Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
168.63 Кб
Скачать
  1. Роля марксізму і сацыял-дэмакратычнага руху ў грамадска-палітычным жыцці Еўропы і Беларусі ў канцы 19 – пачатку 20 ст.

Фармацыя – пэўны этап развiцця грамадства.

К. Маркс вылучыў 5 фармацый: першабытна-абшчынная -> рабаўладальніцкая -> феадальная -> капіталістычная -> камуністычная.

З пункту гледжання К. Маркса існавала класавая структура грамадства.

Марксізм нарадзіўся ў XIX ст. разам з умацаваннем індустрыялізацыі ў Заходняй Еўропе. Спачатку ён ўяўляў сабою крытыку класічнай эканамічнай думкі. Маркс (1818-1883) аналізіраваў з’явы якія датычыліся вытвoрчасці, сілаў вытворчасці, адносінаў у кантэксце працэсу вытворчасці, формаў вытворчасці. Адметны змагар за камунізм – грамадства, дзе пануе равенства, дзе не існуюць дзяржавы і межы, дзе няма капіталізму, дзе кожны дае у залежнасці ад таго што мае, а атрымлівае у залежнасці ад сваіх патрэб.

Фундаментам з'яўляецца міжкласавая барацьба. Галоўным крытэрыям дзялення на класы з'яўляецца маёмасьць. Спекулянт - жыве са свіх зберажэнняў. Капіталіст – гаспадар сродкаў вытворчасці (будынкі, завод, зямля, станкі...). Пралетарый - гаспадар сваёй толькі працоўнай сілы (якую ён прадае капіталісту). Сяляне з'яўляюцца міжвольным класам таму, што маюць аднолькавы тып маёмасці (зямля), але не адчуваюць, што належaць адзінаму класу, і таму не могуць згуртавацца, каб адстойваць сваe інтэрэсы.

Ва ўмовах рэвалюцыйных падзей 1901-1904гг. паскорылася ідэйна-палітычнае размежаванне ў грамадска-палітычным руху краіны. Пралетарыят, перайшоўшы да адкрытай палітычнай барацьбы з царызмам, вызначыўся як вядучая сіла дэмакратычнгага лагера. Агульнымі праграмнымі патрабаваннямі гэтага лагера з’яўляліся знішчэнне самадзяржаўя, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі шляхам склікання ўстаноўчага сходу, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання і іншых феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў, права нацый на самавызначенне.

На выражэнне інтэрэсаў рабочага класа і працоўнага сялянства прэтэндавалі РСДРП (бальшавікоў і меньшакоў), Бунд, эсэры, БСГ і іншыя сацыял-дэмакратычныя і леванародніцкія партыі і арганізацыі.

Правы, адкрыта рэакцыйны лагер, які прадстаўлялі памешчыкі, бюракратыя на чале з царом, вярхі праваслаўнай царквы імкнуліся любымі сродкамі захаваць ў краіне абсалютнае самадзяржаўе цара, саслоўныя прывілеі дваранства і іншыя феадальна-прыгонніцкія перажыткі, “адзіную і недзялімую” імперыю. Важнейшымі яго апорамі з’яўляліся армія і паліцыя.

Сац напруж у гарадах і вёсках стварыла ўмовы для радыка рабочага і сялянск руху, узнікнення палітычных партый. Аднымі з першых палітычных партый на бел тэрыторыі ХІХ-ХХстст. былі: Літоўская сацаял-дэмакр партыя, Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз ў Літве, Польшы і Расіі, Бунд, Расейская сацыял-дэмакр рабочая партыя (РСДРП, 1898г.), Партыя сацыял-рэвалюц (1902г.), Партыя польскіх сацыялістаў на Літве (ППС, 1901г.). На тэрыторыі Беларусі дзейнічалі агульнарасейскія, польскія і яўрэйскія партыі.

Станаўленне беларускіх палітычных партый стрымл слабай нацыянальнай свядомасцю беларусаў. Аднак у канцы 1902г. на  базе гурткоў ў Вільне, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903г. прыняла назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). У 1903-1904гг. на Беларусі былі створаны Палескі і Паўночна-заходні камітэты РСДРП (Гродна).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]