг. у Беларусі ўсталёўваецца сталінскі палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі палітыкі беларусізацыі, рэпресіравалі, як ворагоў з мэтай аднаўлення капіталістычнага ладу ў Беларусі. У 1931 г. асуджаны дзеячы «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) — арганіз, якой у сапраўднасці ніколі не існавала. Кіраўніка СВБ - Я. Купала (спроба самагубства). Самагубствам скончыў сваё жыццё У. Ігнатоўскі. Супярэчлівасць у развіцці культуры Беларусі праявілася ў палітыцы абмежавання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа бел. правапісу, у выніку чаго бел. мова была набліжана да рускай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]